Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

І спяваць унукаў навучыў

І спяваць унукаў навучыў

Дзядуля Лявон з унукамі Сашам і Арцёмам.

2 верасня 1930 года тры сястрычкі прыйшлі са школы і ўбачылі на руках у бабулі спавітае дзіця.

“Бабуля, хто нарадзіўся?” — спытала адна з іх. “А каго ты хацела, хлопчыка ці дзяўчынку?” — “Хлопчыка”. — “Вось хлопчык і ёсць”.

Тады ў вялікай і дружнай сям’і Гінько ў вёсцы Ясюкі нарадзіўся Лявон, мой тата, доўгачаканы сын, агульны любімец і свавольнік. Але, хоць і любілі яго, як і ўсіх іншых дзяцей, выхоўвалі ў строгасці і прывучалі да працы. З шасці гадоў разам з бацькам пачаў ездзіць у поле, спачатку толькі назіраў, як і што робіцца, а пазней навучыўся абыходзіцца з канём, сеяць, касіць…

Потым у дзяцінства ўварвалася вайна, прыпыніўшы вучобу ў школе, змяніўшы звыклы лад жыцця.  1949 год — калектывізацыя, сходы да раніцы ў нашай вялікай хаце. І яго, 18-гадовага, назначаюць брыгадзірам. Разам са старшынёй новастворанага калгаса хадзіў па хатах, апісваў маёмасць, бачыў боль і страх у вачах людзей: “Як аддаць сваё, працай нажытае? Воз, гумно, коніка?”

Аднойчы ў вёску прыйшоў дырэктар Варапаеўскай МТС і запрасіў тату на курсы трактарыстаў.  Так тата стаў працаваць на трактары з металічнымі коламі. З 1951 па 1954 год служыў у арміі ў Адэсе, гэты горад і службу ў арміі ўспамінае ўсё жыццё і любіць расказваць унукам салдацкія гісторыі.

Пасля вярнуўся дадому і стаў працаваць у саўгасе «Варапаева» шафёрам: вазіў старшыню калгаса, розных спецыялістаў, часцей ветурачоў, потым на грузавой — абястлушчанае малако з маслазавода на фермы. Хто працаваў тады на машынах, ведае, якія раней былі дарогі, як цяжка было марознай раніцай завесці матор. За добрасумленную працу шмат разоў узнагародж­ваўся каштоўнымі падарункамі, мае медаль “Ветэран працы”.

У 1960-ым сустрэў сваю будучую жонку, маю маму, праз год яны пажаніліся. Пабудавалі свой дом у Варапаеве, прычым шмат чаго ў ім тата рабіў сам: тынкаваў, клаў падлогу, рабіў столь, устаўляў вокны. Калі ў Варапаеве ў пачатку 90-ых пачалі будаваць касцёл, шмат разоў дапамагаў на будаўніцтве, пасля таксама, пакуль мог, хадзіў на працу пры касцёле.

У кожнай сям’і свае героі. Героямі нашай з’яўляюцца тата і мама (цяпер — дзядуля і бабуля), якія разам ужо 54 гады. Да сённяшняга дня тата цэлы дзень у працы. Устае рана, у 8 гадзін ён ужо ходзіць, кладзецца спаць каля 22. За дзень прысядзе толькі паесці і пачытаць свежыя газеты (дарэчы, раённая выпісвалася заўсёды, колькі я сябе памятаю). Затое ўсе справы па гаспадарчай частцы ў яго ў парадку: усё адрамантавана, веласіпеды і мотаблок на хаду, сабака накормлены, дроў прынесена.

Гэтай вясной тату напаткала хвароба, і зараз ён ходзіць з лясачкай. Але адказнасць за свой участак работы засталася, і тата па-ранейшаму ўсё выконвае сам.

Дзядуля Лявон — вялікі аўтарытэт для ўнукаў, яго любімыя песні (ваенных і пасляваенных гадоў) спяваюць і яны, бо тата навучыў іх гэтаму ў маленстве. Яны вельмі пяшчотна адносяцца да жывёл, бо бачылі, як ён літуецца над братамі меншымі. Як і дзядуля, упэўнена трымаюць у руках косы, вілы, граблі і малаток.

Сваім жыццём тата-дзядуля дае нам прыклад, як у самых розных абставінах можна за­хоўваць веру, хрысціянскія каштоўнасці, добрасумленнасць, зычлівасць. Ён — узор працавітасці. Мы ўсе дзякуем Богу, што такія дзядуля і бабуля ў нас ёсць.

Аліна ЛАТЫШ,

г. Паставы.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой