“Моладзь — рухавік прагрэсу

Абвяшчэнне 2015-га Годам моладзі прыцягвае дадатковую ўвагу органаў дзяржаўнага кіравання, шырокай грамадскасці да пытанняў рэалізацыі маладзёжнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь. У гэтым не сумняваецца намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў. З ім карэспандэнт “ПК” Іна СНЯЖКОВА сустрэлася напярэдадні Дня моладзі і пацікавілася пра поспехі, дасягненні, праблемы самай актыўнай і ініцыятыўнай катэгорыі грамадзян Пастаўшчыны.
— Юрый Мікалаевіч, чаму, на Ваш погляд, прынята рашэнне абвясціць сёлетні год Годам моладзі?
— Маладзёжная палітыка — важны элемент дзяржаўнай палітыкі ў галіне сацыяльнага, эканамічнага і культурнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Вялікая ўвага ёй удзялялася і ў папярэднія гады. У кіраўніцтва краіны ёсць разуменне таго, што моладзь — асноўны патэнцыял грамадства, рухавік прагрэсу, крыніца новых ідэй і адказаў на набалелыя пытанні. Таму сёння, у няпросты для сусветнай, і ў прыватнасці беларускай, эканомікі час неабходна ствараць адпаведныя ўмовы для развіцця, самарэалізацыі, раскрыцця творчага патэнцыялу маладых людзей.
— Ці шмат моладзі пражывае на Пастаўшчыне?
— У нашым раёне больш за 6700 жыхароў ва ўзросце ад 14 да 31 года. Гэта школьнікі, навучэнцы прафтэхкаледжа, спецыялісты народнагаспадарчага комплексу, рабочыя. Пераважная іх большасць (амаль 5 тысяч) маюць гарадскую прапіску. Штогод колькасць маладых работнікаў раёна папаўняецца 150-170 выпускнікамі вышэйшых, сярэднеспецыяльных, прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў Беларусі. Многія застаюцца на працоўных месцах і пасля абавязковага тэрміну адпрацоўкі. Часцей гэта ўраджэнцы Пастаўшчыны. А вось іншагароднія “прырастаюцца” радзей. Ключавую ролю адыгрывае жыллёвае пытанне. Раённая выканаўчая ўлада, наколькі можа, дапамагае ў яго вырашэнні.
— Многае залежыць і ад працадаўцаў…
— Мы маем нямала станоўчых прыкладаў падтрымкі кіраўнікамі моладзі. У калектыўных дагаворах УП ЖКГ, лясгаса, райспажыўтаварыства, ААТ “Паставымэбля”, Пастаўскай ЦРБ, сельгаспрадпрыемстваў “Навасёлкі-Лучай”, “Кураполле-агра” і некаторых іншых прадугледжаны шэраг ільгот і дадатковых выплат маладым спецыялістам і работнікам, якія завочна атрымліваюць адукацыю, а таксама маладым сем’ям — у сувязі з уступленнем у шлюб і нараджэннем дзіцяці, наймам жылля і будаўніцтвам уласнага.
Асабліва вялікую ўвагу рабоце з моладдзю надае галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Уладзімір Мікалаевіч Чакавы. Ва ўстанове склаліся добрыя традыцыі настаўніцтва, і гэта спрыяе прафесійнаму росту спецыялістаў. Як вынік — кіраўніцтва давярае маладым. Адразу тры маладыя работнікі — Вольга Налётава, Аляксандр Сварцэвіч і Генадзій Васюковіч — займаюць у райбальніцы адказныя пасады загадчыкаў аддзяленняў. Такая практыка сябе апраўдвае. Заўважае сумленных, працавітых маладых работнікаў і райвыканкам. Многія з іх уключаны ў перспектыўны кадравы рэзерв.
— Дзе праяўляе сябе пастаўская моладзь?
— У самых розных сферах. Сярод старшакласнікаў нямала прызёраў розных этапаў прадметных алімпіяд. Таксама мы ганарымся выхаванцамі дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза, спартсменамі, у тым ліку каратыстамі і футбалістамі, якія паспяхова прадстаўляюць Пастаўшчыну і на міжнародным узроўні. Радуе сваімі справамі раённая арганізацыя ГА “БРСМ”, якая сёння аб’ядноўвае 1203 чалавекі, мае 83 пярвічныя арганізацыі. Асабліва высокіх поспехаў іх актывісты дасягнулі ў арганізацыі працоўнай занятасці моладзі. Пастаўскі раённы штаб па каардынацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў па выніках працоўнага семестра тройчы прызнаваўся лепшым на Віцебшчыне. Нямала перамог і ў іншых намінацыях. Летась мы наогул адзначаны на рэспубліканскім узроўні. Гэта вынік вялікай працы. Сёння яна працягваецца.
— Якія новыя ініцыятывы рэалізаваны ў раёне ў Год моладзі?
— Адна з самых знакавых падзей — стварэнне пры раённым Савеце дэпутатаў Маладзёжнай палаты з ліку актывістаў-школьнікаў. Прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да знамянальных дат, а таксама акцый, творчых конкурсаў і конкурсаў прафесійнага майстэрства. Сярод самых актыўных — УП ЖКГ, лясгас, “Завод “Беліт”, ААТ “Навасёлкі-Лучай” і “Камайскі-агра”. У грамадскае жыццё раёна актыўна ўключыліся маладыя работнікі Яўген Скрыдлеўскі, Ігар Гіль, Вераніка Харужая, Ірына Банькоўская, Святлана Каладзяжная і іншыя.
Запланавана правядзенне маладзёжнага форуму і раённага свята, прымеркаванага да Года моладзі, падчас якога будуць заахвочаны прадстаўнікі найлепшых пярвічных арганізацый БРСМ. Асноўную работу ў арганізацыі маладзёжных мерапрыемстваў выконваюць галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Святлана Уладзіміраўна Падгайская, актывісты райкама БРСМ, у першую чаргу — яго першы і другі сакратары Іна Каралёва і Вераніка Казлоўская. Яны шчыра захоплены сваёй працай — і гэта галоўнае. Заўсёды падключаюцца іншыя аддзелы райвыканкама, прадпрыемствы раёна.
— Год моладзі супаў з годам святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі.
— Гэта знакава. Маладыя людзі памятаюць пра гераізм сваіх продкаў і шануюць памяць пра іх. Сёлета яны ўдзельнічалі ў закладцы некалькіх алей, у аўтапрабегу “Памяці загінуўшым героям”, добраўпарадкоўвалі воінскія пахаванні, сустракаліся з ветэранамі, выступалі на галоўных раённых урачыстасцях… Упэўнены, што ў гэтым кірунку яны праявяць сябе і далей.
— Вашы пажаданні маладым пастаўчанам.
— Заўсёды імкнуцца да самаўдасканалення, не шкадаваць сіл для дасягнення пастаўленых задач, быць ініцыятыўнымі, творчымі, актыўнымі ва ўсіх справах — каб дома вамі ганарыліся бацькі, а на рабоце — калегі.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Выпускных экзаменов не будет?
Подробнее В министерстве образования сообщили 28 мая, что “в целях предупреждения распространения инфекции COVID-19” были внесены изменения в правила аттестации школьников.


