У Пастаў прыбавілася пабрацімаў
Незалежная, самастойная Беларусь падтрымлівае дыпламатычныя адносіны больш чым са 170 краінамі свету. Штогод расце колькасць гарадоў-пабрацімаў. Не выключэнне і Паставы, дзе нядаўна падчас міжнароднага свята музыкі прайшоў шэраг дзелавых сустрэч.
У наш горад прыехалі не толькі ўдзельнікі фестывалю, кіраўнікі творчых калектываў, але і афіцыйныя дэлегацыі гарадоў Пушкіна, Смаленск і Невель (Расійская Федэрацыя), Рэзекне і Віесітэ (Латвійская Рэспубліка), Швянчоніс, Купішкіс, Шырвінтас, Рокішкіс, Малетай (Літоўская Рэспубліка), Йыхві (Эстонская Рэспубліка). Яны прысутнічалі на фестывальных выступленнях, прэс-канферэнцыі, азнаёміліся з работай акцыянерных таварыстваў “Пастаўскі малочны завод” і “Паставымэбля”, былі запрошаны на прыём з нагоды падпісання дагавора паміж Пастаўскім раёнам і Віесіцкай краявой думай Латвіі.
Падчас цырымоніі адзначалася, што кіраўніцтва нашага раёна вядзе актыўную работу па ўсталяванні сяброўскіх, добрасуседскіх адносін, культурных і дзелавых кантактаў з гарадамі і іншымі суб’ектамі кіравання не толькі суседніх краін, але і далёкага замежжа. Пабрацімамі Пастаў з’яўляюцца дванаццаць гарадоў Расійскай Федэрацыі, Польшчы, Прыбалтыкі, Італіі і Іспаніі. Глыбока сімвалічна, што супрацоўніцтва з многімі замежнымі краінамі пачыналася дзякуючы культурным сувязям і непасрэдна Міжнароднаму фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”. Вось і ў заключны дзень сёлетняга музычнага форуму свае подпісы пад дагаворамі паставілі кіраўнік раённай вертыкалі Віктар Гутараў і мэр Віесіцкага муніцыпалітэта Яніс Дзімітрыеўс.
— Нам вельмі прыемна, што з кожным годам расце колькасць латышскіх самадзейных мастацкіх калектываў, якія даўно ўдзельнічаюць у фестывалі, — падкрэсліў В. Гутараў. — Пашыраецца і геаграфія прадстаўніцтва. З сённяшняга дня нашым афіцыйным партнёрам з’яўляецца горад Віесітэ. Упэўнены, што заключэнне дагавора надасць імпульс наладжванню кантактаў ва ўсіх сферах жыцця, будзе садзейнічаць моцнаму сяброўству, дзелавому супрацоўніцтву.
— Віесітэ мае гарады-пабрацімы ў Літве, Даніі, Польшчы і ва Украіне, — адзначыў Яніс Дзімітрыеўс. — Цяпер, як да сваіх, будзем ехаць і ў Беларусь — у Паставы. Перакананы, што, пазнаёміўшыся бліжэй, розныя структуры гарадоў змогуць наладзіць непасрэдныя кантакты, знойдуць агульныя інтарэсы, якія стануць карыснымі для абодвух бакоў.
Падпісанне дагавора аб супрацоўніцтве вітала консул, кіраўнік консульства Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску Дагнія Лацэ-Атэ. Асаблівую ўвагу яна звярнула на тое, што кантакты наладжваюцца на ўзроўні самакіраванняў, бакі самі вызначаюць магчымыя шляхі супрацоўніцтва, дзейнічаюць самастойна. Такія сувязі на практыцы аказваюцца самымі моцнымі і карыснымі.
Падчас фестывалю адбылася яшчэ адна падзея, якая ўвойдзе ў яго гісторыю. Перад пачаткам гала-канцэрта ў гарадскім парку старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Гутараў і народны артыст Беларусі, прафесар, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага аркестра імя І. Жыновіча Міхаіл Казінец урачыста адкрылі памятны знак, прысвечаны гарадам-пабрацімам. Ён уяўляе сабой вялізны валун, на якім прымацаваны гранітныя шыльды з гербамі і назвамі гарадоў-пабрацімаў.
Аляксандр Фінскі
Гэта вынік сумеснай работы скульптараў Аляксандра Фінскага, Андрэя Суднікава і спецыялістаў таварыства «ПастКамень». Дарэчы, на цырымоніі ўзнагароджвання шмат удзячных слоў было сказана ў адрас Аляксандра Міхайлавіча. Дзякуючы яму і студэнтам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у горадзе з’явілася некалькі цікавых скульптурных кампазіцый.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Забастовки 1991 и 2011
Подробнее В Беларуси все чаще бастуют рабочие. Требования у всех одно – повышение заработных плат, которые ...


