Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Экзамен” для гандлю

“Экзамен” для гандлю

Да пачатку новага навучальнага года застаецца менш за месяц. Школьнікі і іх бацькі актывізуюцца ў пошуку неабходных для вучобы адзення, абутку, школьна-пісьмовых прылад і іншых канцылярскіх тавараў. Разам з імі першавераснёўскімі клопатамі жывуць і многія магазіны спажыўкааперацыі раёна. Пра тое, як яны падрыхтаваліся да адказнага перыяду, расказвае першы намеснік старшыні райспажыўтаварыства па гандлі Ганна Мечыславаўна СЯНЬКО:

— Падрыхтоўку да новага навучальнага года мы пачалі яшчэ ў чэрвені. Бо для таго, каб сфарміраваць увесь пакет для гандлю школьнымі таварамі, трэба правесці работу з пастаўшчыкамі, па асартыменце, размерна-растовачным радзе і г.д. З 15 ліпеня пастаянна дзейнічае школьны базар у Паставах, які размясціўся каля ўнівермага. Ён будзе працаваць да 1 кастрыч­ніка. На ім дастаткова шырока прадстаўлены швейныя і трыкатажныя вырабы, абутак і канцтавары. Усё гэта яшчэ ў большым аб’ёме ёсць у продажы і ў адпаведных магазінах горада. Але ў адрозненне ад іх базар бліжэй да пакупнікоў, і мы маем магчымасць вывучаць пакупніцкі попыт, паколькі пастаянна знахо­дзімся ў непасрэдным кантакце з гараджанамі. Яны выказваюць свае заўвагі і пажаданні, якія імкнёмся задаволіць.

На сяле тавары для школьнікаў прадстаўлены ў прамысловых магазінах, а ў буйных населеных пунктах і аграгарадках у іх зроблены спецыяльныя куткі. Там мы працуем па папярэдніх заказах — цікавімся ў пакупнікоў, што ім патрэбна, і прывозім гэта з Пастаў, таму што на сённяшні дзень адзенне і абутак для школьнікаў каштуюць дастаткова дорага і пакупніцкі попыт на іх абмежаваны.

Што датычыць пастаўшчыкоў, з якімі супрацоўнічаем, то гэта абутковыя фабрыкі “Марко”, “Красный Октябрь”, “Отико” і лідская. Швейныя вырабы нам пастаўляюць прадпрыемствы Дзяржынска, адкуль атрымалі кашулі, “Славянка” (г. Бабруйск) — яна паставіла касцюмы для хлопчыкаў, “Бел­Кредо”  (г. Навагрудак) — штаны для хлопчыкаў. З апошняй, а таксама з “Калинки” (г. Салігорск) і “Веснянки” (г. Магілёў) у гандлёвыя прадпрыемствы раёна завезлі школьную форму для дзяўчынак і хлопчыкаў. Маюцца швейныя вырабы і іншых беларускіх вытворцаў. Па трыкатажы працуем у асноўным з фабрыкамі Светлагорска (спартыўныя касцюмы) і Жодзіна (бялізна).

Канцылярскія вырабы можна набыць у “Культтаварах” у Паставах, прамысловых магазінах і магазінах буйных населеных пунктаў, дзе яны ёсць у шырокім асартыменце. Цэны на канцтавары параўнальна невысокія, бо мы, як заўсёды, стараемся не рабіць вялікіх гандлёвых надбавак і, дзякуючы гэтаму, паспяхова канкурыруем з прыватнымі ганлёвымі крамамі. Калі ўзнікаюць нейкія пытанні, вырашаем іх на месцы. Канцтаварамі гандлюем таксама ў нядзелю на рынку райспажыўтаварыства ў Паставах — там пастаянна працуе наша палатка.

У другой палове жніўня плануем правесці кірмашы ў Варапаеве, Лынтупах і Камаях. Яны адбудуцца ў кірмашовыя дні, калі канкрэтна — паведамім дадаткова. У іншых буйных населеных пунктах будзем працаваць па заяўках.

Хачу адзначыць, што кожныя суботу і нядзелю ў нашых магазінах дзейнічае сістэма скідак на нехарчовыя тавары — 15 працэнтаў ад іх рознічнай цаны, — якая распаўсюджваецца ў тым ліку на тавары для школьнікаў. Пры іх пакупцы на суму больш за 1 мільён рублёў можна аформіць беспрацэнтны крэдыт тэрмінам на паўгода без унясення першапачатковага ўзносу. Школьны асартымент будзе пастаянна папаўняцца, будзем завозіць размеры, якія на дадзены момант адсутнічаюць. Прымаем таксама заяўкі ад пакупнікоў, якія не змаглі знайсці школьнага адзення або абутку неабходных ім росту ці размеру, і стараемся па магчымасці іх выконваць.

 Алена ШАПАВАЛАВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой