Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Тонка рэагуюць на кан’юнктуру рынку

Тонка рэагуюць на кан’юнктуру рынку

Пры сустрэчы дырэктар ААТ “Паставымэбля”, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Сяргей Рычардавіч Зямчонак размову пачаў з таго, што сёлета прадпрыемства, як і іншыя калектывы раёна і вобласці, сутыкнулася з праблемай рэалізацыі прадукцыі. Адна з прычын гэтага — зніжэнне спажывецкага попыту пакупнікоў. Тым не менш, апынуўшыся ў такой няпростай сітуацыі, пастаўскія мэбельшчыкі не зніжаюць тэмпаў у рабоце, тонка рэагуюць на кан’юнктуру рынку, імкнуцца выпускаць найбольш запатрабаваныя віды прадукцыі, шукаюць новыя шляхі яе збыту.

Пра ўстойлівую работу прадпрыемства найперш сведчыць яго фінансава-эканамічнае становішча. У першым паўгоддзі 2015 года выпушчана таварнай прадукцыі ў фактычных цэнах на 22 мільярды 659 мільёнаў рублёў, рост да адпаведнага перыяду мінулага года склаў 6,7%. Вытворчасць мэблі ўзрасла на 7,2%. Адгружана гатовай прадукцыі на 20 мільярдаў 377 мільёнаў рублёў, што на 16,3% больш, чым за такі час летась. У агульным аб’ёме рэалізаванай прадукцыі ўдзельная вага інавацыйных вырабаў склала 37,3%.

Прыкметны рост рэалізацыі вучнёўскай мэблі, мэблі для дома, з масіву і іншай прадукцыі сведчыць як пра асваенне яе новых відаў, так і пра пошук рынкаў збыту  за межамі  Беларусі. Дзякуючы рабоце, праве­дзенай маркетынгавай службай, сёлета адгрузка  прадукцыі ажыццяўлялася ў Расію, Латвію, Літву і Казахстан. Усяго яе экспартавана на суму 63,8 тысячы долараў ЗША.

Пра маштабнасць работы  красамоўна сведчыць наступная лічба. На 1 ліпеня 2015 года аддзелам збыту на рэалізацыю прадукцыі было заключана 757 кантрактаў. Іх колькасць павінна яшчэ больш узрасці, бо сёлета плануецца ажыццявіць інвестыцыйны праект пад назвай “Асваенне вытворчасці сучаснай школьнай і бытавой мэблі”. У яго рамках за кошт сродкаў інавацыйнага фонду Віцебскага аблвыканкама будзе набыта тэхналагічнае абсталяванне на суму 1 мільярд рублёў.

— Нягледзячы на значнае пашырэнне  асартыменту выпускаемай прадукцыі за апошнія гады (а толькі летась было распрацавана больш за 20 яе  новых відаў), 70 працэнтаў у агульным аб’ёме займае вучэбная мэбля, — адзначыў С. Р. Зямчонак. — Нашым гонарам з’яўляецца парта Эрысмана, на якую нядаўна атрымалі патэнт “Карысная мадэль”, які выдаецца за прыкметнае ўдасканаленне якой-небудзь ранейшай ідэі. Яе і ажыццявілі на практыцы нашы майстры. Усім вядомая з савецкіх часоў парта была значна палепшана за кошт выкарыстання новых канцэпцый і сучасных матэрыялаў: атрымалася  больш лёгкай, кампактнай, эстэтычнай і сучаснай. Самае галоўнае, што парту  без праблем можна прыстасаваць практычна пад любога вучня.

Прадпрыемства вырабляе мэблю не толькі для школьных класаў, але і для актавых залаў, настаўніцкіх, дзіцячых садкоў, дома, дачы, розных месцаў  адпачынку. У гэтым кірунку плённа працуе калектыў дызайнераў. У іх ліку малады спецыяліст Ганна Смільгінь. На выстаўцы “Мэбля-2015”, якая праходзіла ў Мінску, высокую ацэнку наведвальнікаў і, магчыма, будучых пакупнікоў атрымалі наборы дзіцячай мэблі “Ручаёк” і кухоннай — “Пастаўчанка-3Д”. Затрымліваліся яны і ля мэблі абедзеннай групы пад агульнай назвай “Блюз”, канапы вуглавой кухоннай, стала-трансформера  і іншых вырабаў.  Набыла папулярнасць яшчэ адна навінка прадпрыемства —  лаўка-трансформер з масіву на металічным каркасе. З’явілася гэта мадэль дзякуючы дапытлівасці і пошуку старэйшага работніка прадпрыемства Эдуарда Пятровіча Дземяшонка. Яе запазычылі на адным з сайтаў інтэрнэту , некалькі ўдасканалілі і пусцілі на паток. За два месяцы рэалізавалі амаль тысячу такіх лавак-трансформераў. Зручная, кампактная, экалагічна вытрыманая, яна лёгка раскладваецца ў паўнацэнны столік з дзвюма лаўкамі на шэсць чалавек і стала незаменнай на дачных і садовых участках, ля дамоў і іншых месцаў, дзе людзі адпачываюць, збіраюцца невялікай кампаніяй. Рэклама навінкі ў электронных і друкаваных сродках масавай інфармацыі выклікала да яе яшчэ большую цікавасць у розных кутках Беларусі і за яе межамі.

Прыведзены прыклад сведчыць пра тое, як нават нескладаная рэч можа стаць карыснай і папулярнай. У агульным аб’ёме ёй належыць невялікае месца. Але менавіта такія вырабы, як і іншыя навінкі знаёмяць пакупнікоў з рознымі відамі прадукцыі. Яна шырока прадстаўлена ў чатырох фірменных магазінах Мінска, а таксама ў гандлёвых кропках Віцебска, Маладзечна і Пастаў. Нядаўна сваю прадукцыю прадпрыемства пачало прадаваць у Астраўцы, і гэта перспектыўна, бо неўзабаве тут вырасце цэлы горад атамшчыкаў, будзе запатрабавана самая розная мэбля. Пастаўчане ўжо цяпер даказваюць, што самыя лепшыя вырабы — гэта іхнія.

Перш чым ажыццявіць які-небудзь праект, дырэкцыя і спецыялісты дакладна вывучаць усе аспекты, звязаныя з ім. Калі вымушаюць абставіны, прадпрыемства бярэ на выгадных умовах крэдыты. Дагаворы на пастаўку прадукцыі стараюцца заключаць з плацежаздольнымі спажыўцамі.  Каб і далей працаваць  рэнтабельна, мець прыбытак, стабільна выплачваць заработную плату, распрацаваны і ажыццяўляюцца меры па зніжэнні затрат на сыравіну і матэрыялы, вытворчасць прадукцыі. Лепшым канчатковым вынікам са­дзейнічаюць пошук новых пастаўшчыкаў і спажыўцоў, рацыянальнае выкарыстанне матэрыялаў, прымяненне сучаснага абсталявання і, вядома ж, шчырая, прафесіянальная праца ўсяго калектыву.

Тэкст і фота

Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой