Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Фундамент сельскай гаспадаркі

Фундамент сельскай гаспадаркі

Машыніст экскаватара Мікалай Міроненка, вадзіцелі Іван Субач і Уладзімір Урбан.

На Пастаўшчыне 40,4 тысячы гектараў асушаных зямель, у тым ліку 34,6 тысячы гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў. Па іх плошчы раён займае трэцяе месца ў вобласці пасля Віцебскага і Аршанскага. У меліярацыйны комплекс уваходзіць таксама 300 кіламетраў дарог, больш за 700 гідратэхнічных збудаванняў.

— Меліярацыйныя работы ў гаспадарках у асноўным вяліся ў 60—70-ыя гады мінулага стагоддзя, — адзначыў дырэктар Пастаўскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм Павел Альбертавіч Дзісько. — Аднак інтэнсіўная эксплуатацыя, уздзеянне прыродных і іншых фактараў прывялі да таго, што каля 80 працэнтаў асушаных зямель патрабуюць абнаўлення. Такая задача ставілася і Дзяржаўнай праграмай захавання і выкарыстання меліяраваных зямель, разлічанай на 2011-2015 гады. Для ажыццяўлення намечанага планавалася выдзяляць сродкі з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў. За кошт іх змаглі правесці рэканструкцыю на 1120 гектарах. Такія аб’екты здадзены ў эксплуатацыю ў  ААТ “Кураполле-агра”, “Камайскі-агра”, “Хацілы-агра”,  СВК “Андроны”. Сёлета работы вядуцца ў ААТ “Сцяг Перамогі-агра”. Каб прадоўжыць выкарыстанне асушаных сельгасугоддзяў, мець ад іх адпаведную аддачу,   меліяратары вядуць таксама тэхнічнае абслу­гоў­ванне і догляд сістэм:  ачыстку і абкошванне каналаў, прамыўку дрэнажу, знішчэнне хмызняковай расліннасці, рамонт збудаванняў. У той жа час пэўныя эканамічныя цяжкасці, якія назіраюцца ў краіне і ў раёне, неабходнасць эканоміі бюджэтных рэсурсаў прывялі да таго, што прадпрыемства займаецца сваёй непасрэднай работай толькі часткова. Яго фінансавае становішча пагаршаецца і з-за таго, што шэраг заказчыкаў нясвоечасова разлічваюцца за выкананыя работы. Дэбіторская запазычанасць нашаму прадпрыемству складае 2,4 мільярда рублёў.

Тым не менш, дырэкцыя вымушана ісці на выкананне дагаворных і іншых работ. У ААТ “Камайскі-агра”, “Блакітныя азёры-агра” і “Парыж-агра” ад ферм вывозілі на палі арганічныя ўгнаенні. У Курапольскім і Юнькаўскім сельсаветах займаліся зносам трухлявых пабудоў. Меліяратары ўдзельнічаюць у будаўніцтве другой чаргі робатызаванай фермы “Коўзаны” ААТ “Навасёлкі-Лучай”,  лясной дарогі ў лясгасе, вялі пракладку інжынерных сетак у новым будынку раённага аддзела Дэпартамента аховы, які ўзво­дзіцца. З красавіка частка тэхнікі і людзей задзейнічана на будаўніцтве размеркавальнай станцыі Астравецкай АЭС у раёне вёскі Бірвіта Курапольскага сельсавета. Працавалі і на пагранічных аб’ектах. За якасна выкананую работу прадпрыемства ўзнагароджана Падзякай Старшыні Дзяржаўнага пагра­нічнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Словам, каб выжываць і захаваць калектыў, дырэкцыя і спецыялісты ідуць на кантакты з многімі заказчыкамі. Прадпрыемства атрымала 17 сертыфікатаў адпаведнасці тэхнічнай кампетэнтнасці на выкананне будаўнічых работ.

Сёння ў ПМС працуе каля 90 чалавек. Людзі стараюцца. Дырэкцыя і прафкамітэт таксама імкнуцца заахвочваць тых, хто вызначаецца ў працы.  Вось і напярэдадні прафесійнага свята майстэрства і прафесіяналізм многіх работнікаў па заслугах ацэнены. Ганаровай граматай райвыканкама ўзнагароджаны машыніст экскаватара Мікалай Міроненка, Ганаровымі граматамі КУП “Віцебскмеліявадгас” — машыніст бульдозера Валерый Шарыпа, падсобны рабочы Андрэй Плюта, галоўны бухгалтар Тэрэса Міхновіч, Ганаровай граматай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК — Людміла Брысь.

Добрых слоў заслугоўваюць таксама Франц Федаронак, Рыгор Казакевіч, Іван Субач, Уладзімір Урбан, Пётр Кароль, Міхаіл Зубак, Уладзімір Гінько, Эдуард Гінявец і іншыя.

— Хочацца падзякаваць усім членам калектыву, а таксама ветэранам, пажадаць ім здароўя, шчасця, дабрабыту, — адзначыў у заключэнне дырэктар прадпрыемства.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой