«Танцавальны мікс»: калектывы ранейшыя, нумары — новыя (+фота)
Чарговы раённы фестываль-агляд харэаграфічнага мастацтва “Танцавальны мікс”, які 19 мая праходзіў у раённым Доме культуры па вуліцы Станкевіча, сабраў нямала гледачоў. Падтрымаць юных выканаўцаў прыйшлі сябры, знаёмыя, бацькі, многія гараджане, якія захапляюцца выступленнямі танцавальных калектываў. Тыя апраўдалі надзеі прысутных.
Парадаваліся і члены журы: намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына Лойка, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяна Русалоўская, дырэктар РДК Ала Чарнюк, выкладчыца Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў Наталля Сіўко і аўтар гэтых радкоў, бо амаль усе калектывы, якія выходзілі на сцэну ў папярэднія гады, сёлета выступілі пераважна з новымі нумарамі, у новых касцюмах, з новымі рэквізітамі.
Выбар быў вялікі. Канкурсантам трох узроставых груп прапаноўваліся наступныя намінацыі танцаў: класічны, эстрадны, народны, усходні, бальны, сюжэтны, сучаснай харэаграфіі. Перавагу ўдзельнікі фестывалю аддалі нумарам з сучаснай, арыгінальнай харэаграфіяй. Кіраўнікам большасці калектываў удалося рэалізаваць свае творчыя знаходкі, мовай танцавальнага мастацтва перадаць самыя розныя пачуцці чалавека, стварыць на сцэне міні-спектаклі.
Перш за ўсё гэта датычыць Валянціны Бахановіч і яе 6-9 і 10-12-гадовых выхаванцаў з раённага цэнтра дзяцей і моладзі. Непасрэднасць, выразнасць, добрая тэхніка — такую характарыстыку і вышэйшую ацэнку атрымалі выканаўцы танцаў “Вальс кветак” і “Беларусь мая” харэаграфічнага калектыву “Непаседы”. Зачаравалі гледачоў і журы дзяўчынкі старэйшага ўзросту танцавальнага калектыву “Хамелеон” Дунілавіцкай ЯС-СШ. Іх “Кармэн сеньёрыта” ў пастаноўцы Фарыды Дуб па мастацкім афармленні нумара, узроўні артыстызму і тэхніцы выканання пераўзышла ўсе іншыя танцы выканаўцаў ва ўзросце да 16 гадоў. Вышэйназваныя калектывы сталі пераможцамі фестывалю-агляду.
Самых добрых слоў заслугоўваюць юныя танцоры, якія занялі другое і трэцяе месцы. У іх ліку танцавальныя калектывы “Хамелеон” малодшай і змешанай груп, “Скай-дэнс” трох узроставых груп раённага цэнтра дзяцей і моладзі, “Амбішнс” Пастаўскай гімназіі, ансамблі танца “Рытм” і “Дзяцінства” Навасёлкаўскага філіяла Варапаеўскай дзіцячай школы мастацтваў. Пра незвычайнасць і непаўторнасць выкананых імі нумароў сведчаць ужо самі назвы танцаў: “Дзіцячае танга”, “Мы любім Еўрабачанне”, “Ляці, пярынка”, “Патанцуй са мной”, “Рэйп”, “Птушкі”, “Уверх у неба” і іншыя. Каб увасобіць на сцэне ўсё задуманае, шмат давялося папрацаваць кіраўнікам ансамбляў Юліі Петуховай, Алене Салавей, Вераніцы Меліхавец. Паспяховае выступленне не стала нечаканасцю, бо многія з названых калектываў даўно выступаюць не толькі на дзіцячых мерапрыемствах, але і на раённых святах. Станоўчым з’яўляецца тое, што калектывы прыбаўляюць у майстэрстве, пастаянна папаўняюць рады ўдзельнікаў. Справа гэта няпростая, асабліва для тых устаноў адукацыі і культуры, дзе няма прафесійных спецыялістаў.
Пакуль нясмела, але на нядрэнным выканальніцкім узроўні заявілі пра сябе на конкурсе вучні СШ №2 г. Паставы, танцавальныя калектывы РДК, Варапаеўскага ГПДК.
Узнагародай для пераможцаў і прызёраў раённага фестывалю-агляду харэаграфічнага мастацтва “Танцавальны мікс” сталі дружныя апладысменты гледачоў і памятныя Дыпломы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Лепшыя з іх пастаўчане змогуць убачыць на розных мерапрыемствах, якія праводзяцца ў горадзе.
12►
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
В HostFly.by разработали карту «звездных» белорусских доменов
Подробнее Белорусская хостинговая компания HostFly.by решила покорить космос и заполнить его свободное пространство белорусскими доменами БЕЛ и BY. Специалисты компании нашли в «космосе» более 70 новых


