Напярэдадні свята — чарговае званне

3 ліпеня 2007 года стаў для пастаўчаніна Аляксандра Ткачэнкі асабліва запамінальным днём: ён, тады яшчэ першакурснік Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, упершыню ўдзельнічаў у парадзе з нагоды Дня Незалежнасці ў Мінску. Пасля гэтага наш зямляк яшчэ шэсць разоў удастойваўся гонару прадстаўляць сваю ВНУ на галоўным свяце краіны. І кожны год сустракаў яго з новымі дасягненнямі.
У сям’і Аляксандра ваеннаслужачых няма, тым не менш у яго з дзяцінства асаблівае стаўленне да гэтай прафесіі. Спачатку вабілі прыгожая форма і палявая «рамантыка» збораў, у старэйшых класах прыцягвалі такія аргументы, як дзяржаўнае забеспячэнне, гарантаванае працоўнае месца, прэстыжнасць службы. Захапілі аповедам і першакурснікі акадэміі, якія праводзілі з выпускнікамі СШ № 2 прафарыентацыйныя сустрэчы.
Аляксандр канчаткова вырашыў «штурмаваць» адну з самых прэстыжных ВНУ краіны. Абраў факультэт супрацьпаветранай абароны. Конкурс на яго быў немалы, але юнак усе іспыты прайшоў паспяхова. Лічыць, што ў гэтым вялікая заслуга настаўніка па фізічнай падрыхтоўцы Леаніда Сцяпанавіча Жука, класнага кіраўніка Веры Аляксандраўны Жук, іншых педагогаў СШ № 2. Яны заклалі трывалы падмурак неабходных ведаў і ўменняў, і ім малады афіцэр за гэта вельмі ўдзячны.
Але самыя складаныя экзамены былі наперадзе. Галоўным з іх стала выпрабаванне на самастойнасць. Умовы падчас вучобы былі далёкія ад хатніх: спачатку жыццё ў казарме на сто чалавек, потым — у пакоях з 7-8 аднакурснікамі. Ладзіць з людзьмі, у любой сітуацыі быць культурным і выхаваным, а дзесьці цярплівым — у тым ліку і гэтаму навучылі курсанцкія будні.
Дыплом Аляксандр атрымаў у 2011 годзе.
— Я вучыўся на «бюджэце» і меў шмат прывілей у параўнанні са студэнтамі іншых ВНУ, — расказваў афіцэр. — Усе пяць гадоў знаходзіўся на поўным дзяржаўным забеспячэнні. Пражыванне, харчаванне, форма былі бясплатнымі. Да таго ж атрымліваў немалую стыпендыю. Пераканаўся: атрымаць добрую адукацыю, гарантаваць сабе будучыню ў нашай краіне можа кожны, толькі было б жаданне.
Размеркаванне атрымаў у Слуцк, дзе два гады праслужыў у зенітна-ракетнай брыгадзе. У 2013-ым прапанавалі вярнуцца ў Ваенную акадэмію ў якасці курсавога афіцэра. Сёння 27-гадовы Аляксандр займае там пасаду начальніка курса. У яго падначаленні — 96 курсантаў-трэцякурснікаў. У абавязкі ўваходзіць арганізацыя іх пазавучэбнай дзейнасці, у тым ліку ідэалагічная і выхаваўчая работа. Працягвае вучыцца. Летась паступіў у магістратуру, піша дысертацыю ў галіне электроннай інжынерыі. Пасля яе абароны плануе прадоўжыць навуковую дзейнасць у ад’юнктуры (ваенны аналаг аспірантуры). Найперш — для самаадукацыі, і толькі потым — для перспектывы ў прафесіі.
У Паставах бывае нячаста. Сёлета атрымалася прыехаць у родны горад на фестываль «Звіняць цымбалы і гармонік», які падарыў шмат сустрэч і ўражанняў. Але зусім не песнямі прыцягвае малая радзіма. Тут жывуць бацькі — Іна Антонаўна і Віктар Мікалаевіч, і кожная сустрэча з імі — вялікая радасць.
Родныя і блізкія па магчымасці прыязджаюць у Дзень Незалежнасці на ваенны парад, каб раздзяліць гэты адказны і ганаровы момант з Аляксандрам. Сам ён прызнаецца, што заўсёды пасля заканчэння ўрачыстасці прымае шмат званкоў, віншаванняў. Сёлета іх будзе яшчэ больш: напярэдадні гэтага свята маладому афіцэру прысвоілі чарговае воінскае званне «капітан».
Іна СНЯЖКОВА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Выпускных экзаменов не будет?
Подробнее В министерстве образования сообщили 28 мая, что “в целях предупреждения распространения инфекции COVID-19” были внесены изменения в правила аттестации школьников.


