Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Азнаёміліся з работай лясгаса

Азнаёміліся з работай лясгаса

Удзельнікі пасяджэння на тэрыторыі смалярні. Крайні справа на першым плане — намеснік міністра лясной гаспадаркі Леанід Юр’евіч Дзям’янік.

30 ліпеня адбылося пашыранае пасяджэнне выязной калегіі Міністэрства  лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. На яго былі запрошаны генеральныя дырэктары, галоўныя ляснічыя, інжынеры і бухгалтары, начальнікі планава-эканамічных аддзелаў абласных лесагаспадарчых аб’яднанняў, кіраўнікі структурных падраздзяленняў міністэрства і рэспубліканскіх арганізацый, падпарадкаваных Мінлясгасу.

Пасяджэнне пачалося з азнаямлення і вывучэння работы Пастаўскага, Ушацкага, Глыбоцкага і Лепельскага лясгасаў Віцебскага дзяржаўнага лесагаспадарчага аб’яднання. Наш лясгас наведалі прадстаўнікі лясгасаў Гро­дзенскай і Мінскай абласцей на чале з намеснікам міністра лясной гаспадаркі Л. Ю. Дзям’янікам і галоўным інжынерам Віцебскага лесагаспадарчага аб’яднання  М. М. Прывалавым.

Перад прысутнымі выступіў дырэктар Пастаўскага лясгаса У. У. Місачэнка. Ён, у прыватнасці, спыніўся на праводзімых лесагаспадарчых і лесааднаўленчых мерапрыемствах, прамысловай дзейнасці, вырашэнні кадравых пытанняў у арганізацыі. У лясгасе 9 лясніцтваў, пастаянна працуюць 320 чалавек. У апошнія гады значна абноўлена матэрыяльна-тэхнічная база. За ўласныя і крэдытныя сродкі набыта больш за 10 сартыментавозаў, харвэстараў, фарвардараў і цялежак. У першым паўгоддзі 2015 года нарыхтавана і вывезена адпаведна 92 і 89 тысяч кубічных метраў драўніны. На 973 тысячы долараў ЗША рэалізавана на экспарт прадукцыі. Гадавая выпрацоўка на аднаго работніка складае ў сярэднім каля 300 мільёнаў рублёў.

Для правядзення лесааднаўленчых мерапрыемстваў функцыянуе пастаянны  лясны гадавальнік плошчай 9,61 гектара. Ён з’яўляецца асноўным пастаўшчыком пасадачнага матэрыялу для сваіх і патрэб іншых лясгасаў вобласці. У цяперашні час у гадавальніку больш за тры мільёны штук сеянцаў і саджанцаў драўнінных і кустарнікавых парод. Ёсць і свая цяпліца, у якой вырошчваюцца сеянцы елкі.

У. У. Місачэнка адказаў на шэраг пытанняў, якія датычаць арганізацыі работы леснікоў, фінансавага становішча арганізацыі, перспектыў далейшага развіцця.

У гарадскім пасёлку Лынтупы ўдзельнікі пасяджэння агледзелі сучасны адміністрацыйны будынак лясніцтва і іншыя      пабудовы, узведзеныя нямногім больш за два гады назад, прылеглую, з густам добраўпарадкаваную тэрыторыю. Пра справы калектыву расказаў і адказаў на пытанні гасцей ляснічы  Р. В. Пецюлевіч.

Перад тым як у цяперашнім будынку размясцілася Камайскае лясніцтва, тут перабыло некалькі розных устаноў і арганізацый. І гэта не дзіўна, бо ён быў узведзена яшчэ ў 1929 годзе. Дзякуючы намаганням сённяшніх гаспадароў памяшканне мае добры знешні і ўнутраны выгляд. Нядаўна ў ім абсталявана прасторная зала, якую можна выкарыстоўваць для пражывання, правя­дзення спартыўных і іншых мерапрыемстваў. Пасля агляду адміністрацыйнага будынка, бытавых памяшканняў, сродкаў пажаратушэння (тлумачэнні даваў ляснічы С. В. Рублевіч) ­удзельнікі пасяджэння накіраваліся на лесасеку, дзе на рубцы галоўнага карыстання была прадэманстравана  работа шматаперацыйнай тэхнікі на нарыхтоўцы і тралёўцы драўніны.

Карысным атрымалася наведванне адміністрацыйнай базы ў Паставах. Тут быў выкананы вялікі аб’ём работы па абгароджванні, асфальтаванні тэрыторыі, размяшчэнні інфармацыйных шчытоў. Больш прывабнымі сталі сам будынак, прылеглая, з прыгожай сажалкай, тэрыторыя. Госці азнаёміліся з прасторным пакоем, адведзеным для размяшчэння спецыялістаў новага структурнага падраздзялення — лесапункта. Ён быў створаны ў мінулым годзе і даказаў сваю жыццядзейнасць. У лесапункце працуе 46 чалавек. Работа тэхнікі арганізавана ў дзве змены. Сярэдняя выпрацоўка на адзін сартыментавоз складае 2 тысячы кубічных метраў.

Непазнавальнай стала тэрыторыя смалярні, дзе размяшчаюцца дрэваапрацоўчы цэх, механічныя майстэрні, бытавыя памяшканні, складзіруецца і захоўваецца гатовая прадукцыя. Цяпер тут устаноўлена прыгожая агароджа, зроблены прапускны пункт, аўтаматызаваныя вароты. Вадзіцелі, рамонтнікі і дрэваапрацоўшчыкі, кліенты забыліся пра тое, якой непрыгляднай, асабліва пасля дажджу, выглядала вялікая тэрыторыя. Для яе падсыпкі спатрэбілася 20 вагонаў шчэбеню. Нібы новымі выглядаюць майстэрні, у якіх абсталяваны боксы для рамонту тэхнікі, размяшчаюцца ўсе патрэбныя службы. Вялікія змены маюць адбыцца ў дрэваапрацоўчым цэху. Тут будзе ўстаноўлена новая лесапільная лінія, якая дазволіць перапрацоўваць драўніну дыяметрам ад 14 да 36 сантыметраў.

Пры наведванні аб’ектаў разам з дырэктарам лясгаса У. У. Місачэнкам тлумачэнні ўдзельнікам пасяджэння калегіі давалі таксама галоўны ляснічы В. А. Гарбуль, галоўны інжынер А. В. Галінскі і іншыя спецыялісты.

Затым удзельнікі мерапрыемства рэспубліканскага ўзроўню накіраваліся ў горад Глыбокае, дзе адбылося пасяджэнне калегіі з удзелам усіх запрошаных.  Галоўным пытаннем на ім было выкананне арганізацыямі галіны прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця за першае паўгоддзе.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой