Насціна песня пра “Дзявятачку”
Вам знаёмая прыгажуня на гэтым фотаздымку? Жыхары вуліц, што прылягаюць да магазіна “Дзявятачка” ў райцэнтры, адкажуць на гэта пытанне станоўча, бо Анастасія Савельева працуе тут прадаўцом. Многія з іх на мінулым тыдні ішлі ў краму… з кветкамі, каб уручыць іх Насці. А раскошны букет, што ў яе руках, — ад праўлення райспажыўтаварыства.
Нагода для такіх знакаў увагі важкая — Анастасія заняла першае месца ў абласным конкурсе прадаўцоў сістэмы спажыўкааперацыі, які праходзіў у Гарадку і ў якім удзельнічала 21 прадстаўніца.
— Вельмі хвалявалася, — прызнаецца дзяўчына. — Рыхтавалася сур’ёзна, перачытала ўсе свае канспекты. Калі выйшла на сцэну, хваляванне дасягнула апагея. Але журы так добразычліва ўсміхалася мне, што я сабралася і ўпэўнена паказала сваё хатняе заданне — візітную картачку.
А ў ёй была песня пра “Дзявятачку”. Старшыня прафкама райспажыўтаварыства Людміла Мікалаеўна Касцюкова напісала словы. Тэкст паклалі на мелодыю папулярнай песні Валерыя Сюткіна «Любите, девушки». І ў Насціным выкананні загучала: “Моя профессия мне очень нравится, я продавец крутой без лишних слов. Трудитесь, девушки, в потребкооперации и отдавайте ей свою любовь… ”
Яна і сапраўды любіць сваю прафесію. Год таму закончыла Полацкі гандлёва-тэхналагічны каледж і атрымала дзве спецыяльнасці: “Таваразнаўца прадуктовых і непрадуктовых тавараў” і “Прадавец чацвёртага разраду”. Працоўную біяграфію пачала прадаўцом у Варапаеве, затым — у Дунілавічах, а з пачатку сёлетняга года перайшла ў “Дзявятачку”.
— Добрасумленная, працавітая, ведае сваю работу, мае падыход да пакупнікоў. Я вельмі задаволена Насцяй, — хваліла маладога прадаўца загадчыца магазіна Тамара Аляксандраўна Крыніцкая.
А Насця ў сваю чаргу ўдзячная загадчыцы, падтрымку якой адчувае заўсёды і з якой ёй вельмі камфортна і надзейна працаваць.
Але вернемся да конкурсу. Насця праявіла сябе не толькі ў “Візітцы”, але і на наступных трох этапах: рэкламе тавару (тут яна адзіная з усіх канкурсантак атрымала пяць балаў), тэстах, якія ўключалі дзесяць пытанняў па абароне правоў спажыўцоў, выкладцы тавараў.
— А выглядала я як сцюардэса, — гарэзліва іскрацца вочы Насці. — Вялікі дзякуй кіраўніцтву райспажыўтаварыства, а таксама асабісты — Людміле Мікалаеўне Касцюковай і Наталлі Леанідаўне Артамонавай. Без такой каласальнай падтрымкі я наўрад ці дабілася б перамогі.
Як пераможца Анастасія Савельева атрымала адпаведны дыплом і мікрахвалевую печ ад арганізатараў конкурсу. Павіншавала і праўленне райспажыўтаварыства, з чацвёртага на пяты павышаны яе рабочы разрад.
Не варта скідваць з рахунку і тое, што Насця з дзяцінства на ты са сцэнай. Са школьных гадоў удзельнічае ў мастацкай самадзейнасці. Хораша спявае і танцуе. У сваім родным Варапаеве была і салісткай, і вядучай канцэртаў, пераўвасаблялася ў Снягурку, Купалінку, выходзіла ў лік прызёраў “Пастаўскіх зорак”.
— Я вельмі ўдзячная маме і айчыму, што заўважылі мае здольнасці і спрыялі іх развіццю, — гаварыла дзяўчына.
Насця не толькі таленавіты, але і мэтанакіраваны чалавек. У яе бліжэйшых планах — атрымаць яшчэ адну спецыяльнасць — бухгалтара на завочным аддзяленні Полацкага гандлёва-тэхналагічнага каледжа, а затым абавязкова прадоўжыць вучобу ва ўніверсітэце. Ну і, зразумела, зрабіць кар’еру. А самая блізкая мара — выйсці ў лік прызёраў у рэспубліканскім конкурсе прадаўцоў, на якім яна будзе прадстаўляць Віцебскую вобласць.
Ні пуху, ні пер’я, Насця! Мы будзем балець за цябе.
Фаіна КАСАТКІНА.
Фота Пятра
КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Итоги прошедшей недели и сегодняшнего дня в Беларуси. Новости о коронавирусе
Подробнее На протяжении всей пандемии волонтёры помогают людям, а учёные в поисках вакцины от коронавируса. Сводка новостей по по этой проблеме представлена ниже.


