«Такога багатага валавога намалоту ў гісторыі гаспадаркі яшчэ не было»
Вадзіцелі Віктар Смалякоў, Сяргей Борыс, Аляксандр Кацейка і Юрый Квач.
1 жніўня ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Сцяг Перамогі-агра” адбыліся зажынкі, а праз 19 дзён тут аднымі з першых на Пастаўшчыне завяршылі ўборку зерневых і зернебабовых. Яны абмалочаны на 1705 гектарах. З кожнага атрымана ў сярэднім па 35,2 цэнтнера збожжа, а ўсяго — 6002 тоны.
— Такога багатага валавога намалоту азімых і яравых зерневых у гісторыі гаспадаркі яшчэ не было, — адзначыў дырэктар сельгаспрадпрыемства Ю. Я. Борыс. — І ніколі раней у такія сціслыя тэрміны, як сёлета, не завяршалі жніво. Канечне, вельмі паспрыяла сонечнае надвор’е. Рана выязджалі ў поле, позна вярталіся дамоў. Камбайны працавалі ўвесь светлавы дзень, бо практычна не было затрымак на сушыльных дварах, з адвозкай зерня.
Сёлетняе жніво запомніцца ўсім, хто ўбіраў збажыну. Сярэдняя нагрузка на камбайн складала 250 гектараў. Вопытныя механізатары ўбралі ўраджай з яшчэ большай плошчы. У першую чаргу гэта Віктар Граблеўскі і Аляксандр Дзюшко. На рахунку кожнага амаль па 1300 тон зерня новага ўраджаю. Такі намалот і ў маладога інжынера шыркаўскага сельгасаддзялення Андрэя Борыса, які ў апошнія гады на перыяд жніва садзіцца за штурвал камбайна. Зусім крыху недабраў да тысячы тон Віктар Чыпко. Удала дэбютаваў на хлебнай ніве Руслан Чарняўскі. Добрых слоў заслужылі камбайнеры Валянцін Жамойдзь і Васілій Гайдук.
Не падвялі і вадзіцелі. Як і летась, больш за 2000 тон зерня перавёз Юрый Квач. Амаль па 1800 тон зерня даставілі ад камбайнаў да зернесушылак Віктар Смалякоў і Сяргей Борыс. Пастараўся на адвозцы збожжа і Аляксандр Кацейка.
Cпорылася работа ў аператараў зернесушылак Валянціна Анішкевіча, Уладзіміра Яркоўскага, Васілія Жукава, Уладзіміра Галіня. Вялікую дапамогу на дапрацоўцы збожжа ім аказвалі столінцы, якія працуюць у гаспадарцы, падлеткі з Юнек, Шырак і Пастаў.
Жніво ў сельгаспрадпрыемстве фінішавала. А камбайнеры-тысячнікі Віктар Граблеўскі, Аляксандр Дзюшко і вадзіцель Юрый Квач з жаданнем адправіліся на дапамогу хлебаробам ААТ “Камайскі-агра”.
Убраўшы сёлетні ўраджай, у Юньках і Шырках клапоцяцца пра будучы. Завяршаецца сяўба азімага рапсу, засыпана і ачышчана неабходная колькасць насення азімых, вядзецца ворыва глебы.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Пра паходжанне нацый Усходняй Еўропы
Подробнее Прапануем увазе чытачоў лекцыю Тымаці Снайдэра, прафесара гісторыі Ельскага універсітэта (ЗША), прачытаную 19 траўня 2010 г. у Інстытуце імя Гётэ ў Мінску на прэзентацыі яго кнігі


