Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

З гектара — па 50—70 цэнтнераў

З гектара — па 50—70 цэнтнераў

“А чаму б і не”, — гавораць у адкрытым акцыянерным таварыстве “Хацілы-агра”. Сёлета тут б’юць рэкорды папярэдніх гадоў. На ўчарашні дзень сярэдняя ўраджайнасць па гаспадарцы склала 60,4 цэнтнера з гектара, а трыцікале дало па 68,8, авёс — 62,9 цэнтнера. Шчодрае пшанічнае поле і ў ААТ “Навасёлкі-Лучай”. З 515 гектараў тут намалочана амаль тры тысячы тон збожжа — па 57 цэнтнераў на круг. Радуе ўраджай і ў ААТ “Кураполле-агра”, “Камайскі-агра”, “Парыж-агра”, філіяле “Нафтазаводмантаж-агра” і ў іншых гаспадарках.

Зацішша не назіраецца

Поспех на жніве забяспечваюць не толькі камбайнеры і ва­дзіцелі. Яго тэмпы ў многім залежаць ад дапрацоўкі збожжа на таках. У раёне некалькі гадоў назад былі зманціраваны высокапрадукцыйныя сушылкі айчыннай вытворчасці, найперш у тых гаспадарках, дзе добрыя ўраджайнасць і валавыя намалоты. Сёлета дзякуючы выдатнаму сонечнаму надвор’ю нагрузка на сушыльныя агрэгаты ніжэйшая, бо збожжа ў асноўным трапляе ад камбайнаў у складскія памяшканні. Тым не менш сушыльныя комплексы тыпу “КЗСВ-30” не прастойваюць. Найбольш збожжа — 1710 тон —  прапусцілі аператары Расціслаў Кавалёнак, Пётр Ясінскі, Аляксей Зямчонак і Ілья Вярцінскі з ААТ “Навасёлкі-Лучай”. На другім месцы па колькасці дапрацаванага збожжа (1400 тон) аператары Пётр Пузан і Станіслаў Рыбакоў з ААТ “Хацілы-агра”. Спорыцца работа і ў Анатолія Кундры, Юрыя Вербіловіча і Дзмітрыя Косарава з ААТ “Камайскі-агра”. На іх рахунку ўжо амаль 1200 тон дапрацаванай збажыны.

У полі — аратыя

Яшчэ ў разгары жніво, а ў гаспадарках ужо жывуць клопатамі пра будучы ўраджай — сяўбу азімых. Першым трэба  заправіць у глебу насенне рапсу. Сёлета яго намалочана 3310 тон пры сярэдняй ураджайнасці 22,3 цэнтнера з гектара. Найбольшую плошчу — 351 гектар — гэта культура займала ў ААТ “Навасёлкі-Лучай”. З кожнага атрымана па 30,5 цэнтнера масланасення, а ўсяго — 1071 тона. Вышэйшая, чым у сярэднім па раёне, ура­джайнасць рапсу ў СП “Дунілавічы-агра” і ААТ “Пастаўскі райаграсэрвіс”. А самая высокая — 37,1 цэнтнера — у ААТ “Хацілы-агра”.

Пад ураджай будучага года пад гэту культуру адведзена 2500 гектараў. Да сяўбы прыступілі ААТ “Кураполле-агра” і “Хацілы-агра”.

Усяго пад азімыя ў раёне трэба ўзараць 13500 гектараў глебы, засыпаць 3040 тон насення, унесці на 12400 гектарах гліфасаты, заправіць глебу мінеральнымі ўдабрэннямі. На жаль, гэтыя работы не ва ўсіх гаспадарках вядуцца ў комплексе.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой