Пашыраецца асартымент, павышаецца якасць. Пастаўскія кааператары 4 ліпеня адзначалі прафесійнае свята
У асартыменце кандытарскага цэха больш за 100 відаў кандытарскіх і здобнабулачных вырабаў. Нягледзячы на тое, што ў калектыве ўсяго 12 чалавек, за дзве змены яны вырабляюць каля дзвюх тон прадукцыі. Вялікая заслуга ў гэтым майстра цэха Таццяны Мазырка (на здымку ў цэнтры), кандытараў Зоі Лабуць, Таццяны Вайцяховіч, Юліі Каралёнак, Галіны Каралёнак і іншых.
На належным узроўні
Нядаўна Паставы прымалі сотні ўдзельнікаў і гасцей Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”. На працягу двух дзён іх абслугоўвалі работнікі прадпрыемстваў грамадскага харчавання горада: рэстарана “Світанак”, кафэ “Паазер’е”, “Папараць-кветка”, “Церамок”, бара “Лагуна”. У гэтай справе мы маем вялікі вопыт, таму ўсе засталіся задаволеныя харчаваннем, гасцінным прыёмам. Па-іншаму і не магло быць, бо прыгатаваннем страў і абслугоўваннем займаліся людзі, прафесійныя навыкі якіх атрымалі высокае прызнанне. Напрыклад, у нашым рэстаране працуюць два майстры-повары — Ірына Сцяпанава і Наталля Шухлева. Наталля ў мінулым годзе стала пераможцай абласнога конкурсу “Лепшы па прафесіі” і заняла другое месца ў рэспубліцы. Сярод афіцыянтак сістэмы спажывецкай кааперацыі Прыдзвінскага краю званне лепшай атрымала таксама наша Таццяна Дулінец. У свой час былі перамогі і ў іншых работнікаў рэстарана.
Рэстаран даўно стаў месцам правядзення вяселляў, юбілейных дат, сустрэч аднакласнікаў і саслужыўцаў. Кожную пятніцу ў зале гучыць жывая музыка. Па жаданні кліентаў арганізуюцца забаўляльныя мерапрыемствы. Прывабліваюць кухня, прыгатаваныя майстрамі-поварамі стравы.
З мінулага года ў рэстаране дзейнічае камп’ютарная сістэма разлікаў. З нецярпеннем чакаем таго часу, калі будзе наладжана віртуальнае абслугоўванне кліентаў. З дапамогай камп’ютара, зайшоўшы ў інтэрнэт, чалавек зможа зрабіць заказ, правесці аплату, убачыць стравы, інтэр’ер рэстарана, пагутарыць па скайпе з поварам.
М. БУРАК, буфетчыца рэстарана “Світанак”.
У забойным цэху, дзе майстрам Сяргей Храпавіцкі, перапрацавана 857 тон мясапрадуктаў. Гэта больш, чым планавалася.
І на экспарт
Справядліва заўважана, што колаабарот актываў Белкаапсаюза пачынаецца ў нарыхтоўчай галіне з закупак сельскагаспадарчай прадукцыі і дзікарослай сыравіны, якія потым рэалізуюцца або накіроўваюцца на ўласныя перапрацоўчыя прадпрыемствы і ў выглядзе розных вырабаў трапляюць на айчынны рынак і за мяжу. Менавіта такая структура створана ў філіяле “Каапнарыхтпрамгандаль райспажыўтаварыства”. Наш калектыў займаецца нарыхтоўчай, прамысловай і гандлёвай дзейнасцю. Для гэтага створана адпаведная матэрыяльна-тэхнічная база, ёсць падрыхтаваныя кадры.
Для таго, каб былі задзейнічаны сховішчы, квасільна-засолачны і мясны цэхі, забойная пляцоўка, а ў продажы меўся шырокі асартымент агародніны, фруктаў, мяса, мясных і іншых вырабаў, даводзіцца прымаць усе захады для таго, каб нарошчваць аб’ёмы нарыхтовак сельгаспрадукцыі ва ўсіх вытворцаў і ў першую чаргу ў насельніцтва.
Не сакрэт, што ў апошнія гады падсобныя гаспадаркі вяскоўцаў некалькі пабяднелі. Але эканамічная сітуацыя складваецца так, што людзям, іншым суб’ектам гаспадарання становіцца выгадна вырошчваць і прадаваць прадукцыю раслінаводства і жывёлагадоўлі. Наш нарыхтоўчы абарот летась склаў амаль 28 мільярдаў рублёў. Удзельная вага закупак ад насельніцтва ў ім складае 46%. Сёлета назіраецца тэндэнцыя да іх росту. Калі гаварыць пра аб’ёмныя паказчыкі, то ў здатчыкаў было закуплена 482 тоны бульбы, 67 тон мяса, 342 — агуркоў, 830 — агародніны, 427 — фруктаў. Вядзём актыўную работу па выяўленні дадатковых рэсурсаў атрымання сельгаспрадукцыі найперш у нашым раёне. Гэтым займаюцца практычна ўсе гандлёвыя прадпрыемствы сумесна з сельскімі Саветамі і старэйшынамі вёсак.
Адным з важнейшых кірункаў спажывецкай кааперацыі з’яўляецца знешнеэканамічная дзейнасць. У ёй калектыву “Каапнарыхтпрамгандлю” належыць вядучая роля. На экспарт мы адгружаем мяса ялавічыны, бульбу, салёныя агуркі, грыбы, ягады, шэраг іншай прадукцыі. Летась райспажыўтаварыства рэалізавала яе за мяжу на суму 822,1 тысячы долараў ЗША. Па знешнегандлёвым абароце таварыства займае лідзіруючыя пазіцыі ў вобласці, а наш экспарт складае 22,6% ад усяго экспартнага абароту аблспажыўсаюза.
Для таго, каб філіял дзейнічаў, меў уласныя фінансавыя сродкі, кіраўніцтва і спецыялісты імкнуцца арганізаваць эфектыўную работу ўсіх вытворчых пазраздзяленняў. Ёсць пэўныя цяжкасці, але мы імкнёмся іх пераадольваць.
А. ЗАРЭЦКАЯ, вядучы таваразнаўца філіяла “Каапнарыхтпрамгандаль”.
Эканаміст Ірына Леўкавец і начальнік планава-эканамічнага сектара Алена Раманенкава.
Таваразнаўца Марыя Ціхаступ.
Каб работа была рэнтабельнай
Універсам “Родны кут” па вуліцы Савецкай з’яўляецца самым маладым гандлёвым прадпрыемствам у Паставах. Нягледзячы на гэта, магазін прызнаны пераможцам раённага спаборніцтва, а яго загадчыцы Марыне Давідзюк напярэдадні прафесійнага свята прысвоена ганаровае званне “Лепшы прадавец”. Вось што яна расказала:
— Мой стаж работы ў гандлі складае паўтара дзясятка гадоў. Загадчыцай “Роднага кута” працую з дня яго адкрыцця — са студзеня 2014-га. Новы ўніверсам у райцэнтры з’яўляецца яскравым пацвярджэннем таго, што ў сістэме нашага спажывецкага таварыства працягваецца работа па наданні гандлю самых сучасных рыс. Вось і тут прымяняюцца найноўшыя метады абслугоўвання, дзейнічаюць ўсе прынцыпы мерчэндайзінгу. Новаўвядзенні станоўча ўплываюць на гандаль, падабаюцца пакупнікам і работнікам прылаўка.
А ўсё пачыналася з самой будоўлі, якую вялі карпатліва, з выкарыстаннем сучасных матэрыялаў і тэхналогій, прадугледзелі, каб зручна было пакупнікам, утульна — прадаўцам, хапала месца таварам на складзе і ў гандлёвай зале, плошча якіх складае амаль 1000 квадратных метраў. Універсам і сваім знешнім выглядам адпавядае патрабаванням, што прад’яўляюцца да сучасных гандлёвых прадпрыемстваў.
Працуем мы — а ў магазіне 20 прадаўцоў — па метадзе самаабслугоўвання. Ва ўніверсаме новае халадзільнае і гандлёвае абсталяванне. Для больш хуткага і якаснага абслугоўвання пакупнікоў устаноўлена 5 разліковых кас. У продажы шырокі выбар малочнай, рыбнай прадукцыі, каўбасных, кандытарскіх і іншых вырабаў, а таксама нехарчовых тавараў. Маюцца дзве фірменныя секцыі ААТ “Камунарка” і “Прыдзвінне”. Каб акцэнтаваць увагу пакупнікоў на акцызных таварах, прымяняем іх палетную (на паддонах) выкладку.
За 2014 год тавараабарот магазіна склаў 23,7 мільярда рублёў, або 15% ад агульнага абароту філіяла “Каапгандаль №2”. У нас шмат пастаянных пакупнікоў, якія ахвотна разлічваюцца праз плацежныя тэрміналы. Стала традыцыяй адзначаць самых актыўных. 38 з іх атрымалі падарункі па выніках першага паўгоддзя 2014 года і 23 — напярэдадні Новага, 2015, года. Такі маркетынгавы ход з’яўляецца добрай рэкламай для прыцягнення новых пакупнікоў.
Ганаровай граматай і грашовай прэміяй праўлення і прафкамітэта адзначана праца загадчыцы магазіна №8 Людмілы Седуновай (на здымку злева). У гэтым, лічыць Людміла Аркадзьеўна, вялікая заслуга вопытных прадаўцоў Алены Пашкоўскай і Галіны Казловіч, разам з якімі працуе шмат гадоў.
Пашыраецца асартымент, павышаецца якасць
Высокую якасць прадукцыі немагчыма забяспечыць без добра прадуманага і строгага кантролю. Менавіта такі кантроль ажыццяўляецца за вытворчасцю хлебабулачных вырабаў, якіх толькі ў мінулым годзе было выпушчана амаль 1800 тон. Іх асартымент налічвае 146 назваў і дзякуючы ўкараненню ў вытворчасць новых відаў, многія з якіх распрацаваны спецыялістамі прадпрыемства, пастаянна абнаўляецца.
Жыхары не толькі нашага, але і іншых раёнаў вобласці маюць магчымасць купляць як традыцыйныя, так і новыя віды хлеба і здобнабулачных вырабаў. Гэта хлеб “Краснодарский” з цёмным мякішам і вотруб’ем, “Рюрский” з соладава-зерневай сумессю, “Григорианский” з рознымі семечкамі, “Пикантный” з дабаўленнем зерневай сумесі, булка “Аннушка” з міндальнай пасыпкай. Гонарам прадпрыемства з’яўляюцца хлеб “Золотой ключик” з кукурузай і мёдам і “Царский с орехами”. На рэспубліканскім конкурсе якасці хлебабулачных вырабаў “Ласунак-2014” яны былі ўдастоены залатых медалёў і адзначаны за арыгінальную рэцэптуру і назвы.
На гэтым распрацоўкі новых відаў прадукцыі не спыніліся. У сакавіку быў асвоены выпуск бездражджавога хлеба “Березинский”. Да прадуктаў здаровага харчавання адносяцца таксама “Скандинавский”, “Монастырский”, “Деревенский”. Рэгулярнае ўжыванне гэтага хлеба дапамагае папярэджваць атлусценне, шэраг распаўсюджаных захворванняў. Усяго сёлета ўкаранёна ў вытворчасць ужо больш за 10 назваў новай прадукцыі. Плануецца выпуск вырабаў з морквай, сушанай крапівай, абагачаных ёдам, магніем, жалезам.
Адметнай асаблівасцю пастаўскага хлеба з’яўляецца тое, што ён гатуецца на натуральнай аснове, рознага віду і формы. Больш за 85 працэнтаў прадукцыі, што выпякаецца, адгружаецца ў гандлёвую сетку ўпакаванай і нарэзанай.
Выпуск запатрабаванай прадукцыі — гэта не толькі строгі кантроль, але сплаў такіх складальнікаў, як якасная сыравіна, сучасныя тэхналогіі, наладжаная работа тэхналагічнага абсталявання, прафесіяналізм і адказнасць работнікаў.
С. ЧАЛЕЙ, начальнік вытворчай лабараторыі філіяла “Каапгандаль №2”.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Сэрца Прускай Літвы
Подробнее Калі параўноўваць літоўскі і беларускі рухі нацыянальнага адраджэння на сутыку ХІХ і ХХ стагоддзяў, кідаецца ў вочы, наколькі моцна ў літоўцаў прысутнічала язычніцкая дамінанта. Гэта, нібы праграму,


