І пастаўчане «пабазарылі»
13 ліпеня завяршыўся XXIV Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. На творчых і гандлёвых пляцоўках праявілі сябе і пастаўчане. На якіх менавіта, расказалі намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына Францаўна Лойка і першы намеснік старшыні праўлення райспажыўтаварыства Ганна Мечыславаўна Сянько.
Усе праявы творчасці
У праграме сёлетняга фестывалю былі як традыцыйныя, правераныя часам мерапрыемствы, так і абсалютна новыя. Напрыклад, на плошчы Свабоды ўпершыню ладзілася свята “Ручнік — як лёс”. Усе раёны вобласці выступілі з праграмамі-прэзентацыямі традыцыйных ручнікоў, характэрных для свайго краю. Напрыканцы свята ўсе яны былі сшыты ў адзін. Большасць выступоўцаў прадставіла вясельныя ручнікі і ручнікі для хрэсьбін. Пастаўчане былі арыгінальнымі — прэзентавалі хлебны. Ім падчас зажынак абвязваюць першы сноп збожжа, замаўляючы на добры ўраджай, багацце і шчаслівую долю. Ручнік напярэдадні вышыла на палатне майстар Дома рамёстваў Крысціна Брэская.
На віцебскай сцэне ў той дзень таксама выступілі дзіцячая вакальная група “Фантазія” Цэнтра культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна, харэаграфічны калектыў раённага цэнтра дзяцей і моладзі, народны ансамбль народнай музыкі і песні “Заранка” Варапаеўскай дзіцячай школы мастацтваў.
Нашых землякоў можна было ўбачыць і на іншых мерапрыемствах. Майстар Дома рамёстваў Алена Касенка ўдзельнічала ў свяце-конкурсе народнай лялькі і цацкі “Забава-2015”. У “спаборніцтвах” вулічных тэатраў праявіў сябе народны лялечны тэатр раённага Дома культуры “Вытварашкі”. У конкурсе гульнёвых праграм “Вясёлкавы карагод” выступілі тэатральны калектыў “Сваякі” Камайскага Дома культуры, удзельнікі цыркавой студыі “Каскад”, вакальная група “Фантазія”. А які “Славянскі базар” без славутага горада майстроў? Шматлікія сувеніры пастаўскіх умельцаў на кірмашы дэманстравалі і прадавалі дырэктар Дома рамёстваў Таццяна Петух і майстрыха Алена Крывенькая.
У свяце-конкурсе тэатралізаваных брэндаў гарадоў і раёнаў вобласці “Рознакаляровая Віцебшчына” пастаўчане прадставілі фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”, які можна смела назваць візітнай карткай нашага горада. Падчас тэатралізаванага прадстаўлення яны вярнулі гледачоў на стагоддзі назад. На сцэну выйшлі Антоній Тызенгаўз (у яго ролі выступіў Аляксандр Макаранка), пажы, графіні і іншыя персанажы, якія расказалі пра гісторыю, традыцыі і галоўны фестываль нашага горада. Выступіў на свяце заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль “Паазер’е”. Пазней пастаўчане частавалі гасцей хлебам і сырам “Тызенгаўз”, развучвалі з жадаючымі бальныя танцы, праводзілі салонныя гульні і нават прапаноўвалі варажбу. Алена Крывенькая правяла майстар-клас па вырабе габелену, быў арганізаваны продаж сувеніраў.
Больш чым на 150 мільёнаў
На такую суму нагандлявалі на “Славянскім базары ў Віцебску” пастаўскія кааператары. Сёлета іх падвор’е “прапісалася” ў самым цэнтры горада. На яго тэрыторыі размяшчаліся сталы з крэсламі і палатка-рэстаран у стылі часоў Антонія Тызенгаўза. Адначасова тут маглі адпачыць каля 190 чалавек. Ім прапаноўваўся багаты асартымент кулінарнай прадукцыі з мяса, птушкі, рыбы, а таксама квас, марожанае, фрукты, агародніна, салодкія прысмакі… Пакупнікоў абслугоўвалі дзве змены работнікаў райспажыўтаварыства па 13 чалавек кожная. У складзе дэлегацыі таксама былі першы намеснік старшыні праўлення райспажыўтаварыства Г. М. Сянько, намеснік дырэктара філіяла “Каапгандаль №2” райспажыўтаварыства К. М. Красоўская, інжынер-тэхнолаг А. В. Штура, вядучы таваразнаўца Н. Л. Артамонава. Музычнае суправаджэнне на падвор’і арганізаваў дырэктар Навасёлкаўскага Цэнтра культуры Дзяніс Круглоў, які выканаў для гасцей дзясяткі песень.
Буфетчыцы кафэ «Паазер’е» і рэстарана «Світанак» Ганна Хахлова і Ірына Дзехцяронак, прадавец Тамара Крыніцкая.
13 ліпеня нашым кааператарам выпала ганаровая місія прымаць на сваім падвор’і дэлегацыю Лігі нацыянальных (рэспубліканскіх) саюзаў кааператыўных арганізацый спажыўкааперацыі краін СНД на чале з прэзідэнтам Лігі, старшынёй савета Цэнтрсаюза Расіі Яўгеніем Мікалаевічам Кузняцовым. Таксама прысутнічалі кіраўнікі праўленняў спажывецкіх кааператываў і таварыстваў з Грузіі, Казахстана, Малдовы, Украіны, гарадоў Расіі. Асаблівую цікавасць у іх выклікала тэхналогія шокавай замарозкі — пастаўчане выкарыстоўваюць яе адзіныя ў вобласці. Госці высока ацанілі і кулінарныя здольнасці аднаго з лепшых майстроў-повараў Пастаўшчыны і рэспублікі Галіны Зямчонак, сістэму і вынікі працы райспажыўтаварыства ў цэлым.
Іна СНЯЖКОВА.
Фота аўтара і Ірыны ЛОЙКА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Как белорусы обживали Камчатку
Подробнее Известно, что для заселения территории, перешедшей к СССР после войны с Финляндией, в 1940 году туда переселяли и белорусов.


