Прафесійна, роўна, інтэлігентна (+фота)
Сярод разнастайных мерапрыемстваў Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік” конкурс “Хто каго?” займае асаблівае месца, па сутнасці, з’яўляецца яго дамінантай. Менавіта дзеля гэтага музычнага спаборніцтва, на якім самадзейныя калектывы і індывідуальныя выканаўцы з розных куточкаў Беларусі, а таксама з краін блізкага і далёкага замежжа маюць магчымасць у поўнай меры прадэманстраваць сваё майстэрства, і ладзіцца ўсё свята.
Шмат гадоў “Хто каго?” аб’ядноўвае таленавітых людзей — захавальнікаў народных музычных традыцый і фальклорнай спадчыны, неабыякавых да сваіх каранёў і культуры, шырока адлюстроўвае багатыя рэгіянальныя музычныя традыцыі Беларусі і нацыянальныя адметнасці іншых краін. Высокі творчы ўзровень конкурсу падтрымліваецца дзякуючы вельмі аўтарытэтнаму журы, якое на працягу ўсяго часу нязменна ўзначальвае народны артыст, прафесар, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі краіны М. А. Казінец.
Сёлета ацэньваць выканальніцкае майстэрства самадзейных артыстаў, якія сабраліся ў суботу, 13 чэрвеня, у раённым Доме культуры па вуліцы Станкевіча, Міхаілу Антонавічу дапамагалі прафесар, загадчык кафедры баяна і акардэона Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва “За духоўнае адраджэнне” М. І. Була, народны артыст краіны, прафесар згаданай вышэй акадэміі, старшыня Асацыяцыі беларускіх цымбалістаў Я. П. Гладкоў, заслужаны артыст Беларусі, саліст аркестра імя І. Жыновіча, дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў А. Я. Крамко, намеснік дырэктара Наваполацкага дзяржаўнага музычнага каледжа, кіраўнік народнага вакальнага ансамбля “Белая чайка”, кампазітар В. Л. Малых і лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, аўтар шматлікіх праектаў і ініцыятар правядзення фестывалю “Звіняць цымбалы і гармонік” Т. І. Стружэцкі. Яму перад пачаткам конкурсу было дадзена слова.
— “Хто каго?” увесь час, пачынаючы з 1987 года, калі ў Віцебску было праведзена першае рэспубліканскае свята “Іграй, гармонік!”, з’яўляецца важнейшым і найбольш цікавым складальнікам фестывалю, — зазначыў Тадэвуш Іванавіч. — За 25 гадоў праз гэты конкурс прайшлі звыш 400 калектываў з Беларусі і многіх краін свету. Шмат яго пераможцаў — сёння вядомыя музыканты, якія прадстаўляюць нашу краіну за мяжой. Калі мы задумвалі “Хто каго?”, меркавалі, што гэта павінна быць сапраўднае народнае спаборніцтва, аналагічнае таму, як на вясковым вяселлі збіраюцца розныя гарманісты і кожны стараецца перайграць адзін аднаго. І гэта мэта застаецца па сённяшні дзень.
Т. І. Стружэцкі пажадаў усім удзельнікам творчага імпэту, каб кожны змог пераспяваць і перайграць тых, хто выступаў да яго, найбольш ярка і прыгожа прадставіць свой рэгіён і сваю краіну, падарыць гледачам сапраўдную асалоду ад конкурсу.
А затым сцэну прадаставілі артыстам. І першымі на яе выйшлі навучэнцы Пастаўскай і Варапаеўскай школ мастацтваў — цымбалісткі Лізавета Глазава, Маргарыта Нікіфаровіч, Валерыя Патрушава, баяністы Кацярына Ясінская, Паліна Балаш, Аляксандр Іжмайловіч, удзельнікі малодшай групы ўзорнага ансамбля народнай музыкі і песні “Званочкі”, якія задалі высокую планку сваім сапернікам. Але па-сапраўднаму запалілі залу юныя артысты з узорнага ансамбля гарманістаў “Аношкаўскія музыкі” Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Эстафету ад іх падхапіў фальклорны ансамбль “Дударыкі” сталічнай гімназіі №14.
Не падкачалі і дарослыя выканаўцы. Сярод іх асабліва ўразілі гледачоў сваім майстэрствам ансамбль “Балці” з Латвіі (ён літаральна заваражыў публіку гукамі кокле — інструмента, знешне вельмі падобнага на нашы цымбалы), народны ансамбль цымбалістаў “Гарэзлівыя перазвоны” цэнтра культуры “Віцебск”, у складзе якога саліравала былая вучаніца Пастаўскай школы мастацтваў Аляксандра Палкіна, гарманіст-віртуоз з украінскага мястэчка Жашкава Іван Сухій, а таксама квартэт балалаечнікаў з г. Пушкіна Маскоўскай вобласці. Апошні даказаў, што прыгожа гучаць можа нават бярозавае палена ў дуэце са звычайнай пілой. Нікога не пакінулі раўнадушнымі народны ансамбль народнай песні “Берагіня” Херсонскага абласнога Палаца культуры (Украіна) і вясёлыя прыпевачнікі. Сярод іх была і вядомая асоба — вядучая фестываляў “Аўцюкі” і “Гармонік збірае сяброў” Тамара Ліхадзіеўская. Увогуле, на наш фестываль прыехалі выканаўцы не толькі з усёй Беларусі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Украіны і Падмаскоўя Расіі, але і з Далёкага Усходу, г. Петрапаўлаўска-Камчацкага, які прадстаўляў ужо вядомы пастаўчанам па мінулагодніх фестывалях гарманіст Міхаіл Саватнееў.
Пасля завяршэння “Хто каго?” карэспандэнт “ПК” папрасіла старшыню журы, народнага артыста Беларусі М. А. Казінца падзяліцца сваімі ўражаннямі ад убачанага на сцэне.
— Асабіста мяне асабліва парадаваў дзіцячы конкурс, які абсалютна адпавядаў назве музычнага форуму “Звіняць цымбалы і гармонік”, — адзначыў Міхаіл Антонавіч. — Калі ёсць такія юныя выканаўцы, з такой чысцінёй і адносінамі да народнай музычнай культуры, можна быць спакойнымі за яе. У гэтых дзецях будучыня фестывалю. Што датычыць дарослых артыстаў, то не ўбачыў сярод іх нейкіх адкрыццяў. Усё было даволі традыцыйна і прафесійна, роўна па выкананні, без яўнага лідара на Гран-пры. Але радуе, што па выканальніцтве, касцюміраванні і сцэнічнай культуры фестываль набірае інтэлігентнасць.
Меркаванне М. А. Казінца цалкам раздзяліў яшчэ адзін член журы, старшыня Асацыяцыі беларускіх цымбалістаў Я. П. Гладкоў.
— Сёлета вельмі роўны склад удзельнікаў конкурсу, — сказаў Яўген Пятровіч. — Амаль усе нумары зладжаныя, змястоўныя, з высокай культурай выканання. Былі вельмі моцныя салісты і ансамблі, але вылучаць кагосьці асобна не хачу. Большасць з іх “падціскалі” адзін аднаго сваім майстэрствам.



Алена ШАПАВАЛАВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Ветэраны паўстаньня 1863-1864 гг. Фота
Подробнее Унікальныя фотаздымкі паўстанцаў 1863-64 гг. зробленыя ў часы ІІ Рэчы Паспалітай...


