Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Шчасце чуць: “Ты найлепшая мама!”

Шчасце чуць: “Ты найлепшая мама!”

Сёлетнім летам Алёна і Генадзь Ліпік з вёскі Мольдзевічы Ярэўскага сельсавета адзначылі ружовае вяселле. Якраз тым часам Алёна ўзнагароджана ордэнам Маці. Гэта і стала найважнейшым падарункам да іх юбілею.

За дзесяць гадоў сумеснага жыцця сям’я павялічылася на чатырох сыноў і дачушку, перабудавала дом і ўмацавалася клопатамі адно пра аднаго. Нядаўна сустрэлася з 29-гадовай гераіняй і яе дзеткамі (на жаль, Гена, які працуе вадзіцелем на міжнародных перавозках, на той час знаходзіўся за межамі краіны).

Першы раз я ў Ліпікаў была гадоў шэсць назад. Тады ў іх двары ладзілася свята вёскі. Звычайны вясковы дом патанаў у кветках, а таблічка на сцяне сведчыла, што дом узорны. А завітаўшы на знаёмы адрас на днях, убачыла вялікі ружовы асабняк з чырвоным дахам, пластыкавымі вокнамі. У двары — альтанка, далей — гаспадарчыя пабудовы. Каля веснічак мноства дзіцячага абутку, а на парозе сустракае гаспадыня з малодшым сынком на руках. “Хвосцік мой, — туліць да сябе дзіця. — Можа, таму так хінецца, што, калі яны з Машай з’явіліся на свет, у Ванечкі не адкрыліся лёгкія і яго тэрмінова павезлі ў абласную бальніцу. Дачушка была пры мне, а ён — асобна. Затое цяпер і не адыходзіцца”.

Агульная любіміца — Маша. Дзяўчынку чакалі падчас кожнай цяжарнасці, а Бог даваў хлопчыкаў. Іх было трое, калі ўрачы паведамілі Алёне, што ў яе пад сэрцам… двайняты. Адразу збянтэжылася. Але на прапанову пакінуць толькі адно дзіця запратэставала не раздумваючы.

— Як я магла даць дазвол на забойства каторага дзіцяці?! — не стрымлівае слёз. — Ды і не ў маім характары пасаваць перад цяжкасцямі. Калі скажу, што іх няма, гэта будзе няпраўда. Але я, нягледзячы ні  на што, шчаслівая.

Слухала маладую жанчыну і думала: якая яна моцная, мэтанакіраваная, усюдыісная, няўрымслівая, актыўная. Муж дома бывае мала: калі на дзевяць гадзін спыніцца, калі — на пару дзён. На яго плячах фінансавае забеспячэнне сям’і, а на Алёне — штодзённыя клопаты пра дзяцей, дом, гаспадарку. На падворку авечкі, карова, свінні, куры, гусі. Усе яны патрабуюць догляду. Затое на стале сваё мяса, малако, яйкі.

— Тры гады таму згарэў хлеў, — расказвала Алёна. — Разумела, што самім у сціслыя тэрміны з пабудовай новага не справіцца, і звярнулася па дапамогу да старшыні раённага выканаўчага камітэта Віктара Сяргеевіча Гутарава. Уразілі яго ўважлівасць і аператыўная падтрымка. Тое самае было і тады, калі захацелі набыць карову. Выплаціць адразу ўсю суму магчымасці не было, і нам прадалі яе ў растэрміноўку.

Многія называюць мяне надзвычай настойлівай. А як інакш? Бываюць сітуацыі, калі адступаць няма як. Напрыклад, у выпадку з домам. Сям’я разрасталася, патрэбна была дадатковая жылая плошча. А дом невялікі, мы яго купілі неўзабаве пасля таго, як пажаніліся. Як мнагадзетнай сям’і можна было скарыстацца льготным крэдытам. Ён выдаецца паэтапна на працягу трох гадоў. Ну як расцягваць работы на столькі часу? Асмелілася звярнуцца ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Мая заява была разгледжана, падключыліся На­дзея Андрэеўна Ермакова, якая на той час узнальвала Нацыянальны банк, былы старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Мікалаевіч Косінец. Мне пайшлі насустрач, неабходную суму выдзелілі адразу (вось такі падарунак ад дзяржавы), і мы распачалі работы.

У чэрвені мінулага года сям’я перасялілася ў невялікі домік, які ў народзе называюць “времянкой”. А дом разабралі да сцен. Знаёмыя не верылі запэўніванням Алёны, што менш чым за паўгода яны перабудуюць яго і дабудуюць некалькі пакояў, па-сучаснаму іх аздобяць і справяць наваселле. Прыйшлося няпроста, але новы год сям’я сустрэла ў адноўленым доме. Праўда, у вялікім пакоі работы яшчэ поўнасцю не завершаны. Але ў ім пакуль няма і вялікай патрэбы. Месца хапае, у дзяцей асобныя пакоі, прасторная светлая кухня, ёсць душавая кабі­нка і іншыя выгоды, усюды шмат хатніх кветак.

— Як паспяваеш? — цікаўлюся

— А я і не паспяваю, — адказвае. — У планах зрабіць многае. Ды  з двухгадовымі Ванем і Машай падтрымліваць усюды парадак складана. Дзяцей прывучаю да таго, каб самі за сабой прыбіралі цацкі, акуратна вешалі вопратку, старэйшыя прыглядвалі за малодшымі. Хочацца і для сябе знаходзіць хвілінку. З задавальненнем удзельні­чала ў некалькіх раённых конкурсах мнагадзетных сем’яў. Рада, калі прыязджаюць сябры. У нас прасторна і прыгожа. Засмажым шашлычок, пагутарым.

Дзень у маладой мамы пачынаецца задоўга да шасці гадзін раніцы. Найперш спяшаецца ў хлеў: доіць карову, корміць іншую жыўнасць. Старэйшыя Арцём, Алег, Ілья падымаюцца па будзільніку і да прыходу мамы паспяваюць памыцца і адзецца. Сняданак, пацалункі — і хуценька на рэйсавы аўтобус, які вязе іх у Ярэва ў школу. Двайняты яшчэ соладка спяць, і Алёна паспявае штосьці зрабіць па гаспадарцы. Бо, калі прачнуцца, уся ўвага — ім. Узнікаюць якія справы ў райцэнтры — дапамагае мама, якая жыве непадалёк. У нарыхтоўцы сена першы памочнік — Алёнін брат. Трэба што купіць на рынку — гэта зробіць суседка Лена Мажэйка, якая гандлюе на “Гарызонце”.

— Многія не разумеюць, навошта мы ўкладвалі сродкі ў гэты дом, маўляў, лепш бы ў горад перабіраліся, у кватэру з выгодамі, — гаварыла Алёна. — А мне ў горадзе непрывычна. Я гаспадарку люблю, кветкі. А што рабіла б у кватэры?

Пакуль пілі чай з “фірменным” Алёніным пірагом, дзеці займаліся сваімі справамі. Маленькая Маша разліла кампот і тут жа заспяшалася па швабру, каб за сабой прыбраць. А потым падбегла да мамы і зашчабятала: “Мамачка! Люблю цябе! Ты самая лепшая!”

— У такія моманты знікае стомленасць, — дзялілася Алёна, — адступаюць праблемы, і бязмежнае шчасце запаўняе сэрца.

Анна АНІШКЕВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой