Ушанавалі лепшых чыгуначнікаў
Дзень чыгуначніка ў Беларусі адзначалі ў першую нядзелю жніўня. У нашым раёне ўрачыстасці з нагоды прафесійнага свята прайшлі ў Варапаеве. У парку, як і шмат гадоў запар, прысутнічалі не толькі работнікі сталёвых магістралей, але і іх сем’і, многія жыхары гарпасёлка. З калектывам дыстанцыі пуці, які летась адзначыў сваё 75-годдзе, звязаны жыццё і працоўная дзейнасць соцень жыхароў Варапаева і іншых населеных пунктаў Пастаўскага і яшчэ шасці раёнаў Віцебскай вобласці. Пераважная большасць іх, як і ўсе ветэраны працы, напярэдадні былі адзначаны грашовымі прэміямі, а тых, хто асабліва вызначыўся, ушанавалі на свяце.
З Днём чыгуначніка прысутных павіншавалі старшыня Варапаеўскага сельскага Савета Наталля Седзюкевіч, начальнік дыстанцыі пуці Аляксандр Кандыбін, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Вера Ушкур, старшыня савета ветэранаў Валянціна Трафімава. Пачалося святкаванне з цырымоніі ўзнагароджвання.
Ганаровыя граматы і Падзякі старшыні раённага выканаўчага камітэта атрымалі дарожны майстар Анатолій Кузьміноў, рамонтнік Сяргей Брагін, ветэран працы Іван Федаровіч. Такімі ж узнагародамі начальніка Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі адзначаны ініцыятыва і добрасумленнасць у рабоце брыгадзіра Віктара Церлюка, трактарыста Леаніда Сіняка, рабочай Ганны Цымбалюк.
Ганаровыя граматы і Падзякі начальніка дыстанцыі пуці Аляксандр Кандыбін уручыў начальніку ўчастка Леаніду Дзехцяронку, брыгадзіру Пятру Ківатыцкаму, дарожнаму майстру Уладзіміру Хілько, галоўнаму бухгалтару дыстанцыі Людміле Пракапёнак, рабочаму Андрэю Саўчанку, манцёру пуці Віктару Зямчонку.
Напярэдадні свята ўрачыстыя сходы прайшлі ў Мінску і Віцебску, на якіх прысутнічалі дэлегацыі дыстанцыі пуці. Як са сталіцы, так і з абласнога цэнтра варапаеўскія чыгуначнікі вярнуліся з высокімі ўзнагародамі за працу. Нагрудны знак “Выдатнік Беларускай чыгункі” атрымаў слесар па рамонце пуцявых машын і механізмаў Станіслаў Кішко, намеснік начальніка дыстанцыі Аляксандр Ушкур і вадзіцель дрызіны Сяргей Ісакаў — нагрудныя знакі “За добрасумленную працу на Беларускай чыгунцы” III cтупені.
Усіх прысутных на свяце ў Варапаеве парадавалі сваім выступленнем удзельнікі народнай эстраднай групы “25 плюс-мінус” раённага Дома культуры пад кіраўніцтвам Аляксея Конанава.
У гэты дзень таксама прайшлі спартыўныя спаборніцтвы. Пераможцамі сталі: па валейболе — каманда дыстанцыі, па міні-футболе — сельскага Савета. Прадстаўнічым, як заўсёды, атрымаўся шашачны турнір. У ім прынялі ўдзел аматары шашак, у тым ліку некалькі кандыдатаў у майстры, з Пастаў, Шаркаўшчыны і Варапаева. Наймацнейшымі аказаліся гаспадары: сярод мужчын — Уладзімір Халдзей, сярод жанчын — Юлія Казаровец, сярод дзяцей — Марат Леў.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Алкоголь и сигареты могут стать доступны через интернет как обычные продукты
Подробнее Запрет на продажу через интернет алкогольных и слабоалкогольных напитков, а также табачной продукции могут снять. Купить можно будет только


