Сем дзён па сем гадзін
Для старшакласнікаў летнія канікулы — выдатная магчымасць не толькі адпачыць, але і правесці час з карысцю. Традыцыйна зрабіць гэта можна ў школьных брыгадах па рамонце і добраўпарадкаванні школы і прышкольнай тэрыторыі, якія дзейнічаюць у раёне ў чэрвені. Рамонтныя брыгады створаны на базе ўсіх гарадскіх, а таксама Варапаеўскай і Гуцкай школ. Усяго 7 брыгад агульнай колькасцю 56 чалавек.
Атрадам, які дзейнічае ў сярэдняй школе №5, кіруе Алена Ананьеўна Храпун. Пад яе наглядам дзесяць будучых адзінаццацікласнікаў займаюцца падрыхтоўкай школы да новага навучальнага года.
— Кожны працоўны дзень пачынаецца з невялікай планёркі, на якой праводзіцца інструктаж па тэхніцы бяспекі і размяркоўваюцца абавязкі, — расказвае пра арганізацыю рамонтнага працэсу А. А. Храпун. — За сем дзён — столькі моладзь будзе працаваць у атрадзе — навучэнцам патрэбна выканаць даволі вялікі аб’ём работ. Школьнікі займаюцца падрыхтоўкай да афарбоўкі і непасрэдна афарбоўкай сцен, падлог, вокнаў, радыятараў ацяплення і спартыўнага інвентару на спартпляцоўцы. Таксама клеяць шпалеры і абнаўляюць каляровыя малюнкі на сценах у калідорах.
Працоўны дзень атрада пачынаецца ў 8.00 і доўжыцца да 16.00. Перапынак на абед — адна гадзіна. Нагрузка не маленькая, але хлопцы і дзяўчаты працуюць без стомы, прычым шчыруюць усе без выключэння. У ліку лепшых — брыгадзір атрада Сяргей Оррэ, якому па сілах нават самыя складаныя работы.
— Першы раз трапіў у рамонтную брыгаду ў мінулым годзе. Працаваць спадабалася, таму і сёлета вырашыў не марнаваць час дарма, а скарыстацца магчымасцю зарабіць. Палову свайго першага заробку аддаў бацькам, другую — пакінуў сабе. Гэтак жа планую паступіць і зараз, — расказваў Сяргей.
Не саступаюць брыгадзіру атрада ў працавітасці Кацярына Сімагасціцкая, Арцём Бандарэнка, Кацярына Падгайская, Сяргей Каляга, Алеся Жаўнова, Яраслаў Бесалбасаў, Карына Казенка, Мікіта Семяніхін і Аляксандр Парангоўскі. Фарба, інвентар і іншыя неабходныя для касметычнага рамонту школы матэрыялы выдзеленыя аддзелам адукацыі райвыканкама.
Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Выпускных экзаменов не будет?
Подробнее В министерстве образования сообщили 28 мая, что “в целях предупреждения распространения инфекции COVID-19” были внесены изменения в правила аттестации школьников.


