Пецярбург — Пятра тварэнне

Пабываць у гэтым горадзе хацела даўно. Шмат пра яго чытала, глядзела тэлеперадачы, фільмы, здымкі ў інтэрнэце. Нядаўна мара збылася — старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў І. А. Далецкая арганізавала экскурсію для членаў прафсаюзных арганізацый устаноў культуры, адукацыі, дзяржустаноў, цэнтральнай раённай бальніцы, сацыяльнай службы і іншых. Жадаючых аказалася так шмат, што аўтобус з Пастаў адпраўляўся ў гэты горад кожныя выхадныя тры разы запар.
Пецярбург заснаваны ў 1703 годзе царом Пятром I. Перамогшы шведаў падчас Паўночнай вайны, Пётр вырашыў замацаваць свае пазіцыі на пабярэжжы Фінскага заліва і заснаваць горад. Пошукі прывялі на Заечы востраў, дзе за тры гады была ўзведзена Петрапаўлаўская крэпасць. На яе тэрыторыі цяпер знаходзіцца асноўны выставачны комплекс Дзяржаўнага музея гісторыі Санкт-Пецярбурга. У яго ўваходзяць Петрапаўлаўскі храм, Велікакняжацкая пахавальня, Царкоўны, Ботны, Каменданцкі, Інжынерны дамы, Манетны двор, будынак турмы Трубяцкога бастыёна і іншыя збудаванні.
Усе, хто прыязджае ў Пецярбург, абавязкова наведваюць Палацавую плошчу. Часткай яе архітэктурнага ансамбля з’яўляецца Зімні палац. Адсюль і пачынаецца падарожжа па краінах і эпохах, памяць пра якія захоўвае ў сваіх сценах адзін з найбуйнейшых музеяў свету — Эрмітаж. Гэты музейны комплекс складаецца з пяці асноўных будынкаў з 350 заламі. Для таго каб пазнаёміцца з іх экспазіцыямі, трэба прайсці 24 кіламетры. Падлічана, што калі ля кожнага экспаната затрымацца на хвілінку і праводзіць тут па 8 гадзін у дзень, то прагляд расцягнецца на 15 гадоў.
Асновай музея стала калекцыя з 225 карцін Кацярыны II, якую яна атрымала ў падарунак у 1764 годзе. Для захоўвання карцін і быў створаны Малы Эрмітаж. Калекцыя папаўнялася каштоўнымі камянямі, рэдкімі кнігамі, старажытнымі манетамі, іншымі экспанатамі, таму ў 1787 годзе быў пабудаваны Вялікі Эрмітаж. Будынкі Зімняга палаца і Малога Эрмітажа злучаны паміж сабой Вісячым садам, у якім мноства дрэў, насаджэнняў, кветак. У свой час давялося пабываць у многіх гарадах Еўропы, палюбавацца палацамі розных каралёў, але раскоша і непаўторнасць інтэр’ераў Эрмітажа ўразілі неймаверна.
Асобна варта сказаць пра акіянарыум Пецярбурга. У яго складзе 32 акварыумы, якія насяляюць 150 розных відаў рыб, а ўсяго іх 4500 экзэмпляраў з прэснаводных вадаёмаў Расіі, экспазіцыі з рыбамі з Паўднёвай Амерыкі, Афрыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі, можна пазнаёміцца і з рыбамі Амазонкі. Акіянарыум — сапраўдная казка. Цэнтральны акварыум зроблены ў выглядзе празрыстага падводнага тунэля даўжынёй у 35 метраў. Аб’ём — 750 тысяч літраў вады. У ім знаходзіцца дарожка, якая рухаецца. Ідзеш, а навокал і над галавой плаваюць гіганцкія скаты, мурэны і мноства іншых рыб. З другога боку акварыум выглядае як кіназала з шырокафарматным экранам, а перад ім — лавачкі для зручнага прагляду шоу з акуламі. Многія надоўга спыняюцца каля акна-вадаспада. У двух’яруснай зале для цюленяў можна паназіраць за іх шоу ў вадзе і на пляцоўцы зверху. На заканчэнне першага дня адбылася начная экскурсія на невялікім параходзіку па Няве і яе прытоках. Начны Пецярбург заварожвае падсветкай, і апісаць словамі ўбачанае немагчыма. А як велічна разводзяцца масты!
Наступны дзень пачалі з наведвання Кранштата. Горад-порт размешчаны на востраве Котлін і іншых дробных астравах. Да 1983 года трапіць сюды было магчыма толькі водным шляхам. Цяпер пракладзена сучасная кальцавая дарога з двухкіламетровым тунэлем пад Фінскім залівам.
Затым нас чакаў Пецяргоф. Упершыню горад упамінаецца ў 1705 годзе як «дарожны двор» і прыстань для пераезду на востраў Котлін. Тут была загарадная рэзідэнцыя Пятра з закладзеным вялікім паркам. Аснова яго планіроўкі — дзве сістэмы прамянёвых алей, якія перасякаюцца адна з другой і выходзяць або да заліва, або заканчваюцца фантанам. Дакладна захоўваецца прынцып сіметрыі. Палацава-паркавы ансамбль фарміраваўся на працягу XVIII — пачатку XIX стагоддзя і прысвячаўся перамозе Расіі ў Паўночнай вайне са шведамі. Многія параўноўваюць яго з Версалем. Але французскаму аналагу далёка да расійскага. Самым выдатным збудаваннем з’яўляецца Вялікі пецяргофскі палац. Паркавая зона дзеліцца на Верхні і Ніжні паркі, на тэрыторыі якіх можна ўбачыць сапраўднае каралеўства фантанаў: “Самсон, які раздзірае пашчу льва”, “Адам” і “Ева”, “Фаварытны”, “Піраміда”, “Сонца”, “Парасонік”, рымскія фантаны і іншыя, каскад “Шахматная дошка”, вадзяная дарога, якая ўключаецца тры разы ў дзень.
Жыццё фантанам дае фантанны вадавод — цудоўнае стварэнне рускай гідратэхнікі ХVIII — першай паловы XIX стагоддзя. Ландшафт дазволіў стварыць самацёчную водаправодную сістэму, і пецяргофскія фантаны, у адрозненне ад версальскіх, могуць функцыянаваць пастаянна на працягу дня. Шлях вады да фантанаў пачынаецца ад мноства дробных крыніц, затым яна трапляе ў шлюз, ад якога ідзе па пецяргофскім канале да Сампсоніеўскага басейна і фантанаў. У павільёнах-вальерах, на сценах якіх захаваўся жывапіс XVIII стагоддзя, жывуць зяблікі, чыжы, шчыглы, аўсянкі, дубаносы, а ў клетках — заморскія госці: амадзіны, рысоўкі, астрыльдзікі, канарэйкі. Таксама тут гаспадараць папугаі: аро, жако, какаду, амазоны і іншыя. У сажалцы плаваюць лебедзі, канадскія гусі і качкі. Тут цвіце мноства рэдкіх кветак.
Галоўнай асаблівасцю Верхняга парка з’яўляецца яго ідэальная сіметрыя, вада з пяці яго фантанаў падсілкоўвае вялікі каскад. Фантаны таксама размешчаны сіметрычна. Яшчэ адно ўпрыгажэнне Верхняга парка — чатыры мармуровыя скульптуры. Парк засаджаны дрэвамі, якія прывезены з розных куточкаў Расіі і з замежжа. Дрэвы фігурна пастрыжаныя. У свой час у Пецяргофе віравала прыдворнае жыццё, ладзіліся балі і гулянні для дваранскіх сем’яў.
Палац Манплезір размешчаны на беразе Фінскага заліва, быў любімым месцам Пятра. Ён называў яго “маё задавальненне”. Пасля смерці імператара палац ператварылі ў музей. Падчас Вялікай Айчыннай Пецяргоф быў практычна разбураны нямецкай артылерыяй. Пасля вайны па крупінках пачалося аднаўленне, якое працягваецца да гэтага часу.
Два дні — вельмі мала, каб убачыць усю веліч гэтых гарадоў, тым не менш станоўчых эмоцый безліч. Не цяжкай была і дарога. Экскурсанты паміж сабой знайшлі паразуменне, а вопытныя вадзіцелі аўтатранспартнага прадпрыемства № 17 Іван Сарока і Вальтар Мелец — сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы. З імі мы адчувалі сябе камфортна і бяспечна.







Анна АНІШКЕВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Чаму беларусаў пачалі называць бульбашамі і як звалі іх раней?
Подробнее Бульбашы — так завуць нас нашыя суседзі, так часцяком завем сябе мы самі. Але гэта далёка не першае імя, якім беларусаў ахрысцілі гісторыя і сельская гаспадарка. Вы ніколі не чулі іншых назваў


