Што значыць для вас дата 3 ліпеня?
З гэтым пытаннем карэспандэнт “Пастаўскага краю” Галіна Пішч звярнулася да пастаўчан і вось якія адказы пачула:
Галіна Мікалаеўна
ЧАПЛІНСКАЯ,
начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама:
— 3 ліпеня — Дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэтай сувязі мне ўспамінаецца дзядуля Іван Пятровіч Кліпа. Нялёгкая яму выпала доля. Ваяваў у польскай арміі, трапіў у палон, потым ваяваў у складзе Савецкай Арміі. Дамоў вярнуўся пераможцам. І хоць дзядуля мала пра гэта расказваў, я ім вельмі ганаруся, бо ў перамозе савецкага народа над ворагам ёсць і яго маленькая заслуга.
Глыбока ўсведамляю, што дзякуючы і тым гістарычным падзеям у прыватнасці Беларусь сёння — сучасная еўрапейская міралюбівая дзяржава, дзе людзям жыць, працаваць, займацца любімай справай і знаходзіцца зручна, камфортна і дзе кожны рады гасцям, што асабліва адчувальна падчас свят.
Святлана Пятроўна
ЛАТЫШ,
настаўніца гісторыі Навадруцкай
яслі-сад-базавай школы:
— 3 ліпеня быў вызвалены Мінск ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. А яшчэ 3 ліпеня, згодна з рашэннем Усебеларускага рэферэндуму 1996 года, — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. З гэтай даты вядзе адлік новы этап у развіцці гісторыі дзяржавы. Як напамін пра тое, што цаной неймаверных страт заваяваны мір і свабода. І па традыцыі мы выказваем словы ўдзячнасці нашым дзядам і бацькам, якія склалі галовы на палях бітваў з ворагам, а таксама жывым ветэранам, якіх, на жаль, засталося няшмат, за вызваленне роднай Беларусі і за нашу незалежнасць. Іх подзвіг — яркі прыклад для сучаснікаў і будучых пакаленняў, у чыіх руках лёс краіны.
Гэты дзень — сімвал адзінства нашага грамадства, стабільнасці, пераемнасці пакаленняў, шанавання традыцый. Гэта свята, якое дазваляе зберагаць і прымнажаць усё добрае і каштоўнае, накопленае дзеля будучыні.
Марына Іванаўна МАЛЬКО,
паштальён раённага вузла
паштовай сувязі:
— Для мяне 3 ліпеня — сімвал нашай незалежнасці, галоўнае дзяржаўнае свята. Звычайна ў гэты дзень усёй сям’ёй ідзём на ўрачыстыя мерапрыемствы.
Я — маці траіх дзяцей, і, безумоўна, мае паўсядзённыя думкі і клопаты пра тое, каб быў мір. Жах апаноўвае, калі па тэлевізары бачу, як ва Украіне ад выбухаў палаюць дамы, гінуць людзі, а бежанцы вымушаны шукаць прытулку ў суседніх краінах. І кожны раз хочацца парадавацца за нашы стабільнасць і парадак, падзякаваць за ўсё гэта кіраўніцтву дзяржавы.
Алег Адольфавіч ВАЛОДЗЬКА, Герой Сацыялістычнай Працы, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі, былы старшыня калгаса імя Суворава:
— Гэта самы запаветны дзень, бо ў далёкім 1944-ым нашы бацькі і дзяды прынеслі Беларусі выратаванне ад фашысцкага зняволення. З той вайной у мяне і асабістыя рахункі: бацька двойчы пабываў у палоне, ваяваў і дзядзька — мамін брат.
Сёння я мару, каб пра беларусаў заўсёды гаварылі як пра пераможцаў — таленавітую, разумную нацыю, а наш уклад у развіццё навукі і вытворчасці ў свеце быў важкі і каб па нашы тэхналогіі выстройваліся чэргі.
Вельмі хочацца, каб сённяшнія юныя грамадзяне выраслі сапраўднымі патрыётамі Радзімы. За свой век я аб’ездзіў паўсвету і шмат чаго пабачыў. Але заўсёды хацелася вяртацца дамоў, у маю родную Беларусь.
Тамара Мікалаеўна АТРОШЧАНКА, юрысконсульт ЖЭУ:
— Гэта галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці. І ў яго аснове мне бачыцца перш за ўсё вызваленне. Прыгадваючы сваё дзяцінства, магу сказаць: яно было цяжкае, але спакойнае, таму што побач знаходзіліся шчаслівыя бацькі. Тата ўдзельнічаў у Сталінградскай бітве, меў некалькі раненняў. І калі ваенныя падзеі паўставалі перад ім на тэлеэкране, ён плакаў.
Наша пакаленне бачыла гора, якое прынесла вайна. Таму і зразумела маё вялікае жаданне цяпер кожны раз мець дачыненне да ўсіх святочных урачыстасцей. Няхай сабе і на адлегласці, абавязкова гляджу ваенны парад у сталіцы, іншыя мерапрыемствы, салют.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Забастовки 1991 и 2011
Подробнее В Беларуси все чаще бастуют рабочие. Требования у всех одно – повышение заработных плат, которые ...


