Высокая цана Перамогі
У нашым школьным музеі захоўваюцца ўспаміны многіх ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку і Данііла Іосіфавіча Юрчанкі.
Нарадзіўся Данііл Іосіфавіч 25 снежня 1922 года ў сям’і селяніна ў вёсцы Сяляўшчына Расонскага раёна. Калі хлопчыку было восем гадоў, памерла маці. У пятнаццацігадовым узросце пачаў працоўную дзейнасць у калгасе. Скончыў сямігодку, потым — раённую гадавую калгасную школу, працаваў бухгалтарам, быў камсамольскім актывістам.
13 мая 1941 года юнака па спецнаборы прызвалі ў Чырвоную Армію. Службу праходзіў у 219-ым Асобным батальёне аператыўнай сувязі, які знаходзіўся за 18 кіламетраў ад Тбілісі, на станцыі Вазіяні. Тут прайшоў курс маладога байца. Потым пачаліся нарматыўныя заняткі, а ў ноч на 22 чэрвеня 1941 года аб’явілі баявую трывогу.
Пачалося фарміраванне новай вайсковай часці — 817-га асобнага армейскага разведвальнага дывізіёна, у склад якога ўвайшоў і Данііл Юрчанка. Турцыя пачала падцягваць свае войскі да іранскай граніцы, чым стварыла яшчэ адну пагрозу для СССР. Новае вайсковае падраздзяленне, як і некаторыя іншыя часці, перакінулі сюды і размясцілі за 6 кіламетраў ад граніцы. У надзвычай цяжкай абстаноўцы (Мільскі стэп, у якім не было ні дрэўца, сыпучы пясок, спёка да сарака градусаў, прывазная цёплая вада, і тая з вялікімі абмежаваннямі) прадоўжылі падрыхтоўку.
Па загадзе міністра абароны СССР 817-ты разведдывізіён быў прыдадзены 51-ай арміі, якая абараняла Крым, Кубань, Закаўказзе, у бітве за Каўказ уваходзіў у Чарнаморскую групу войск Туапсінскага абарончага раёна. Байцы разведвалі агнявыя кропкі праціўніка, каб артылерыя, марская пяхота і іншыя вайсковыя падраздзяленні маглі адстаяць горад і порт Туапсе.
Баі ў гарах былі цяжкімі. Падраздзяленні знаходзіліся ў месцах, куды ніякім відам транспарту нельга было даставіць боепрыпасы, прадукты і іншае. Быў час, калі па тыдні не паступала ніякіх прадуктаў. Елі плады каштанаў, бывала, выцягвалі з вады ў горных цяснінах напалову згнілых дохлых коней; у скалах выбіралі месца, дзе можна было раскласці вогнішча, каб не дэмаскіраваць размяшчэнне свайго падраздзялення, варылі ў салдацкіх кацялках гэта мяса, затым высушвалі яго на сухарыкі і елі.
У памяці Данііла Іосіфавіча надоўга засталася бітва за Новарасійск. Зладжана дзейнічалі сухапутныя, марскія і паветраныя сілы. З крыкам “ура! За Радзіму!” воіны кідаліся ў бой, вызваляючы кожны дом, вуліцу. Горад быў цалкам разбураны, гітлераўцы знішчылі ўсе помнікі культуры, скверы, паркі. Адначасова са штурмам Новарасійска пачалося вызваленне Кубані. Да канца 1943 года Кубань і Тамань былі поўнасцю вызвалены. Паўночна-каўказскі фронт перайменавалі ў Асобную Прыморскую армію, у склад якой увайшоў і 817-ты асобны разведдывізіён. За мужнасць і гераізм пры вызваленні Новарасійска Данііл Іосіфавіч быў узнагароджаны медалём “За баявыя заслугі”, а таксама медалём “За абарону Каўказа”.
У наступальным баі пад горадам Цямрук асколак снарада перабіў байцу Юрчанку сухажылле на правай назе. Раненне здалося нязначным. Юнак з гарачкі бою вырашыў сам дабегчы да шпіталя. Але ад страты крыві не змог самастойна ісці. Раптам пачуў: «Смотри, кто-то ещё живой лежит». Гэта былі артылерыйскія сувязісты. Да шпіталя — больш за кіламетр. Несці туды параненага яны не мелі права, бо выконвалі загад па наладжванні сувязі. Але два байцы вырашылі выратаваць Данііла. Праўда, яны яго не панеслі, а пацягнулі за рукі. Было нясцерпна балюча, але да шпіталя дабраліся. Дзве медсястры з насілкамі падабралі байца, ачысцілі рану, зрабілі некалькі ўколаў, перавязку, аднеслі на паляну, дзе ляжалі сотні параненых. Многія з іх стагналі, крычалі ад болю. Былі без ног, без рук, са скалечанымі тварамі. Усе чакалі адпраўкі ў эвакашпіталь. Раптам у паветры з’явіўся нямецкі самалёт. Урачы, медсёстры схаваліся ў траншэях, а параненыя засталіся на волю лёсу. Самалёт скінуў чатыры бомбы, але, на шчасце, яны ўпалі на такой адлегласці, што ніхто не пацярпеў. А неўзабаве параненых перавезлі ў эвакашпіталь у Краснадар.
Пасля лячэння Данііл Іосіфавіч удзельнічаў у вызваленні Керчанскага паўвострава. Успамінаў эпізод, які выратаваў яму жыццё, але загінулі яго сябры. Камандзір узвода старшы лейтэнант А. Т. Лапцеў загадаў аддзяленню Д. І. Юрчанкі памяняцца бліндажамі з аддзяленнем Пыхціна. Перасяліліся вечарам, а ноччу нямецкая дальнабойная артылерыя пачала абстрэл іх пазіцый. 210-міліметровы фугас трапіў у бліндаж Пыхціна, і ўсе байцы аддзялення і іх камандзір, акрамя двух вартавых у траншэі, загінулі. За ўдзел у вызваленні Керчанскага паўвострава Данііл Іосіфавіч быў узнагароджаны медалём “За адвагу”.
8 і 9 мая 1944 года Д. І. Юрчанка ўдзельнічаў у жорсткіх баях за вызваленне Севастопаля. Наступіў дзень поўнай перамогі на Крымскім паўвостраве. Але да Вялікай Перамогі заставаліся доўгія кіламетры вайны.
Пасля вайны лёс Д. І. Юрчанкі быў звязаны з Пастаўшчынай, доўгі час ён працаваў загадчыкам агульнага аддзела райкама партыі.
Р. ЛАСТОЎСКАЯ, кіраўнік музея
баявой і працоўнай славы СШ №2.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Забастовки 1991 и 2011
Подробнее В Беларуси все чаще бастуют рабочие. Требования у всех одно – повышение заработных плат, которые ...


