Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

З надзеяй на лепшае

З надзеяй на лепшае

Майстар Яўгеній Уладзіміравіч Тамашэвіч, прараб Аляксандр Часлававіч Танана і галоўны інжынер АБП «Рассвет Пастаўскі» Славамір Здзіслававіч Кухальскі вывучаюць праект 60-кватэрнага дома.

Напярэдадні Дня будаўніка намеснік старшыні райвыканкама па будаўніцтве і жыллёва-камунальнай гаспадарцы Павел Радзівонавіч СТАНЮШ расказаў карэспандэнту газеты пра справы ў будаўнічай галіне Пастаўшчыны.

— Павел Радзівонавіч, калі ласка, пачніце з вынікаў работы будаўнічай галіны раёна за папярэднія гады.

— З 2011-га па 2014-ы ў раёне ўведзена ў эксплуатацыю 50137 квадратных метраў жылля. Сярод іх шэсць шматкватэрных дамоў у райцэнтры, два 12-кватэрныя ў сельскай мясцовасці, па адным у гарадскім пасёлку Варапаева і ў аграгарадку Камаі, а таксама дамы сядзібнага тыпу індывідуальных забудоўшчыкаў.

Актыўна вяліся работы па ўзвядзенні сацыяльных і прамысловых аб’ектаў. Так, праведзены рэканструкцыя Дунілавіцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў з будаўніцтвам жылога корпуса на 105 месцаў і медыцынскага блока, мадэрнізацыя будынка райвыканкама са змяненнем канструкцыі даху, аперацыйнага блока і рэанімацыйнага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы, выкананы капітальны рамонт з мадэрнізацыяй часткі будынка і добра­ўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі палаца Тызенгаўзаў. Таксама завершана будаўніцтва пазапляцовачных сетак у раёне індывідуальнай жылой забудовы вуліц Сонечнай, Багдановіча, Будаўнікоў і завулка Кірава.

Капітальна абнавілася адно з горадаўтваральных прадпрыемстваў — ААТ «Пастаўскі малочны завод». Тут узведзены новы цэх па вытворчасці цвёрдых сыроў і ачышчальныя збудаванні. Такая ж каласальная работа праведзена і на ААТ «Пастаўскі  льнозавод», дзе пабудаваны новы цэх, вядуцца работы на аб’ектах існуючага завода. За гэты перыяд у горадзе з’явілася сучасная гандлёвая кропка — універсам па вуліцы Савецкай.

Калі гаварыць лічбамі, то за чатыры гады аб’ём будаўніча-мантажных работ выкананы на суму 607, 233 мільярда рублёў.

— А як ідуць справы сёлета?

— Гэты год не багаты на аб’екты, якія фінансуюцца па праграме дзяржзаказу. Асноўная будаўнічая пляцоўка сёння — шматкватэрны дом па вуліцы Зялёнай, 22. Гэтая новабудоўля — адна з шасці шматпавярховак, якія ў бліжэйшыя гады плануем узвесці ў новым мікрараёне забудовы ў 6 гарадку. Для дамоў распрацаваны праект інжынерных сетак. У сярэдзіне жніўня  возьмемся за цепласеткі, каналізацыю. Вызначаны пераможца на праектаванне яшчэ аднаго дома па вуліцы Зялёнай, 23. Пры ўмове, што не будзе істотных змен у падыходах па льготным фінансаванні будаўніцтва жылля для маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, плануем уводзіць па адным шматкватэрным доме ў год.

Прыступілі да падрыхтоўчых работ па двух дамах, размешчаных у вёсцы Коўзаны, якія на працягу 30 гадоў стаялі недабудаваныя. Праектна-каштарысная дакументацыя гатова, работы ўключаны ў графік фінансавання, і да канца года пабудуем два 4-кватэрныя дамы агульнай плошчай па 580 квадратных метраў кожны. Плануем завяршыць будаўніцтва трох аднакватэрных жылых дамоў у Дунілавічах. У стадыі распрацоўкі праект на будаўніцтва 12-кватэрнага дома ў Хацілах. Гэты аб’ект таксама ёсць у праграме фінансавання. А вось ферма ў Коўзанах з яе выпала, таму не можам завяршыць будаўніцтва другой чаргі. Аналагічная сітуацыя і з рэпрадуктыўнай свінафермай у Камаях, а таксама з узвядзеннем гарадской лазні.

Сёння аб’ём рэсурсаў, выдзеленых раёну, не закрывае існуючых дагаворных абавязацельстваў. Нават у параўнанні з мінулым годам аб’ёмы будаўніцтва, на жаль, скараціліся. Істотную ролю ў гэтым пытанні адыграў той факт, што наш горад трапіў у разрад населеных пунктаў, чыё насельніцтва перавысіла 20 тысяч чалавек. Катэгорыя грамадзян, якія маюць права на атрыманне льготнага крэдыту, значна скарацілася. Але ёсць і станоўчы момант: у студзені з’явілася новая катэгорыя льготнікаў — маладыя сем’і, якія маюць дваіх непаўналетніх дзяцей.

— Якая, на ваш погляд, праблема сёння з’яўляецца асноўнай для будаўнікоў?

— Адсутнасць неабходных аб’ёмаў работ. Таму зараз галоўнае пытанне заключаецца не ў тым, як выйсці на паказчыкі, а як захаваць калектыў «Рассвета Пастаўскага». Сітуацыю ратуюць аб’екты, якія ўзводзяцца па-за межамі раёна. Нашы людзі цяпер працуюць на тэрыторыі Глыбоцкага, Браслаўскага, Ушацкага раёнаў, а таксама ў Астраўцы на будаўніцтве атамнай станцыі і ў Нарачанскай курортнай зоне. Праблема, з якой сутыкнулася галіна, не першая за апошнія дзесяць гадоў. За гэты перыяд было некалькі сур’ёзных уздымаў, за якімі непазбежна ішлі спады.

— Адны з тых, для каго Дзень будаўніка з’яўляецца прафесійным святам, — работнікі Варапаеўскага завода жалезабетонных вырабаў. Наколькі дзеяздольна прадпрыемства?

— Асноўная накіраванасць завода — выраб матэрыялаў для сельскагаспадарчага будаўніцтва. Цяпер такіх аб’ектаў узводзіцца мала, таму прадпрыемства выжывае дзякуючы будматэрыялам, якія яно вырабляе для ўзвядзення жылля. Сёння завод загружаны на 30—40% ад праектнай магутнасці. Аб’екты, якія плануецца будаваць сёлета і ў наступным годзе ў нашым і суседніх раёнах, дазволяць некалькі актывізаваць работу прадпрыемства, але для стабілізацыі абстаноўкі неабходна асвойваць новыя віды прадукцыі, шукаць дадатковыя рынкі збыту.

— Вашы пажаданні калегам.

— Хачу, каб усе будаўнікі ведалі і верылі, што ў іх самая мірная прафесія, якая была, ёсць і будзе запатрабавана ва ўсе часы. Жадаю здароўя, аса­бістага шчасця, прафесійных поспехаў і ніколі не губляць надзеі на лепшае.

Гутарыла Вераніка ФІЛАНОВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой