“Квітней, мой лес”
Кіраўнік конкурснага праекта настаўніца біялогіі А. У. Беланожка і дыпламанты конкурсу вучні Паліна Куштэль і Арцём Кухальскі.
Пад такой назвай Міністэрства лясной гаспадаркі праводзіла ў 2015 годзе рэспубліканскі юніёрскі лясны конкурс. 11 ліпеня адбылося падвядзенне яго вынікаў. У фінальную частку конкурсу трапілі вучні 9 класа, члены лясніцтва Гуцкай сярэдняй школы Паліна Куштэль і Арцём Кухальскі.
Рэспубліканскі юніёрскі лясны конкурс «Квітней, мой лес” праводзіцца з 2001 года па ініцыятыве Мі- ністэрства лясной гаспадаркі і актыўнай падтрымцы Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і ГА “Беларускае таварыства лесаводаў”. За гэты час у ім прыняло ўдзел некалькі тысяч школьнікаў.
Удзельнікам сёлетняга конкурсу прапаноўвалася падрыхтаваць даследчыя работы па адной з трох тэм: “Устойлівае лесакіраванне”, “Экалогія лясных раслін” і “Экалогія лясных жывёл”. Настаўніцу біялогіі Гуцкай СШ Аксану Уладзіміраўну Беланожка і вучняў Паліну Куштэль і Арцёма Кухальскага зацікавіла апошняя тэма, дакладней тое, які ўплыў аказваюць на экасістэму ракі Шурыца бабры.
Падрыхтаваны імі рэферат быў прызнаны адным з лепшых на абласным этапе і трапіў у лік 60 конкурсных праектаў, накіраваных на заключны, рэспубліканскі, этап. Для ўдзелу ў фінальнай частцы конкурсу членамі журы — вядучымі вучонымі і спецыялістамі ў сферы лясной гаспадаркі і экалогіі — з 60 прэтэндэнтаў было выбрана 17 лепшых праектаў. У іх ліку аказаўся і праект гуцкіх школьнікаў, які і давялося абараняць на завяршальным этапе, што праходзіў у Міністэрстве лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, а журы ўзначальваў намеснік міністра лясной гаспадаркі Аляксандр Корбут.
— У апошнія гады на Пастаўшчыне значна павялічылася папуляцыя баброў, якія наносяць немалую шкоду лясной гаспадарцы, зямельным угоддзям, — расказвалі Аксана Уладзіміраўна і яе выхаванцы. — Мы імкнуліся даказаць, што бабры прыносяць і карысць, у прыватнасці будуючы на малых рэках запруды і плаціны. Гэтым самым, калі гаварыць коратка, яны садзейнічаюць павышэнню ўзроўню вады ў малых рэках, у выніку чаго нармалізуюцца многія ўнутраныя працэсы падводнага жыцця. Усё гэта назіраецца і на невялікай рэчцы Шурыца.
Нам, з глыбінкі, — працягвала размову А. У. Беланожка, — было няпроста сапернічаць з конкурснымі работамі школьнікаў з абласных і раённых цэнтраў, якія яны выконвалі пад кіраўніцтвам вучоных, вядомых спецыялістаў лесу і эколагаў. Тым не менш мы задаволены вынікамі сваёй працы, бо сталі лаўрэатамі конкурсу, атрымалі дыпломы і памятныя сувеніры. Вучні навучыліся больш свабодна трымацца перад вялікай незнаёмай аўдыторыяй, пачэрпнулі з конкурсных праектаў шмат павучальнага. Хочацца падзякаваць кіраўніцтву лясгаса за транспарт, якім нас даставілі ў сталіцу і прывезлі назад, і асабіста намесніку дырэктара па ідэалагічнай рабоце Аляксандру Мікалаевічу Іванькову, які нас суправаджаў.
Тэкст і фота
Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Как белорусы обживали Камчатку
Подробнее Известно, что для заселения территории, перешедшей к СССР после войны с Финляндией, в 1940 году туда переселяли и белорусов.


