Шчырыя сустрэчы заўсёды «ў модзе» (+фота)
У зале Лынтупскага Дома культуры гучаць запальныя рытмы бугі-вугі і рок-н-рола, на сцэну па чарзе выходзяць «Бітлз», Сафія Ратару, Ала Пугачова… Не, гэта не выдумка, а рэаліі рэтра-вечарынкі, якая адбылася ў гарадскім пасёлку ў чэрвені. Безумоўна, артысты былі падстаўнымі. Іх па-майстэрску спарадыравалі работнікі мясцовых аддзяленняў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. І падарылі безліч эмоцый прысутным.
А іх у той дзень сабралася каля 120 чалавек. Запрашэнні атрымалі прадстаўнікі раённай і мясцовай выканаўчай улады, райкама Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, работнікі ТЦСАН і яго аддзяленняў, ветэраны працы, апякунскія сем’і, пенсіянеры, якіх абслугоўвае мясцовая сацыяльная служба, спонсар Іосіф Федаровіч, заўжды маладыя душой актывісты філіяла «Лынтупы», іншыя жыхары.
На ўваходзе гасцей сустракалі і частавалі хатнімі прысмакамі дзве «савецкія» прадаўшчыцы Марына Ракуцкая і Ірына Шляга, у адпаведнай уніформе, з рарытэтнымі лічыльнікамі і механічнымі вагамі. Побач у фае размясцілася выстава фатаграфій «Как молоды мы были». Цяжка было не спыніцца і не ўгледзецца ў чорна-белыя здымкі, прасякнутыя атмасферай былых дзесяцігоддзяў.
Панавала яна і ў зале. Над сцэнай віселі грампласцінкі, побач з ёй арганізатары размясцілі патэфон і радыёлу, на накрытых сталах — гранёныя шклянкі, талеркі з хатнім салам і кацялкі з варанай бульбай. На сценах красаваліся выявы куміраў таго часу — Тота Кутунья, «Весёлых ребят», Юрыя Антонава… Упрыгожылі залу і пяшчотныя букеты ландышаў і бэзу.
— Эпоха рэтра дарагая амаль кожнаму з прысутных, — пачала свята галоўны яго арганізатар, загадчыца філіяла «Лынтупы» Алена Аляксандраўна Валасевіч. — Савецкія часы не былі простымі, але ў іх — нашы маладосць, энергія, спадзяванні. Давайце сёння ўспомнім калі не ўсё, то вельмі многае: створанае, спетае, сыгранае, перажытае, прачулае…
І ўспомнілі. Свята атрымалася творчае, незабыўнае і мела шмат сюрпрызаў. Адзін з іх — паказ мод, характэрных для кожнага дзесяцігоддзя ХХ стагоддзя. Тут былі футры і какетлівыя капялюшыкі 30-ых гадоў, сціплыя і простыя ўборы пасляваенных часоў, яркія колеры і прынты 60-ых, характэрныя для наступных дзесяцігоддзяў стылі хіпі і дыска, разняволеныя 90-ыя з папулярнымі тады міні-спадніцамі і падранымі джынсамі. Мадэлямі ў першую чаргу выступілі работнікі ТЦСАН, хаця актыўна падключыліся і госці, якіх загадзя папрасілі адзецца адпаведным чынам.
У правядзенні свята дапамаглі і супрацоўнікі школы — яны выйшлі на сцэну ў ваеннай форме і паказалі сцэнку на тэму Вялікай Айчыннай вайны. А якое мінулае без піянераў? Даўнія выпускнікі Лынтупскай СШ з чырвонымі гальштукамі на шыі і барабанам у руках выстраіліся ў зале па камандзе былой піянерважатай Лынтупскай школы, педагога з вялікім стажам Міраславы Іванаўны Нячаевай.
Шмат настальгіі ў гледачоў выклікалі рэтра-хіты «Ландыши», «Люди встречаются», «Оренбургский пуховый платок», «Малиновка» і многія іншыя, якія прагучалі са сцэны. Іх выканалі Андрэй Гутар, Ірына Януш, Станіслаў Бубнель, Вячаслаў Мураўёў, Алена Валасевіч, вакальны гурт «Актыўнае пакаленне», а таксама работнікі аддзяленняў Пастаўскага ТЦСАН.
У непрывычным амплуа паўсталі перад гледачамі запрошаныя на свята прадстаўнікі раённай улады. Намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў выканаў шчымлівую песню на тэму Афганістана, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама П. Л. Курто — неўміручую «Вологду». Шэраг песень падарыла і дырэктар Пастаўскага ТЦСАН Д. І. Пякарская.
А колькі было танцаў! І вальс, і летка-енка, і зусім незнаёмая маладому пакаленню падыспань. Як яго танцаваць, паказалі Алена і Анатолій Мудрыя з вёскі Рагонішкі. Павольныя, прыгожыя рухі пары, якая разам ужо 46 гадоў, атрымалі ад гледачоў асабліва шмат апладысментаў.
— У тым, што свята атрымалася такім запамінальным, заслуга ўсіх удзельнікаў, — падвяла вынікі Алена Валасевіч. — Прыемна, што лынтупчане аказаліся лёгкія на пад’ём і ўключыліся ў падрыхтоўку: перашывалі касцюмы, гатавалі пачастункі. На жаль, мы не маглі запрасіць на свята большую колькасць гасцей, бо зала іх не ўмясціла б. Але ў нас у планах яшчэ шмат цікавых мерапрыемстваў, дзе лынтупчане змогуць сябе праявіць. Летам думаем выехаць з экскурсіяй у касцёл у Гервятах, пахадзіць са скандынаўскімі палкамі па ландшафтным заказніку «Блакітныя азёры», восенню — правесці конкурс сярод пенсіянераў «Міс Сярэбраны ўзрост». Вельмі радуе тое, што нашаму філіялу «Лынтупы» перададзены ў карыстанне будынак на цэнтральнай плошчы. Там ужо вядзецца рамонт. Думаю, мерапрыемствы да Дня пажылых людзей мы будзем праводзіць ужо там.
…Адзенне і абутак могуць выйсці з моды, танцы і песні — забыцца. Але сустрэчы ў кампаніі добрых сяброў у пашане будуць заўсёды. Для людзей паважанага ўзросту яны — натхненне, а часам і выратаванне ад адзіноты і маркотных думак. Лынтупчане шчыра радуюцца, што культурны адпачынак у пасёлку набірае новыя абароты, што такую патрэбную справу робяць захопленыя агульнай ідэяй, нераўнадушныя да сваёй Радзімы людзі.



Іна СНЯЖКОВА. Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Сэрца Прускай Літвы
Подробнее Калі параўноўваць літоўскі і беларускі рухі нацыянальнага адраджэння на сутыку ХІХ і ХХ стагоддзяў, кідаецца ў вочы, наколькі моцна ў літоўцаў прысутнічала язычніцкая дамінанта. Гэта, нібы праграму,


