Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Такога ніхто не чакаў

Такога ніхто не чакаў

Экіпаж у складзе Дзмітрыя Жалянцова і Андрэя Ластоўскага.

Летась ў філіяле “Нафтазаводмантаж-агра” намалацілі 3102 тоны збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 26,2 цэнтнера з  гектара. Камбайнер Уладзімір Жойдзь і вадзіцель Канстанцін Галубёнак увайшлі ў лік тысячнікаў на Пастаўшчыне. На новым камбайне “КЗС-1218” убіраў збажыну Дзмітрый Жалянцоў. У разгар жніва была здадзена ў эксплуатацыю фінская сушылка прадукцыйнасцю 60 тон.

Пра гэтыя і іншыя факты на самым пачатку разгортвання ўборачных работ нядаўна нагадала галоўны аграном сельгасфіліяла Марына Галубёнак. Яна адзначыла, што, дзякуючы ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы, сёлета ўдасца правесці ўборачныя работы ў больш сціслыя тэрміны і якасна. Так і атрымалася на старце. Першым абмалацілі азімы рапс і адначасова праверылі гатоўнасць да работы сушыльнай гаспадаркі. За лічаныя дні больш чым на трэцяй частцы планавай плошчы ўбралі зерневыя. Кожны гектар дае ў сярэднім амаль па 39 цэнтнераў. Гаспадарка прыступіла да выканання дзяржзаказу.

Але напрыканцы мінулага тыдня здарылася непрадбачанае. Па розных, не залежных ад механізатараў прычынах выйшлі са строю тры ўборачныя машыны. І калі на новым КЗС-1218 Дзмітрыя Жалянцова ўдалося аператыўна замяніць рухавік, то камбайны Генадзія Казакевіча і Дзмітрыя Якімовіча прастойваюць некалькі дзён. Галоўны інжынер Раман Казакевіч запэўніў, што інжынерная служба і  кіраўніцтва філіяла робяць усё для таго, каб яны хутчэй выйшлі ў поле. Такой надзеяй жыве і адзін з лепшых камбайнераў Генадзій Казакевіч, з якім сустрэліся ў самым пачатку жніва. Настрой у Генадзія Мар’янавіча тады быў выдатны. Ён вызначыўся на веснавой сяўбе, падчас “зялёнага жніва” нарыхтаваў больш за 4000 тон сенажу. З вялікім жаданнем прыступіў да ўборкі.

— Для нас галоўнае — пагодлівае надвор’е і каб тэхніка не псавалася, —  гаварыў камбайнер. —  Летась, напрыклад,  намалаціў больш за 950 тон зерня. Сёлета разлічваю на большае.

На жаль, камбайн падвёў механізатара, але верыцца, што і Генадзій Казакевіч, і Дзмітрый Якімовіч, дзякуючы майстэрству і настойлівасці, змогуць намалаціць яшчэ не адну сотню тон збажыны. Тым больш што і азімыя, і яравыя ў сельгас­філіяле ўрадзілі.

Галоўны аграном Марына Галубёнак пераканана: на круг выйдзе ў сярэднім каля 40 цэнтнераў, а валавы намалот перавысіць 4500 тон — амаль на паўтары тысячы тон больш, чым было ў мінулым годзе. 460 тон харчовай пшаніцы і ячменю будзе рэалізавана ў лік дзяржзаказу, 400-410 тон — засыпана на насенне,  астатняя колькасць — выкарыстана на фураж і іншыя мэты. Дарэчы, філіял “Нафтазаводмантаж-агра” — адна з гаспадарак, якая не мае запазычанасці перад Полацкім камбінатам хлеба­прадуктаў. А гэта азначае, што ўсё намалочанае зерне будзе выкарыстана на ўласныя патрэбы, у рацыёне жывёлы пастаянна будуць канцэнтраваныя кармы.

На мінулым тыдні, калі стаяла спёка, уся намалочаная збажына дастаўлялася з поля да месца захоў­вання, абмінаючы новую, мабільную, і падлогавыя сушылкі. З вялікім стараннем працавалі камбайнеры Дзмітрый Жалянцоў, Уладзімір Гродзь, вадзіцель Канстанцін Галубёнак і іншыя.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой