Вопыт пастаўчан варты пераймання
21 жніўня Паставы наведала намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Н. І. Качанава. Яна правяла нараду па пытаннях функцыянавання спартыўнай вертыкалі на ўзроўні гарадоў і раёнаў Віцебскай вобласці. У рабоце нарады прынялі ўдзел намеснік міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь А. С. Дубкоўскі, начальнік упраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама В. А. Захарэвіч, старшыня райвыканкама В. С. Гутараў, іншыя афіцыйныя асобы, а таксама кіраўнікі шэрага спартыўных арганізацый раёнаў Прыдзвінскага краю.
Галоўным пытаннем парадку дня стала абмеркаванне праблем, якія ўзніклі ў выніку аб’яднання ў адзіную структуру двух аддзелаў райвыканкамаў — адукацыі і фізічнай культуры, спорту і турызму. Час паказаў, што праведзеная аптымізацыя прывяла да неадназначнай сітуацыі ў раёнах і гарадах з функцыянаваннем спартыўных структур, замацаваннем кадраў і г. д. Трапіўшы ў падпарадкаванне аддзелаў адукацыі, яны сутыкнуліся з праблемамі фінансавання, вырашэннем шэрага арганізацыйных, практычных і іншых задач. Выйсце са становішча на рэспубліканскім узроўні пачалі шукаць яшчэ ў мінулым годзе. Звярнуліся і да вопыту пастаўчан, які вывучаўся ў нашым горадзе ў лістападзе з удзелам міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Сутнасць яго ў наступным. У 2013 годзе на базе аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама было створана дзяржаўнае аб’яднанне “Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна”. У сваёй дзейнасці яно непасрэдна падпарадкоўваецца аддзелу адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і ўваходзіць у яго структуру на правах юрыдычнай асобы, ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з уласным статутам. Новая дзяржаўная структура аб’ядноўвае фізкультурна-спартыўны клуб і дзіцячую юнацкую спартыўную школу. Пры яе стварэнні былі ўлічаны вопыт і адказнасць кіраўніка за гэты ўчастак работы, захаваны фінансавая аўтаномнасць, існуючая матэрыяльна-тэхнічная база.
Пра жыццядзейнасць аб’яднання ўдзельнікам нарады расказалі намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. Я. Кашырын. Яго функцыі, па сутнасці, засталіся ранейшымі. Аб’яднанне забяспечвае правядзенне адзінай палітыкі ў сферы фізічнай культуры, спорту і турызму на тэрыторыі раёна, арганізуе спартыўна-масавую работу з насельніцтвам па месцы жыхарства, ажыццяўляе кантроль ва ўказанай сферы дзейнасці і нясе адказнасць за рэалізацыю ўскладзеных на яго функцый.
Што гэта менавіта так, намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Н. І. Качанава пераканалася, калі наведала базу дзяржаўнага аб’яднання па вуліцы Савецкай і фізкультурна-аздараўленчы комплекс па вуліцы Станкевіча. Яна азнаёмілася таксама з новай экспазіцыяй раённага краязнаўчага музея ў палацы Тызенгаўзаў. Н. І. Качанава дала высокую ацэнку рабоце спартыўных і турысцкіх аб’ектаў. Таму з поўным правам можна сказаць, што эксперымент у Паставах сябе апраўдаў: растуць спартыўныя дасягненні, захаваліся моцная матэрыяльна-тэхнічная база і кадры. Чаму б яго не ўкараніць у іншых раёнах Беларусі? Былі агучаны і новыя прапановы.
Намеснік Прэм’ер-міністра падкрэсліла, што ўсе яны маюць права на існаванне. Тым не менш трэба хутчэй прыйсці да адзінага рашэння, якой павінна быць канчатковая структура спартыўнай вертыкалі на ўзроўні гарадоў і раёнаў. Ад гэтага ў першую чаргу залежыць дзейнасць дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ, фізкультурна-спартыўных клубаў і іншых фарміраванняў, многія з якіх не вызначаюцца эфектыўнасцю сваёй работы.
Тэкст і фота
Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Как белорусы встречали Наполеона
Подробнее Ныне в Беларуси преобладает российский, взгляд на ту войну. Так, в газете «Вечерний Минск» случайно наткнулся на маленькую заметку, перечисляющую знаменательные даты в истории города Минска: «8 июля


