Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Усё ў нас будзе”

“Усё ў нас будзе”

Родны горад. Уласная добраўпарадкаваная кватэра. Прывычная работа. Наладжаны рытм жыцця. Кола родзічаў і сваякоў. Дзве прыгажуні дачушкі. Што яшчэ трэба для шчасця? І яно было ў Таццяны і Аляксандра Жуланавых з горада Папасная Луганскай вобласці (Украіна). Зараз засталіся толькі ўспаміны пра той не такі і далёкі светлы час і пра пазнейшы — страшны і безнадзейны, калі на Луганшчыне ў супрацьстаянні сіл народных апалчэнцаў і арміі разгарнуліся ваенныя дзеянні.

— Мы жылі ў цэнтры горада, а мае бацькі — на ўскраіне, — расказвала Таня. — У іх кватэру трапіў снарад. Яны, на шчасце, засталіся жывыя. А вось у дзіцячым садку трое дзетак загінула. Яшчэ адзін снарад упаў у двары, і яго асколкі паранілі людзей. У той дзень параненых у горадзе было столькі, што ў медыкаў хуткай дапамогі не хапала бінтоў. У наступны раз снарад разарваўся на аўтобусным прыпынку, аднаму чалавеку параніла ногі, другому — разнесла галаву. Мы не змаглі больш цярпець такога жаху і сталі шукаць паратунку.

У міграцыйнай службе, што размяшчаецца ў Гомелі, Жуланавым параілі паехаць на Пастаўшчыну, у ААТ “Ярэва-агра”, дзе патрабаваўся электрагазазваршчык (а ў Аляксандра менавіта такая спецыяльнасць). Яны і накіраваліся туды, папярэдне сазваніўшыся. Але склалася так, што з лютага гэтага года канчаткова абсталяваліся ў ААТ “Камайскі-агра”. На першым часе размясціліся ў інтэрнаце, а напрыканцы сакавіка пераехалі ў дабротны і прасторны асабняк у вёсцы Дварчаны, які выдзе­ліла ім сельгаспрадпрыемства. Аляксандр працуе электрагазазваршчыкам, Таццяна даглядае дачушак (старэйшай 1 ліпеня спаўняецца 6 гадоў, малодшай — паўтара).

— Мы вельмі задаволеныя, што пераехалі ў Беларусь, — гаварылі Жуланавы. — Як уважліва аднесліся да нас раённая ўлада і кіраўніцтва гаспадаркі! Вялікую матэрыяльную і маральную падтрымку атрымалі. Прыхінулася шмат зусім незнаёмых людзей, дзяліліся, чым маглі, і дзеляцца цяпер — адзеннем, прадуктамі. Зараз у нас ёсць амаль усё неабходнае. А прыехалі ж толькі з чамаданамі… І самае галоўнае — у вас спакойна.

Намер у Таццяны і Аляксандра цвёрды — застацца ў Дварчанах назаўсёды. Яны ўжо і агарод пасадзілі, і жыўнасцю абзавяліся. Цяжкасці вясковага жыцця не палохаюць. “Терпение и труд всё перетрут, — узгадвае мудрую прыказку Аляксандр і дадае: — Умею і зраблю. Усё ў нас будзе”.

Фаіна КАСАТКІНА.

Фота аўтара.

 Ад рэдакцыі: Для нераўнадушных чытачоў паведамляем каардынаты перасяленцаў: в. Дварчаны, вул. Маладзёжная, 2. Нумар тэлефона Таццяны Жуланавай +375256924907. Можа, у каго ёсць лішнія мэбля і іншыя рэчы? Бо, хоць Жуланавы і не наракалі ні на што, але ім яшчэ многае і многае патрэбна для годнага абуладкавання быту.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой