Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Кантрасты

Кантрасты

Міма гэтых дамоў, што стаяць адзін насупраць аднаго па вуліцы Матросава, я праходжу па некалькі разоў на дзень. І калі адным хочацца любавацца, то ад другога — як найхутчэй адвесці вочы, а то і зусім не глядзець у той бок.

Кантрасты

У доме № 34 жывуць Марыя Сяргееўна і Эдуард Валянцінавіч Лавец. Гаспадары, якіх можна ставіць у прыклад многім і многім. У доме і ля яго — ідэальны парадак. З ранняй вясны і да позняй восені раскашуе кветнік. У ім няма дарагіх экзатычных раслін, але хараство ўсё роўна прываблівае: акуратныя клумбы, ніякага пустазелля, шматколернасць цвіцення.

Гаспадыню застаю ў агародзе (а ён, па гарадскіх мерках, вялікі). І тут усё дагледжана і буяе насычанай зелянінай.

— А гэта таму, што глебу добра ўгнойваем, — сціпла заўважае Марыя Сяргееўна і ні слова не кажа пра тое, як яны шчыруюць з мужам на ўчастку. Таму і ўраджай бульбы і іншай агародніны штогод атрымліваюць багаты. І не толькі тут — рупна гаспадараць яшчэ і на бацькоўскай сядзібе ў вёсцы Цешалава.

Усё гэта з’яўляецца вялікай падмогай для сямейнага бюджэту, які даволі сціплы. Эдуард Валянцінавіч даўно звольніўся з работы на “Беліце”, каб даглядаць 90-гадовую маці. Марыя Сяргееўна па стане здароўя і сямейных абставінах таксама перайшла з прыватнай структуры на іншую работу — тэхнічкай у школу мастацтваў.

Хацела сфатаграфаваць дбайных гаспадароў ля іх дагледжанага дома, аднак яны адмовіліся наадрэз, маўляў, мы нічым не вылучаемся, такія ж, як і ўсе.

Каб жа ўсе былі такімі! — падумалася. І ў чарговы раз узнікла шкадаванне пра тое, як сям’і Лавец не пашанцавала на суседзяў. Паглядзіце на другі здымак — жах, ды і толькі. Зразумела, што пражыванне ў такім доме немагчымае (як ён даведзены да такога стану, тэма асобная). Але ж у яго ёсць гаспадыня — 50-гадовая Алена Сяргееўна Падалякіна, не стары і не адзінокі чалавек. На цяперашні час А. С. Падалякіна жыве ў вёсцы Жукі Навасёлкаўскага сельсавета, а на дом у райцэнтры, які ёй належыць, махнула рукой. І ён аказаўся вось у такім стане. Карціну безгаспадарчасці і запусцення дапаўняе бур’ян.

Няўжо на ўладальніцу дома няма ўправы? 8 чэрвеня супрацоўнікі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі “вылавілі” А. С. Падалякіну і склалі на яе пратакол. Штраф яна да гэтага часу не заплаціла, парадак не навяла. Матэрыял будзе перададзены ў суд. А пакуль сядзібу пачынаюць “асвойваць” грамадзяне сумніўных паводзін. Хоць бы не здарылася бяды — аднойчы гэты дом ужо гарэў…

Фаіна КАСАТКІНА. Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой