“НиВит” наведала Паставы
Наш раённы цэнтр наведалі прадстаўнікі грамадскай арганізацыі “НиВит” г. Нінбурга (Германія). З першым намеснікам кіраўніка гэтай арганізацыі доктарам Барбарай Брандэс і членам праўлення Гердам-Юргенам Гросам, а таксама дырэктарам Віцебскага бюро міжнароднага маладзёжнага турызму “Спутник” Сяргеем Галузам, які іх суправаджаў, сустрэўся намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Юрый Кісялёў.
У наступным годзе споўніцца чвэрць стагоддзя, як гарадскія ўлады Віцебска і Нінбурга падпісалі дагавор аб усталяванні партнёрскіх сувязяў. За гэты час дзелавыя адносіны склаліся паміж многімі прадпрыемствамі, арганізацыямі і ўстановамі. Асабліва насычаны і плённы культурны абмен. У чэрвені мінулага года ў яго рамках на свята адкрыцця новага тэатральнага сезона ў Нінбург быў запрошаны заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбаль “Паазер’е” выкладчыкаў Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза. Для знакамітага творчага калектыву насычанымі і цікавымі былі ўсе дзесяць дзён, якія яны правялі на германскай зямлі. Развітваючыся, “паазерцы” выказалі надзею, што наступная сустрэча з арганізатарамі візіту ў Нінбург абавязкова павінна адбыцца ў Паставах. І яна адбылася.
Нядаўна ў старажытным Полацку завяршыла сваю работу летняя школа мастацтваў, у якой займалася 26 юных аматараў пэндзля з Беларусі і германскага Нінбурга. На падвядзенні вынікаў творчай сустрэчы маладых мастакоў прысутнічалі вышэйназваныя прадстаўнікі грамадскай арганізацыі “НиВит”. На развітанне яны выказалі жаданне пабываць у Паставах.
Госці захоплена расказвалі пра выступленні “паазерцаў” на самых розных мерапрыемствах і ў самых розных месцах іх горада. Усюды пасланцоў Віцебшчыны сустракалі шчыра і цёпла, з задавальненнем слухалі народную музыку і песні, беларускія цымбалы і гармонік. Барбара Брандэс адзначыла, што першае знаёмства з вядомым калектывам з Пастаў можа пакласці пачатак новым культурным сувязям.
Гэту думку падтрымаў і Юрый Кісялёў. Ён расказаў аб Міжнародным фестывалі народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”, які праводзіцца ў Паставах. Амаль за два дзесяцігоддзі на ім выступілі самадзейныя і прафесійныя калектывы з розных краін. На чарговы будуць запрошаны і музыкі з Нінбурга.
Юрый Мікалаевіч расказаў таксама пра сяброўскія сувязі, якія на працягу многіх гадоў існуюць паміж педагогамі і вучнямі Варапаеўскай СШ і школай г. Херцагенаўрах у Баварыі. Ён уручыў Барбары Брандэс сувенір, фотаальбомы і буклеты пра Паставы і фестываль народнай музыкі. Затым для гасцей з Германіі была арганізавана эксурсія па горадзе. Вельмі кранальнай і сардэчнай атрымалася сустрэча з удзельнікамі і кіраўніком ансамбля “Паазер’е” Анатолем Собалем, якая прайшла ў дзіцячай школе мастацтваў.
Тэкст і фота
Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Падчас сустрэчы ў раённым выканаўчым камітэце: (злева направа) Анатолій Собаль, Герд-Юрген Грос, Юрый Кісялёў, Барбара Брандэс, Сяргей Галуза.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Пра паходжанне нацый Усходняй Еўропы
Подробнее Прапануем увазе чытачоў лекцыю Тымаці Снайдэра, прафесара гісторыі Ельскага універсітэта (ЗША), прачытаную 19 траўня 2010 г. у Інстытуце імя Гётэ ў Мінску на прэзентацыі яго кнігі


