Пошук даўжынёй у жыццё
Тэлефонны званок застаў 86-гадовую жыхарку Варапаева Галіну Іванаўну Гарбачову на кухні. Голас у трубцы быў незнаёмы, але, пачуўшы яго, зашчымела сэрца. Чалавек прадставіўся ўчастковым інспектарам Кіраўскага аддзела паліцыі Мурманскай вобласці Расіі і паведаміў, што ўдалося знайсці яе стрыечную сястру. Галіна Іванаўна расхвалявалася, старалася ўслухоўвацца ў словы, лавіла іх сэнс і ўсё яшчэ не верыла пачутаму.
На працягу шасцідзесяці гадоў яна шукала родных па лініі бацькі. Пісала пісьмы ў розныя інстанцыі, у тым ліку і на папулярную перадачу “Жди меня”. І ўсё безвынікова. А тут такая радасная вестка! Праз некаторы час патэлефанавала і сама сястра, з якой яны ніколі не бачыліся і нават не ведалі пра існаванне адна другой. А неўзабаве Ганна Вацлаваўна Анісімава прыехала з горада Апатыты Мурманскай вобласці ў Варапаева.
— Мой бацька Іван Вацлававіч Канюшэўскі нарадзіўся ў 1900 годзе на хутары Фартуна, недалёка ад Полацка, — расказвала Галіна Іванаўна. — Ён старэйшы ў сям’і. А яшчэ былі браты Вацлаў і Аттон і сёстры Аня і Франя. Бацьку прызвалі ў польскую армію. Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны ўстаноўленыя межы раздзялілі сям’ю. Ён ажаніўся. У 1928 годзе нарадзілася я. Тата нават не спрабаваў наладзіць сувязь з роднымі, каб ім не нашкодзіць. А калі ў 1939 годзе Заходнюю Беларусь далучылі да СССР, даведаўся, што яго родных вывезлі ў Сібір. Адшукаць іх не ўдалося. У 1948-ым тата памёр. Праз пэўны час я паехала ў Полацкі раён, каб даведацца пра лёс радні. У сельскім Савеце сказалі, што людзей па прозвішчы Канюшэўскія няма. Аднак не губляла надзеі і працягвала пошук. Нядаўна дачка сяброўкі набрала ў інтэрнэце прозвішча Канюшэўскія і вось што прачытала: “Конюшевский Вацлав Вацлавович, 1906 г. р., уроженец д. Фортуна Борковичского района, приговорён тройкой ПП ОГПУ в ПВО в 1932 году, выселен в Мурманскую обл., Кировский район. Реабилитирован 20.04.2004 г. прокуратурой Мурманской обл.”. Упаміналіся таксама Канюшэўскія Ганна Вацлаваўна і Раіса Вацлаваўна, 1949 і 1942 гадоў нараджэння. Я падумала: магчыма, гэта дочкі дзядзькі Вацлава, і напісала пісьмо ў аддзяленне паліцыі Кіраўскага раёна.
— Аднаго разу прыйшоў участковы і сказаў, што мяне шукаюць з Беларусі, — уступае ў размову госця. — Я не паверыла. Ведала, што бацька нарадзіўся ў Беларусі ў вялікай сям’і. У 1928 годзе яго прызвалі ў армію. Вось яго кніжка чырвонаармейца, якую мы беражліва захоўваем. Тут напісана, што прызваны Полацкім ваенкаматам. Кожны месяц яму плацілі па 1 рублі 45 капеек. Апошні запіс датуецца сакавіком 1930 года. Тады яго і арыштавалі, вывезлі ў Мурманск.
У Мурманску Вацлаў Канюшэўскі працаваў у порце. Потым перавялі ва Умбу, дзе пазнаёміўся з будучай жонкай. Наступным месцам жыхарства стаў пасёлак Апатыты, які вырас з часам у горад. Чалавеку пастаянна не давала супакою пытанне: за што асуджаны? Пазней атрымаў дакумент, у якім было напісана, што ён і яго дзеці з сям’і кулакоў. Хто быў кулаком, застаецца загадкай па сённяшні дзень.
Калі дазволілі выязджаць з Мурманскай вобласці, В. В. Канюшэўскі стаў шукаць родных. Удалося даведацца, што сям’ю ў 1930 годзе выселілі з хутара Фартуна ў Сібір. Там, у Чыцінскай вобласці, знайшоўся малодшы брат Аттон (пазней ён пераехаў ва Украіну), у Магнітагорску жыла сястра Ганна. Вацлаў ездзіў да іх у госці разам з дачкой Аняй. Пазнаёміў яе са стрыечнымі братамі. Але праз пэўны час сувязь з імі перарвалася. Невядомым заставаўся лёс Франі і Івана.
Пасля візіту ў паліцыю, дзе ёй далі прачытаць пісьмо ад Г. І. Гарбачовай, Ганна Вацлаваўна Анісімава не спала ноч. Перачытвала, супастаўляла тое, што ведала пра радню бацькі. А раніцой патэлефанавала ў Беларусь. Доўга размаўляла з Галінай Іванаўнай і канчаткова ўпэўнілася, што яна яе стрыечная сястра. Не стала надоўга адкладваць асабістае знаёмства і адправілася ў госці. У Варапаеве прабыла два тыдні. Сёстры гадзінамі размаўлялі, разглядалі фотаздымкі радні, розныя дакументы, якія захаваліся ў кожнай з іх. Ганне Вацлаваўне спадабаліся прыгожыя тутэйшыя мясціны, засталася ў захапленні ад квецені садоў, водару бэзу.
— Тое, што мы сустрэліся, — сапраўдны цуд, — гаварыла Г. В. Анісімава. — Майго бацьку ніхто не зваў Вацлавам Вацлававічам. У Расіі для ўсіх ён быў Васілій Васільевіч. І мы з сястрой Раісай толькі па дакументах Вацлаваўны, а так — Васільеўны. Але дзякуючы менавіта рэдкаму імені па бацьку паліцыі ўдалося выйсці на мой адрас (сястры ўжо няма ў жывых). Спадзяюся, што ў бліжэйшы час у Беларусь прыеду зноў. Магчыма, прывязу дачку, зяця, унука. Будзе балець душа за Галіну: яна ўжо немаладая, жыве адна. Усё ж дае сабе рады: садзіць агародніну, падтрымлівае парадак у доме і каля яго. Вялікую дапамогу аказвае ёй сацыяльны работнік.
— Я вельмі шчаслівая, што знайшла стрыечную сястру, якую шукала ўсё жыццё, — гаварыла Галіна Іванаўна Гарбачова. — Муж памёр даўно, дзяцей Бог не даў, радні побач ніякай. Цяпер лягчэй ад таго, што ёсць свая крывіначка, якая будзе пра мяне думаць.
Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Забастовки 1991 и 2011
Подробнее В Беларуси все чаще бастуют рабочие. Требования у всех одно – повышение заработных плат, которые ...


