З прафілактычнай мэтай

6 жніўня ў Пастаўскім РАУС спачатку прайшло пасяджэнне грамадскага пункта аховы правапарадку, сумешчанае з пасяджэннем назіральнай камісіі па пытанні працаўладкавання. А затым адбыўся паказальны выязны суд.
На пасяджэнне грамадскага пункта аховы правапарадку, які яшчэ называюць саветам прафілактыкі, былі запрошаны 16 чалавек — жыхары горада і раёна. Частка з іх не працуюць і злоўжываюць спіртным, астатнія маюць работу, але знаходзяцца на мяжы звальнення ў сувязі з цесным сяброўствам з “зялёным змеем”, дапускаюць скандалы дома, здзяйсняюць іншыя правапарушэнні ў нецвярозым стане. З кожным была праведзена прафілактычная гутарка, рэкамендавана звярнуцца да ўрача-нарколага, дадзена адпаведнае накіраванне. Акрамя членаў камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, на савеце прысутнічала галоўны спецыяліст аддзела па занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне раённага выканаўчага камітэта Л. С. Рымша. Яна расказала непрацуючым грамадзянам пра магчымыя варыянты працаўладкавання і прапанавала ім стаць на ўлік у названым вышэй аддзеле. Таксама як і раней судзімым асобам, што так і не знайшлі работу і ў сувязі з гэтым былі разгледжаны на пасяджэнні.
Затым аматараў спіртнога і парушальнікаў грамадскага парадку запрасілі на паказальны выязны суд, які правяла суддзя Н. Ф. Жукава. На ім вырашалася пытанне аб накіраванні ў лячэбна-працоўны прафілакторый грамадзяніна Л. з Пастаў. 35-гадовы мужчына з 2012 года знаходзіцца на ўліку ва ўрача-нарколага ЦРБ з дыягназам “сіндром залежнасці ад алкаголю, сярэдняя стадыя”. Па словах маці, спіртное ён пакаштаваў гадоў у 17. Пазней стаў перыядычна прыкладвацца да бутэлькі з-за сямейных праблем: расставання з сужыцелькай, смерці бацькі і роднага брата, але найбольш — з-за негатыўнага ўплыву так званых сяброў, якія запрашалі на чарку. Мужчыну не раз прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё спіртнога і з’яўленне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане, кіраванне транспартным сродкам пад “градусам”, іншыя правапарушэнні.
Зараз ён нідзе не працуе (з ранейшай работы звольніўся, а новай не змог знайсці), падтрымлівае зносіны з асобамі, якія злоўжываюць спіртным і раней былі асуджаны, знаходзіцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС па прычыне адбыцця пакарання, не звязанага з пазбаўленнем волі. На меры прафілактычнага ўздзеяння не рэагуе. У лютым бягучага года яму было вынесена афіцыйнае папярэджанне аб тым, што, калі не зменіць лад жыцця, адправіцца на прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму. Але і гэта не падзейнічала: зноў здзейсніў адміністрацыйнае правапарушэнне.
Суд прыняў рашэнне ізаляваць Л. у лячэбна-працоўны прафілакторый для яго медыка-сацыяльнай рэадаптацыі з абавязковым прыцягненнем да працы тэрмінам на 12 месяцаў. Такі ж фінал чакае і грамадзян, запрошаных на судовае пасяджэнне ў якасці гледачоў, у выпадку іх нежадання ўладкоўвацца на работу і добраахвотна лячыцца ад алкагольнай залежнасці.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Пра паходжанне нацый Усходняй Еўропы
Подробнее Прапануем увазе чытачоў лекцыю Тымаці Снайдэра, прафесара гісторыі Ельскага універсітэта (ЗША), прачытаную 19 траўня 2010 г. у Інстытуце імя Гётэ ў Мінску на прэзентацыі яго кнігі


