Раней, чым летась
Па аб’ёме нарыхтаваных кармоў з першага ўкосу траў, а гэта 18725 тон сенажу і 304 тоны сена, ААТ “Хацілы-агра” выйшла на першае месца ў раёне. У разліку на ўмоўную галаву жывёлы прыпадае ўжо 15,7 цэнтнера кармавых адзінак. Такога ўзроўню механізаваны корманарыхтоўчы атрад дасягнуў за месяц ударнай работы.
— На “Ягуары” працую даўно, але цяжка прыгадаць лета, каб так хутка і амаль без паломак тэхнікі ўбралі травы, — расказваў механізатар Андрэй Курто. — Вядома, дапамагло надвор’е. А яшчэ тое, што ў полі не было затрымак з касьбой, варушэннем, зграбаннем і адвозкай масы, хапала паліва.
Пра тое, што “зялёнае жніво” сёлета прайшло арганізавана, без прастояў, гаварылі таксама Мікалай Чашун, Анатолій Мезін, Андрэй Калінскі, Міхаіл Ярашэвіч і іншыя. З імі сустрэўся за дзень да таго, як механізатары пакінулі апошнюю сенажаць. Працавалі яны з такім жа напружаннем, як і напярэдадні, ніхто не наракаў на стомленасць. Адчувалася, што ўсе задаволены зробленым.
На працягу некалькіх гадоў у гаспадарцы склаліся свае стратэгія і тактыка забеспячэння грамадскага статка кармамі. А іх для 4900 галоў буйной рагатай жывёлы патрабуецца шмат, тым больш што на робатызаваным малочным комплексе каровы ўтрымліваюцца ў памяшканні круглы год.
З улікам стварэння трывалай кармавой базы пастаянна ўдасканальваецца структура кармавых угоддзяў, набыта неабходная тэхніка. Практычна з першага дня на КЗР-10 з КПР-9 на касьбе траў працаваў Віктар Нікалаеў. Дзякуючы высокапрадукцыйнай касілцы і старанню ён склаў травы ў пракосы на 660 гектарах. Высокай выпрацоўкі на трактарах “МТЗ-82” з касілкамі “Дыска” дабіліся Мікалай Чашун і Уладзімір Дзясятнік. Толькі другі год працуе ў гаспадарцы малады механізатар Зянон Жэйма, але паспеў выдатна зарэкамендаваць сябе. Таму на перыяд корманарыхтоўкі за юнаком замацавалі МТЗ-82 і граблі замежнай вытворчасці “SW-700”. Хлопец апраўдаў давер кіраўніцтва, згроб зялёную масу больш чым на 850 гектарах. На астатняй плошчы, а гэта 644 гектары, работу выканаў Раман Лышко.
У тым, што сёлета кормаўборачны канвеер дзейнічаў асабліва зладжана, вялікая заслуга механізатараў Андрэя Курто, Андрэя Калінскага і Анатолія Мезіна, якія працуюць на камбайнах “Ягуар” і “КВК-800”. За дзень яны нарыхтоўвалі ў сярэднім па 700—800 тон сенажу, даходзіла выпрацоўка і да 1000 тон. Сярод фактараў, якія садзейнічалі дружнай рабоце, механізатары называлі бесперабойную адвозку масы ад камбайнаў. Тут было задзейнічана па 10—13 трактароў “МТЗ-1221”, “МТЗ-3022” з прычэпамі “ПС-45” і “ПІМ-40”. Міхаіл Ярашэвіч і Віктар Дзясятнік перавезлі па 2000 тон зялёнай масы кожны. Па 1400—1800 тон на рахунку Сяргея Кірылкіна, Івана Кірплюка, Івана Чашуна, Валерыя Сітара, Мечыслава Яморскага, Славаміра Татарэнкі, Уладзіміра Гайдукевіча, Мікалая Пабядзінскага.
Некаторыя механізатары ў залежнасці ад абставін аднолькава паспяхова выконвалі як адну, так і другую работу. Напрыклад, за Міхаілам Субачам і Андрэем Валком замацаваны сучасныя высокапрадукцыйныя прэс-падборшчыкі-абмотчыкі. Яны нарыхтавалі адпаведна 850 і 730 тон высакаякаснага корму, а таксама перавезлі з поля больш чым па тысячы тон сянажнай масы кожны.
— Многія з тых, хто сёння працуе на корманарыхтоўцы, хутка перасядуць на збожжаўборачныя камбайны, — адзначыў Міхаіл Субач. — А я і яшчэ некалькі чалавек, як і ў папярэднія гады, будзем убіраць другі ўкос траў. У асноўным яны пойдуць на сянаж ва ўпакоўцы. Так што клопатаў і на кармавым полі яшчэ хопіць.
У дзень наведвання гаспадаркі давялося назіраць, як з невялікім інтэрвалам адзін за адным у Целякі рухаліся трактары з прычэпамі, гружанымі масай. Тут на сянажнай траншэі гаспадарылі Андрэй Цапелік і Андрэй Малец (ноччу іх падмяняў Аляксандр Нікалаеў). Зладжаныя дзеянні механізатараў, занятых на корманарыхтоўцы, садзейнічалі таму, што траншэі (а іх 17) у залежнасці ад ёмістасці запаўняліся ў сярэднім за адзін-тры дні. А гэта надзейная гарантыя таго, што сянаж будзе якасным.
— Механізатары папрацавалі выдатна, — расказваў галоўны аграном гаспадаркі Іван Машлякевіч. — Нядрэнна ўрадзілі травы, якія вясной падкармілі калійнымі і азотнымі ўгнаеннямі. Запасы фуражу разлічваем папоўніць за кошт другога ўкосу, а таксама кукурузы, якую вырошчваем на 550 гектарах.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Сэрца Прускай Літвы
Подробнее Калі параўноўваць літоўскі і беларускі рухі нацыянальнага адраджэння на сутыку ХІХ і ХХ стагоддзяў, кідаецца ў вочы, наколькі моцна ў літоўцаў прысутнічала язычніцкая дамінанта. Гэта, нібы праграму,


