На лінейку станавіся!
Хутка ў школах краіны празвініць першы званок, які абвесціць аб пачатку новага навучальнага года. Для хлопчыкаў і дзяўчынак пачнецца доўгае, амаль 300-дзённае падарожжа ў краіну ведаў. Наколькі яны гатовы да яго? Ці маюць усё неабходнае для вучобы? Гэта карэспандэнт “ПК” высвятляла ў пастаўскіх магазінах, якія гандлююць таварамі для школы, а таксама на базарах.
Прызнацца, зазірнуўшы на мінулым тыдні ва ўнівермаг, была здзіўлена адсутнасцю бацькоў з дзецьмі, якія цікавіліся б школьнай формай.
— Пакуль пакупнікоў у нас вельмі мала, не параўнаць з тым, што было гэтай жа парой у мінулыя гады, — гаварыла прадавец аддзела гатовага адзення Ж. Н. Пяткевіч. — Прыходзяць у асноўным паглядзець, што ёсць у наяўнасці і колькі каштуе. Лепш ідзе гандаль у выхадныя дні, калі ў магазіне скідкі. Тады і людзей больш, і купляюць часцей. Усё ж каштуе школьная форма нятанна, і не ў кожнага з бацькоў ёсць дастаткова грошай, асабліва калі ў сям’і двое-трое школьнікаў.
Аналагічным чынам абстаяць справы ў “Культтаварах”. Па словах прадаўцоў, калі летась каля прылаўка нярэдка ўтвараліся чэргі, дык сёлета такога няма. Пакупнікоў нямнога, пры тым што асартымент канцтавараў вельмі шырокі і ў параўнанні з мінулым годам яны падаражэлі зусім нязначна. На рукзакі наогул засталіся леташнія цэны. Дарэчы, іх актыўней куплялі ў ліпені.
Не так шмат школьнікаў убачыла ў мінулыя сераду і нядзелю на рынку райспажыўтаварыства. У некаторых палатках мамы з дзецьмі выбіралі абутак. А найбольш ажыўлена было каля прылаўкаў з канцылярскімі таварамі і школьна-пісьмовымі прыладамі. Там разгаварылася з Наталляй Васільеўнай Цыбулёнак. Яна завітала на рынак з дочкамі Святланай, якая пойдзе ў 11 клас, і першакласніцай Палінай.
— Збірацца ў школу мы пачалі загадзя і ўжо практычна гатовы да вучобы. Засталося купіць вокладкі для кніг і сшыткаў, спартыўны абутак для старэйшай дачкі, малодшай — рознай драбязы, — падзялілася жанчына.
Не пуставаў таксама школьны базар, які з сярэдзіны ліпеня разгарнуўся перад універмагам. Хоць наплыву пакупнікоў у ім, як і ў іншых гандлёвых кропках, не было. Як расказала адказная за арганізацыю базару Н. Л. Вялічка, людзі прыглядваюцца, прыцэньваюцца, цікавяцца, ці ёсць скідкі. Дарэчы, яны тут дзейнічаюць з самага пачатку адкрыцця, прычым абсалютна на ўсё: школьную і спартыўную форму, абутак, нацельную бялізну, рукзакі, школьна-пісьмовыя прылады і канцтавары. Асартымент пералічанага неблагі, ёсць з чаго выбраць. Да таго ж прадаўцы большасць тавару дазваляюць узяць дамоў, каб спакойна прымераць, ацаніць будучую пакупку. Што не падышло, можна вярнуць або абмяняць.
Сярод наведвальнікаў сустрэла не толькі пастаўчан, але і жыхароў іншых раёнаў і нават гасцей з замежжа. Так, Жанна Станіславаўна і Дзмітрый Пятровіч Амельяновіч з дочкамі Палінай і Аляксандрай прыехалі з Мядзела.
— Гатоўнасць да школы ў нас працэнтаў на пяцьдзясят, — сказала Жанна Станіславаўна. — Трэба яшчэ купіць дзяўчынкам сарафаны, блузкі, таго-сяго іншага. Чаму шукаем усё гэта ў Паставах? Тут большы выбар, нядрэнны асартымент. Увогуле, у вашым горадзе бываем часта, бо падабаецца тут апранацца, і цэны нас задавальняюць.
Таццяна Анатольеўна і Андрэй Напалеонавіч Небрыжыдоўскія жывуць у Смаленску. У Паставах адпачываюць у родных. На базары яны прымяралі туфлі ўнучцы Алісе, якая пойдзе ў першы клас.
— Бацькі Алісу ў школу ўжо сабралі, — расказвалі яны. — Але мы са свайго боку таксама хочам прыняць удзел і зрабіць дзіцяці падарункі да 1 верасня. Толькі што купілі блузку, цяпер выбіраем туфлі. Хоць адзенне і абутак ў Расіі зараз каштуюць танней, чым у вас, спадзяёмся на беларускую якасць.
Алена ШАПАВАЛАВА. Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Пра паходжанне нацый Усходняй Еўропы
Подробнее Прапануем увазе чытачоў лекцыю Тымаці Снайдэра, прафесара гісторыі Ельскага універсітэта (ЗША), прачытаную 19 траўня 2010 г. у Інстытуце імя Гётэ ў Мінску на прэзентацыі яго кнігі


