Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дзякуй героям, дзякуй салдатам, што мір падарылі тады, у сорак пятым

Дзякуй героям, дзякуй салдатам, што мір падарылі тады, у сорак пятым

Намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў віншуе з юбілеем Людмілу Аляксандраўну Балотнікаву.

У дні святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі ў Паставах адбылося шмат мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай важнай гістарычнай даце. У іх ліку і сустрэча ветэранаў працы — былых дзяржаўных служачых і кіраўнікоў устаноў і прадпрыемстваў райцэнтра, — якая адбылася ў памяшканні клуба ветэранаў “Памяць”. Яна атрымалася не такой шматлікай, як задумвалася, але гэта ніколькі не зменшыла шчырасці і кранальнасці атмасферы.

Распачала сустрэчу былы дырэктар СШ №4, а зараз старшыня аб’яднання ветэранаў вышэйназваных катэгорый Люд­міла Аляксандраўна Балотнікава, якая прапанавала сустрэць свята дружнай ветэранскай сям’ёй, успомніць дзядоў, бацькоў, іншых пастаўчан, якія змагаліся з ворагам, а потым аднаўлялі разбураную народную гаспадарку, ушанаваць памяць тых, хто загінуў у полымі Вялікай Айчыннай.

І ўспаміны прагучалі. Але найперш слова было прадастаўлена намесніку старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёву, які падкрэсліў, што 70-годдзе — велічная, святая дата, як бы ні стараліся розныя сілы дыскрэдытаваць саму ідэю Вялікай Перамогі, і расказаў, як грунтоўна рыхтаваліся ў раёне да свята, якімі клопатамі і ўвагай акружылі былых удзельнікаў вайны, вязняў, работнікаў тылу, якім насычаным і кранальным атрымалася само святкаванне. А затым Юрый Мікалаевіч выканаў прыемную місію — уручыў Падзяку старшыні райвыканкама Л. А. Балотнікавай (Людміла Аляксандраўна якраз у тыя дні адзначала асабісты юбілей).

Ветэран Вялікай Айчыннай Мікалай Яўстаф’евіч Зубовіч узгадаў пра тое, які неймаверны цяжар вайны лёг на плечы салдат і матросаў, як яны абаранялі Радзіму і ўсе жылі адной марай — перамога будзе за намі!

Прасякнуты болем і гонарам за  абаронцаў Айчыны атрымаўся расказ кіраўніка музея баявой і працоўнай славы СШ №2 Рэгіны Норбертаўны Ластоўскай.

Дзякуй героям, дзякуй салдатам, што мір падарылі тады, у сорак пятым

Рэгіна Норбертаўна Ластоўская.

У іх ліку быў і яе бацька Норберт Касперавіч, успаміны пра якога навечна засталіся ў сэрцы ўдзячнай дачкі і якімі яна часта дзеліцца з іншымі. Рэгіна Норбертаўна таксама прывяла шэраг фактаў бесчалавечнай жорсткасці акупантаў, якія дзейнічалі па наступным загадзе: “У цябе няма сэрца, нерваў — на вайне яны не патрэбны. Знішчай у сабе жаль і суперажыванне. Забівай усякага рускага, савецкага. Не спыняйся, калі перад табой стары або жанчына, хлопчык або дзяўчынка. Забівай!” І яны забівалі…

— І ў страшным сне наша пакаленне не магло ўявіць, што нехта будзе аспрэчваць Перамогу Савецкага Саюза ў Вялікай Айчыннай вайне, — прадоўжыла размову былы намеснік старшыні райвыканкама Ала Эдмундаўна Кейзік. А таксама з болем прааналізавала падзеі, што адбываюцца зараз ва Украіне. Узгадала, як стваралася кніга “Памяць” Пастаўскага раёна, які вялікі ўклад у яе напісанне ўнеслі Леанід Мікалаевіч Трубач, Рэгіна Норбертаўна Ластоўская, Ігар Міхайлавіч Пракаповіч і іншыя. Работа праведзена вялізная, і тым не менш не ўсё ўвабрала ў сябе “Памяць”. Пасля выхаду кнігі ў свет сабрана шмат дапаўненняў да яе, аднак з-за фінансавых цяжкасцей перавыданне “Памяці” пакуль немагчыма.

З чаго пачынаецца патрыятызм? Са школьных урокаў? Прачытаных кніг? Прагледжаных кінафільмаў? Напэўна, на кожнае з гэтых пытанняў можна адказаць сцвярджальна. А вось Наталля Мікалаеўна Булавінцава прызналася, што гэта пачуццё зарадзілася ў яе сэрцы з маленства, калі кожнае 9 Мая яна з татам ішла да Вечнага агню ў іх родным Бабруйску. Ён, кавалер ордэна Чырвонай Зоркі і ордэнаў Айчыннай вайны ўсіх трох ступеняў станавіўся на калені перад Вечным агнём і маўчаў. А яе сэрца напаўнялася бязмежнай любоўю і гонарам за роднага чалавека.

На сустрэчы гучалі не толькі ўспаміны, але і музыка ў віртуозным выкананні кіраўніка хору ветэранаў  вайны і працы Паўла Пятровіча Рагіні, песні, якія падарылі прысутным вучні СШ №4 Каця Пякарская, Юля Ожаль, Ліза Загурская і вучаніца СШ №2 Ангеліна Гарбаценка, ды і самі ветэраны распеліся.

Дзякуй героям, дзякуй салдатам, што мір падарылі тады, у сорак пятым

Ветэранаў працы вітаюць удзельнікі мастацкай самадзейнасці СШ № 4.

Застаецца дадаць, што падрыхтаваць сустрэчу дапамог райкам прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, а сцэнарый распрацавала былы кі­раўнік спраў райвыканкама Вольга Казіміраўна Мышко.

Фаіна КАСАТКІНА.

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой