“Захавай, што зроблена, і прымнож”
Агульны працоўны стаж Станіслава Альфрэдавіча Рагіні складае 38 гадоў. 30 з іх ён узначальвае калектыў філіяла “Пастаўскае ДРБУ-132” КУП “Віцебскаблдарбуд”. Ганаровы дарожнік Рэспублікі Беларусь і Ганаровы транспартнік Рэспублікі Беларусь, лаўрэат звання “Чалавек года Пастаўшчыны”. Член раённага выканаўчага камітэта. Адказны чалавек, прыкладны сем’янін. З ім наша сённяшняе інтэрв’ю.
— Размову лагічна пачаць з таго, як ідуць справы на прадпрыемстве.
— На нашым абслугоўванні зараз знаходзіцца 975 кіламетраў дарог мясцовага значэння ў Пастаўскім раёне — пад’езды да цэнтральных сельгаспрадпрыемстваў і населеных пунктаў, у якіх налічваецца 10 і больш двароў. Задача — утрыманне і рамонт дарог. Гаворачы пра сённяшні стан спраў, трэба прызнаць, што аб’ёмы дарожных работ упалі з-за недастатковага фінансавання. У выніку зменшылася і колькасць калектыву. Калі ў лепшыя гады ён аб’ядноўваў 150 чалавек, то зараз усяго 108. Але галоўнае, што захаваўся.
— На каго абапіраецеся ў першую чаргу?
— Не буду называць асобныя прозвішчы. Кожны выконвае свае абавязкі, і ўсе стараюцца. Калектыў прафесійны і баяздольны, у ім засталіся найбольш кваліфікаваныя работнікі. Праўда, некаторыя пакінулі дарожную галіну, імкнучыся знайсці работу, якая аплачвалася б вышэй. Я не асуджаю іх за гэта — трэба ўтрымліваць сем’і, гадаваць дзяцей, і матэрыяльнае ўзнагароджанне за працу вельмі многае значыць. У той жа час даражу кожным, хто праяўляе сябе ў працы, і бясконца ўдзячны ветэранам прадпрыемства, хто ў свой час унёс немалы ўклад у яго развіццё. А ветэранаў у нашым упраўленні шмат. Пра ўсіх іх памятаем, заўсёды запрашаем на прафесійныя святы, стараемся дапамагчы ў горы, раздзяліць радасць. Пры патрэбе выдзяляем тэхніку для апрацоўкі зямлі.
— Як выконваеце свае вытворчыя задачы?
— Давялося пераарыентавацца — наша ўпраўленне стала больш будаўнічым, чым дарожным. Выконваем шмат работ на субпадрадзе з “Рассветам Пастаўскім” — займаліся добраўпарадкаваннем тэрыторый ля робатызаванай фермы ў ААТ “Навасёлкі-Лучай”, новых жылых дамоў, удзельнічалі ў работах па рэканструкцыі малочнага і ільнозавода. За два апошнія гады будуем трэцюю лясную дарогу — здадзены ў эксплуатацыю ўчасткі Пруднікі—Балаі і Балаі—Крашнева, зараз вядзём работы на лясной дарозе працягласцю 10 кіламетраў у рыбгасе “Навінкі”. На працягу двух гадоў будавалі аўтадарожны цэнтр у Свіры. Удзельнічаем ва ўсіх тэндарах, якія праводзяцца не толькі ў раёне, але і ў вобласці, рэспубліцы. Бяромся за ўсе аб’екты, нават калі яны не зусім выгадныя. Але дзе можна хоць што-небудзь зарабіць, туды і едзем — Глыбокае, Браслаў, Міёры, Шаркаўшчына, Верхнядзвінск, Ушачы. На працягу двух летніх месяцаў аказвалі транспартныя паслугі на будаўніцтве Астравецкай АЭС.
— А што засмучае ў рабоце?
— Крыўдна, што пагаршаецца стан дарожнай сеткі. Амаль уся яна патрабуе рознага віду рамонту, а мы не можам яго весці, паколькі сродкі выдзяляюцца толькі на ўтрыманне дарог — падсыпаць ямкі, прагрэйдзіраваць, абкасіць абочыны, паставіць знакі, зімой ачысціць ад снегу. Бягучым рамонтам можна паправіць стан дарогі і прадоўжыць яе жыццё гадоў на дзесяць. Але за апошнія два гады яго правялі ўсяго на трох кіламетрах. Перашкаджае і тое, што, у адпаведнасці з заканадаўчай базай, сродкі за транспартны збор выдзяляюцца дзяржавай толькі на капітальны рамонт, будаўніцтва і рэканструкцыю дарог. Бягучы рамонт не ўключаны, што ўскладняе сітуацыю. Капітальны рамонт — гэта велізарныя затраты. Напрыклад, сродкаў, затрачаных на капітальны рамонт 3-кіламетровай дарогі з Камай у Іёдаўцы, хапіла б на бягучы рамонт 9 кіламетраў дарогі. Дарожныя работы вельмі дарагія таму, што ў вытворчасці асфальтабетону высокая ўдзельная вага газу, нафты, электраэнергіі, паліва (а ўсе гэтыя складальнікі маюць высокую цэнавую вагу).
З хадайніцтвам пра тое, каб сродкі з транспартнага збору прадугледжваліся і на бягучы рамонт дарог, я звяртаўся і ў галіновае міністэрства, і да старшыні Камітэта дзяржкантролю Леаніда Васільевіча Анфімава падчас яго прыезду ў Паставы. Але пакуль пытанне не вырашана.
Для дарожнікаў зараз не лепшыя часы. Але пасля развалу СССР сітуацыя была яшчэ больш складанай. Тады калектыў нам удалося захаваць толькі дзякуючы таму, што адмовіліся ад выкарыстання транспарту, які да гэтага шырока прыцягвалі з іншых арганізацый. Пакінулі толькі сваю невялікую аўтабазу. І сёння для перавозкі будаўнічых матэрыялаў выкарыстоўваем толькі ўласны транспарт. Пастаянна шукаем шляхі эканоміі, патаннення работ.
— Штогод ваша ўпраўленне займае прызавыя месцы ў раённым спаборніцтве па добраўпарадкаванні. Як удаецца ўтрымліваць такую высокую планку?
— А на гэта не патрабуецца вялікіх сродкаў. Галоўнае — каб было жаданне. Я заўсёды кажу так: “Захавай, што зроблена, і яшчэ прымнож”. І нацэльваю на гэта калектыў. Тое, што ў нас дагледжаныя тэрыторыя, вытворчая база, адміністрацыйны будынак, — заслуга ўсіх. Як кіраўнік стараюся прыўнесці нешта новае, убачанае ў іншых месцах. Напрыклад, адпачываючы ў Моршыне, прыгледзеў на санаторнай тэрыторыі прыгожую каплічку. Узвялі падобную і на сваёй вытворчай базе.
— Ну а зараз пра самога кіраўніка. Як складваўся ваш працоўны шлях?
— Пасля заканчэння Маладзечанскага палітэхнікума мяне прызвалі на тэрміновую службу. Праходзіў яе ў Рызе ў войсках проціпаветранай абароны. Узначальваў усю камунальную службу ваеннага гарадка. Камандзір часці ўгаворваў застацца і пасля звальнення, але мяне неадольна вабіла Радзіма. Вярнуўся. У райкаме партыі прапанавалі пайсці галоўным інжынерам Пастаўскага камбіната камунальных прадпрыемстваў. Праз некалькі месяцаў назначылі начальнікам. Было гэта ў 1979 годзе. А ў 1985-ым раённае кіраўніцтва даручыла ўзначаліць калектыў дарожна-рамонтнага будаўнічага ўпраўлення №132. Нават не верыцца, што з таго часу прайшло 30 гадоў. Па сутнасці, у маёй працоўнай кніжцы ўсяго два запісы аб прыёме на работу.
— Які куточак для вас самы дарагі на Зямлі?
— Той, дзе нарадзіўся і вырас. Гэта невялікая вёска Дашкі (непадалёк Лучая). Мае бацькі Альфрэд Іванавіч і Алена Іосіфаўна — патомныя сяляне, працавалі ў саўгасе “Варапаева”. Яны былі сапраўднымі гаспадарамі — любілі і цанілі зямлю. Змалку прывучылі да сялянскай працы і нас з братам і сястрой. Нярэдка ўспамінаю, як зусім малым хлапчуком, пачынаючы з пятага класа, працаваў у саўгасе на праполцы кукурузы, буракоў, упраўляўся на коннай грабілцы. Дапамагалі бацькам і ў сваёй гаспадарцы, а яе трымалі вялікую.
Мама і тата ўмелі не толькі працаваць, але і адпачываць, былі вельмі гасціннымі людзьмі. Яны пражылі ў шлюбе 50 гадоў і ва ўсім былі прыкладам для нас. На жаль, жыццё таты абарвалася раптоўна, у 74 гады. А мама зараз жыве ў дачкі ў Паставах. Згадзілася пераехаць толькі пры ўмове, што дом прададзім і ён не будзе пуставаць. Так і зрабілі, але зараз усе шкадуем, бо нашаму дому не пашанцавала на новых гаспадароў.
— А ці даводзілася вам бываць за мяжой? І калі так, то якія ўражанні засталіся?
— Увогуле я пабываў у 16 замежных краінах. Гэта Літва, Латвія, Эстонія, Польшча, Францыя, Італія, Германія, Швецыя, Турцыя і іншыя. Самая далёкая — Злучаныя Штаты Амерыкі, якія наведаў у складзе рэспубліканскай дэлегацыі. У даперабудовачныя гады пашчасціла пабываць у некалькіх замежных рабочых паездках (ездзілі па вопыт дарожнага будаўніцтва). У маладосці былі кароткія туры на мора — набрацца сіл і энергіі. З кожнай паездкі ўражанняў было шмат. А самая незабыўная — прыватная ў Ізраіль. Гэта краіна не толькі незвычайнай прыгажосці, але і святых месцаў. І я пакланіўся тым, дзе праходзіў Ісус Хрыстос, пабываў у многіх храмах. Немагчыма перадаць словамі адчуванне, калі знаходзішся на святой зямлі і бачыш тысячы пілігрымаў з усяго свету.
— Само сабой напрошваецца пытанне пра веру. Як прыйшлі да яе?
— А я не прыходзіў, а ўвабраў яе з малаком маці. І мае бабулі, і бацькі былі людзьмі веруючымі. Калі ў гады ваяўнічага атэізму пазакрывалі многія храмы, мы сям’ёй ездзілі ў касцёл у Валкалаты, Гадуцішкі, Мосар. Радавала, калі ідэалогія змянілася і храмы пачалі адраджаць. Па меры магчымасці дапамагаў у гэтай справе.
— Пазнаёмце, калі ласка, чытачоў са сваёй сям’ёй.
— Жонка Вольга Леанардаўна больш за 30 гадоў працуе ў аўтатранспартным прадпрыемстве №17 начальнікам аддзела кадраў. Мы — землякі. Разам вучыліся ў Лучайскай школе. Нават аднолькавыя прозвішчы мелі, так што пры рэгістрацыі шлюбу Олі не давялося яго мяняць. Нашаму сямейнаму саюзу ўжо 36 гадоў. Адзіная дачка Аксана закончыла медуніверсітэт і працуе ў Пастаўскай цэнтральнай раённай бальніцы ўрачом-стаматолагам. Зяць Яўген Герасімаў — намеснік камандзіра па тыле шпіталя пагранічных войск, падпалкоўнік. Вучу дзяцей, каб даражылі работай, рабілі людзям дабро. Нагадваю маміны словы, якія яна некалі адрасавала мне: “Працуй на аўтарытэт, а потым аўтарытэт будзе працаваць на цябе”. Найвялікшая мая радасць і ўцеха — унукі. Рому 11 гадоў, Ігару ў лістападзе споўніцца пяць. Я іх называю “таблеткамі ад усіх хвароб”. Іх выказванні, просьбы, гульні грэюць душу. Стараюся многае перадаць, вучу, каб умелі і з малатком, і з нажоўкай упраўляцца, і ў агародзе лапатай пакапаць.
— Якія чалавечыя якасці цэніце найбольш?
— Прыстойнасць, адкрытасць, пунктуальнасць, абавязковасць. Лічу, што гэтыя рысы павінны прысутнічаць у кожным кіраўніку.
— А ці знаходзіцца час на захапленні?
— Мы жывём у прыватным доме, і ён, а таксама даволі вялікі прысядзібны ўчастак патрабуюць пастаяннага клопату. Зрэшты, гэта прыносіць і радасць. То альтанку майструю, то гамак ці якія-небудзь малыя архітэктурныя формы, то абуладкоўваю месца для дзіцячых забаў — справы і мне, і жонцы знаходзяцца заўсёды. Але як прыемна з’есці сваю садавіну і агародніну, палюбавацца газонам і кветкамі, пацешыцца з хатняй жыўнасці, якую таксама трымаем, прыгатаваць шашлык.
Люблю рыбачыць, збіраць грыбы, але “дарвацца” да гэтых заняткаў выпадае рэдка.
— Вы аптыміст ці песіміст?
— Я — рэаліст. І ў асабістым жыцці, і на рабоце было і шмат радаснага, станоўчага, і засмучэнні здараліся. Стараюся да ўсяго падыходзіць узважана.
— Сёлета вы сталі лаўрэатам звання “Чалавек года Пастаўшчыны”. Як успрынялі гэту падзею?
— Найперш як ацэнку працы ўсяго калектыву — інжынераў, прарабаў, майстроў, радавых рабочых. Для сябе асабіста, безумоўна, прыемна. Але і абавязвае працаваць яшчэ лепш, імкнуцца, каб дарожнікі пастаянна мелі работу, павышалася іх заработная плата, ствараліся новыя рабочыя месцы, якіх у Паставах так не хапае.
— На днях вы ідзяце ў чарговы водпуск. Як плануеце яго правесці?
— Адну частку аддам хатнім клопатам, другую — умацаванню здароўя. Разам з жонкай паедзем у адзін з беларускіх санаторыяў.
Гутарыла Фаіна КАСАТКІНА.
P.S.: Калі матэрыял быў падрыхтаваны да друку, мы зусім выпадкова даведаліся, што якраз у дзень выхаду газеты, 26 верасня, у Станіслава Альфрэдавіча Рагіні дзень нараджэння. Віншуем!
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
"Три вагона ценностей, вывезенных в Москву"
Подробнее Продолжая цикл статей "Усадьбы", с Гродненщины вернемся на Витебщину - на этот раз в Бешенковичский район, в село Бочейково, сегодня центр одноименного сельсовета. Кстати, одно время, в 1923 - 1924


