Жніво набліжаецца да фінішу
Пра тое, як у гаспадарках працуюць на фінішы жніва, выконваюць іншыя работы, карэспандэнту “Пастаўскага краю” Пятру Курыловічу расказалі:
Міхаіл Іванавіч БУТАР, дырэктар
ААТ “Пастаўскі райаграсэрвіс”:
— Напярэдадні ўборкі на базе нашага прадпрыемства адбылася абласная нарада кіраўнікоў і галоўных спецыялістаў райаграсэрвісаў Віцебшчыны. Былі падведзены вынікі работы за першае паўгоддзе, прадэманстраваны падрыхтоўка ўборачнай тэхнікі, яе рэгуліроўка. Правядзенне такога мерапрыемства ў цэлым садзейнічала таму, што мы больш арганізавана пачалі жніво. З першага дня ў полі працавала пяць камбайнаў. Як і ў папярэднія гады, лепшыя намалоты ў Сяргея Дунца і Васілія Чабуранава. Сяргей, напрыклад, намалаціў ужо больш за 600 тон зерня. Стараюцца таксама Сяргей Ганчар, Павел Букаў, Часлаў Пяткоўскі, Мікалай Карасік. Сярод вадзіцеляў больш за іншых перавезлі зерня Антон Шыцько і Славак Пабудка.
Зерневыя і зернебабовыя ўбраны на 715 гектарах, што складае 84% планавай плошчы. На 500 гектарах вырошчвалі азімую пшаніцу. Кожны гектар даў у сярэднім па 30 цэнтнераў. У параўнанні з іншымі гаспадаркамі ўраджайнасць не такая і высокая, але нас яна парадавала. Усяго мы намалацілі паўтары тысячы тон зерня гэтай культуры. У цэлым валавы намалот зерневых і зернебабовых перавысіў дзве тысячы тон, што больш, чым было атрымана летась за ўсю ўборку. Вузкім месцам з’яўляецца сушыльная гаспадарка. Але дзякуючы спякотнаму надвор’ю вільготнасць збожжа ўсяго да 10%, і яно ў асноўным толькі ачышчаецца. Выканалі дзяржаўны заказ па продажы збожжа. Завяршаем засыпку насення яравых культур, сяўбу рапсу, на якой вялікім стараннем вызначаецца механізатар Васілій Чабуранаў.
Сяргей Уладзіміравіч Астапчук,
галоўны аграном ААТ “Кураполле-агра”:
— Завяршаючы жніво, у гаспадарцы адначасова актыўна вядзецца работа па падрыхтоўцы да сяўбы азімых. На 500 гектарах з тысячы глеба ўжо ўзарана. Засыпана 250 тон насення. Усяго тры дні спатрэбілася механізатару Паўлу Балту, каб на ста гектарах пасеяць азімы рапс. Загадзя на ўсёй плошчы былі ўнесены гліфасаты. Глебу ўзбагацілі мінеральнымі ўдабрэннямі, якія ўносіў Віктар Давыдаў. На падрыхтоўцы глебы пастараліся Юрый Сівы і Максім Адынец. Акрамя таго, Максім паспеў папрацаваць на ворыве і дыскаванні глебы ў СВК “Андроны”. Сяўбу азімага рапсу больш чым на 100 гектарах тут таксама правёў наш механізатар Павел Болт.
Мікалай Мікалаевіч Савук,
упраўляючы Сакунскага аддзялення ААТ “Камайскі-агра”:
— Уборку зерневых у аддзяленні пачыналі Дзмітрый і Вадзім Дуброўскія і Андрэй Сакалоў. Але, намалаціўшы 242 тоны зерня, камбайн “Мега-204” Андрэя (а ён шмат гадоў працуе на ім) выйшаў са строю. Механізатар вымушаны быў пераключыцца на іншую работу. У полі засталіся толькі Дуброўскія — бацька з сынам. Абодва старанныя, шчырыя ў працы, пастаянна ў ліку лепшых не толькі ў гаспадарцы, але і ў раёне. На ўчарашні дзень Вадзім Дуброўскі меў ужо 942 тоны зерня. Калі не здарыцца ніякай паломкі, то да вечара павінен выйсці на тысячны рубеж. Усяго на некалькі дзясяткаў тон меншы намалот у Дзмітрыя Альфонсавіча.
Камбайнеры, як і ўсе мы, задаволены сёлетнім ураджаем. Азімай пшаніцы, напрыклад, выйшла на круг больш чым па 44 цэнтнеры. Нядрэнна ўрадзіў і ячмень. Засталося ўбраць трыцікале. Усяго збожжавыя ў нас займалі 729 гектараў, 24 гектары ячменю былі пасеяны для патрэб насельніцтва. Ён абмалочаны.
У тым, што ўборка ідзе практычна без затрымкі і набліжаецца да фінішу, вялікая заслуга вадзіцеляў, механізатараў, якія адвозяць зерне ад камбайнаў. З нашых адзначыў бы Іосіфа Цыяна, Рамана Бучаля, Мікалая Высоцкага. Амаль кожны дзень, калі ёсць патрэба, на адвозку зерня прыбываюць МАЗы з іншых аддзяленняў.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Пра паходжанне нацый Усходняй Еўропы
Подробнее Прапануем увазе чытачоў лекцыю Тымаці Снайдэра, прафесара гісторыі Ельскага універсітэта (ЗША), прачытаную 19 траўня 2010 г. у Інстытуце імя Гётэ ў Мінску на прэзентацыі яго кнігі


