Дзе тонка, там і рвецца
“ПМЦ-Паставы” — ФК “Лепель” — 4:6
У адрозненне ад пастаўчан ФК “Лепель” у перыяд міжсезоння сур’ёзна ўзмацніўся за кошт ігракоў з Новалукомля, загуляных у чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе, і з наваполацкага “Нафтана”, якія цяпер служаць у лепельскім гарнізоне. А вось у гаспадароў зноў узніклі кадравыя праблемы з-за адсутнасці па розных прычынах двух асноўных футбалістаў. А ў вопытнага цэнтральнага абаронцы А. Жарскага ўжо на 10-й хвіліне абвастрылася леташняя траўма нагі, і ён не змог прадоўжыць гульню. Госці скарысталіся гэтым і правялі дзве выніковыя імклівыя контратакі.
З такім развіццём падзей наша каманда не пагадзілася, і на 32-й хвіліне апорны паўабаронца Руслан Зелянкевіч ударам у абыход сценкі са штрафнога па-майстэрску правёў прыгожы гол. Аднак госці неўзабаве зноў скарысталіся памылкай абароны ПМЦ, і Дзяніс Бортка без перашкод правёў свой другі мяч. Пасля гэтага на цудоўным газоне стадыёна мэблевага цэнтра пайшоў адкрыты футбол, а гледачы ўзрадаваліся, калі пастаўчане разыгралі адпрацаваную камбінацыю і Арцём Цітовіч уварваўся ў штрафную, абыграў апекуна і моцна стрэліў у далёкі вугал — 2:3.
Праўда, абноўленая лінія абароны гаспадароў не паспявала за хуткімі перамяшчэннямі саперніка і перад свістком на перапынак зноў дазволіла вызначыцца нападаючаму лепяльчан Сяргею Носіку. У другой палове сустрэчы каманды прадоўжылі абмен ударамі, і пастаўчане ледзь не пераламалі ход няўдалага дагэтуль матча. Яны зноў правялі небяспечную фланговую атаку, якую завяршыў цэнтрфорвард ПМЦ Раман Мядзведзеў. Затым А. Цітовіч мог зраўняць лік, але яму не ўдалося перайграць вопытнага варатара, капітана гасцей. На ход барацьбы, на жаль, неўзабаве паўплывала памылка судзейскай брыгады, калі свой пяты гол у матчы госці правялі са становішча “па-за гульнёй”.
Засмучаныя пастаўчане ў канцоўцы таксама зноў памыліліся і яшчэ раз прапусцілі мяч, калі няўдала паспрабавалі стварыць штучны афсайд. Да гонару пастаўчан, яны змагаліся да канца, хоць выратаваць лёс матча было ўжо немагчыма. На апошніх хвілінах рашуча пайшоў наперад абаронца ПМЦ Віталь Дубін і завяршыў трапным ударам камбінацыю сваіх таварышаў. Калі б не слабая гульня ў задняй лініі, то вынік сустрэчы з моцным сапернікам мог бы быць станоўчым. Нягледзячы на асечку, гледачы апладысментамі праводзілі з поля Прыходзьку (Казараўца), Місніка, Дубіна, Жылевіча (Амбразевіча), Жарскага (Павініча), Голубева (Лысёнка), Якаўлева (Лубко), Карагу (к), Зелянкевіча, Мядзведзева (Чавусава), Цітовіча (Шурко).
У гэтым туры лідар — “Полацкгаз” — страціў два ачкі на сваім полі, дзе згуляў унічыю з лікам 2:2 з глыбачанамі. У Верхнядзвінску мясцовая “Дзвіна-Барс” з лікам 3:1 перамагла докшыцкі “Ветразь”, а сустрэча каманд Шаркаўшчыны і Міёр была перанесена. У наступным туры пастаўскія футбалісты ў суботу, 27 чэрвеня, пазмагаюцца на выездзе з міёрцамі.
Уладзімір ШЫК.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Выпускных экзаменов не будет?
Подробнее В министерстве образования сообщили 28 мая, что “в целях предупреждения распространения инфекции COVID-19” были внесены изменения в правила аттестации школьников.


