На варце рубяжоў краіны

Ваеннаслужачыя тэрміновай службы пагранічнай заставы «Лынтупы» Алег Луцкі, Павел Мінкевіч і Уладзіслаў Рэкець. Фота Іны СНЯЖКОВАЙ.
Па тэрыторыі Пастаўскага раёна праходзіць 90 кіламетраў Дзяржаўнай граніцы Беларусі з Літоўскай Рэспублікай. Яе ахоўваюць дзясяткі ваеннаслужачых, якія добрасумленна выконваюць адказныя задачы па забеспячэнні пагранічнай бяспекі нашай краіны, абароне яе эканамічных інтарэсаў, барацьбе з транснацыянальнай злачыннасцю.
Пра гэта і іншае карэспандэнт “ПК” напярэдадні Дня пагранічніка гутарыць з начальнікам аддзела пагранічнай службы “Паставы” Алегам Барысавічам Зелюковым.
— Алег Барысавіч, ці вялікая ў раёне “армія” пагранічнікаў?
— Немалая. У наш аддзел уваходзяць мабільная пагранічная застава і пагранічная застава “Лынтупы”, пагранічныя пасты “Ярэва” і “Палессе”. На тэрыторыі Пастаўшчыны таксама дзейнічае аддзяленне пагранічнага кантролю “Мольдзевічы”. 28 мая — свята і супрацоўнікаў 1-га ваеннага шпіталя органаў пагранічнай службы, які знаходзіцца на тэрыторыі нашага горада. Сучаснае пакаленне вартаўнікоў беларускай граніцы захоўвае вернасць найлепшым традыцыям ветэранаў, праяўляе падчас нясення службы высокае баявое майстэрства, мужнасць, прафесіяналізм.
— З якімі вынікамі сустракаеце свята?
— Асноўныя парушэнні, якія нам даводзіцца папярэджваць, — перамяшчэнне тытунёвых вырабаў і незаконная міграцыя праз Дзяржаўную граніцу. Сёлета ўжо выяўлена 6 выпадкаў кантрабанды цыгарэт, два з якіх — ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі раённага аддзела ўнутраных спраў. Адно з затрыманняў адбылося зусім нядаўна. У сярэдзіне мая ваеннаслужачыя пагранічнага паста “Палессе” знайшлі схрон з 7 каробкамі (а гэта 3500 пачкаў) цыгарэт, падрыхтаваных для перапраўкі ў Літву. Была арганізавана засада, у выніку якой 18 мая затрыманы 5 жыхароў Пастаўскага раёна. Кантрабанда ацэньваецца больш чым у 24 мільёны рублёў. Тытунёвая прадукцыя перададзена ў мытню.
— Ці многа ахвотнікаў незаконна перайсці Дзяржаўную граніцу?
— За 5 месяцаў гэтага года незаконных мігрантаў не выяўлена. Упэўнены, што дае плён вялікая прафілактычная работа па недапушчэнні парушэнняў заканадаўства. Пагранічнікамі наладжана добрае ўзаемадзеянне з мясцовым насельніцтвам, яны пастаянна патрулююць аўта- і чыгуначныя вакзалы, гасцініцы, дзе могуць спыніцца замежныя “госці”. Увогуле, колькасць мігрантаў з кожным годам становіцца меншай. Калі ў 2013 годзе затрымана 14 чалавек, то ў мінулым — толькі 8. Парушальнікаў граніцы сёлета не выяўлена і літоўскімі калегамі.
— Ваеннаслужачыя аддзела прынялі актыўны ўдзел у святкаванні 70-годдзя Вялікай Перамогі…
— У нашай памяці назаўсёды застанецца гераічны подзвіг пагранічнікаў, якія з першых дзён вайны адстойвалі кожную пядзю роднай зямлі, ахвяруючы сваімі жыццямі, закладвалі аснову будучай Перамогі. Удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах быў справай гонару, своеасаблівай данінай памяці загінуўшым героям. Яны праводзіліся сумесна з раённым Домам культуры, Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі, царквой… Так, у лютым у Паставах адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы міжнароднай эстафеты, якая праходзіла ўздоўж граніц краін СНД і прысвячалася 70-годдзю Перамогі, а таксама выступленне ваеннага аркестра і ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці Смаргонскай пагранічнай групы. Пазней выступіў ансамбль органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь з праграмай “Дарогамі перамог”. На такія мерапрыемствы мы заўсёды запрашаем ветэранаў, пра якіх памятаем і якімі ганарымся.
— Дзе кадры павышаюць свой прафесіяналізм?
— Ваеннаслужачыя ўдасканальваюць свае веды на шматлікіх курсах павышэння кваліфікацыі, якія часцей за ўсё праводзяцца на базе інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь. Некаторыя праходзяць іх і па 2 разы на год. Мы павінны быць у курсе апошніх падзей, тэндэнцый. Таксама ўдзельнічаем у вучэннях — як мясцовых, Смаргонскай пагранічнай групы, так і рэспубліканскага маштабу.
— Ці прапагандуеце сваю прафесію сярод школьнікаў?
— Такая работа вядзецца. З новага навучальнага года яна будзе мець новы кірунак: на базе СШ № 4 адкрыецца профільны ваенна-патрыятычны клас. Старшакласнікам гэта дасць магчымасць бліжэй пазнаёміцца з асаблівасцямі пагранічнай службы. Дадатковыя веды не толькі пашыраць кругагляд школьнікаў, але і дапамогуць ім пры паступленні на ваенныя факультэты вышэйшых навучальных устаноў Беларусі.
— Наколькі прэстыжна сёння быць пагранічнікам?
— Ва ўсе часы ахова граніц Айчыны была адной з самых адказных, складаных і ганаровых задач, выконваць якую Радзіма давярала толькі лепшым сваім воінам. Каб быць пагранічнікам, трэба валодаць асаблівым наборам маральна-дзелавых якасцей. Гэта ў грамадстве добра разумеюць. На мой погляд, чалавек у форме, а яшчэ і з медалямі, узнагародамі меў, мае і будзе мець аўтарытэт, выклікаць павагу і захапленне.
— Што самае складанае ў вашай прафесіі і якія яе вартасці?
— Служба на граніцы няпростая і патрабуе шмат сіл: як фізічных, так і маральных. За дзень пагранічнік можа прайсці дзясятак і больш кіламетраў, прычым не па асфальтаванай дарозе, а па перасечаных лясах, палях, канавах. Робіць гэта ў любое надвор’е — у завіруху, праліўны дождж або невыносную спёку. Дзяржаўная граніца пад пільным вокам сваіх абаронцаў 7 дзён у тыдзень, 365 дзён у год. Яны выконваюць свае абавязкі і ў выхадныя, і ў святы.
Вартасці? Гэта сапраўды цікавая, непрадказальная работа. Часам адчуваеш сябе сапраўдным крыміналістам, якому патрэбна разблытаць дэтэктыўныя сітуацыі. Ад іх вырашэння атрымліваеш шмат задавальнення.
— Чыю работу адзначылі б асабліва?
— Увагі вартыя многія. Узорна і прафесійна сваю службу нясуць старшыя прапаршчыкі Д. М. Лысёнак і А. У. Арлоў (пагранічны пост “Ярэва”), лейтэнант М. С. Трайго і прапаршчык Ю. І. Лешчык (пагранічны пост “Палессе”), старшы прапаршчык В. З. Кухальскі і прапаршчык Р. В. Гауль (пагранічная застава “Лынтупы”), прапаршчыкі С. У. Дудкоў і С. М. Макруш (мабільная пагранічная застава “Паставы”), маёр А. М. Мілто і старшы прапаршчык М. В. Алімаў з аддзялення пагранічнага кантролю, старшы прапаршчык А. В. Берняковіч, прапаршчык А. Я. Мядзюха з упраўлення аддзела пагранічнай службы. З найлепшага боку зарэкамендавалі сябе маладыя. Напрыклад, летась на адказную пасаду начальніка пагранічнай заставы “Лынтупы” быў назначаны нядаўні выпускнік інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь Аляксандр Іванавіч Капусцінскі. Граматны, энергічны, у добрым сэнсе слова амбіцыйны афіцэр хутка ўнік у сваю работу і зможа шмат зрабіць на карысць заставы.

Старшы інспектар 1-га аддзялення пагранічнага паста “Палессе” Юрый Іосіфавіч Лешчык.

Рабочыя пытанні абмяркоўваюць начальнік пагранічнай заставы “Лынтупы” Аляксандр Іванавіч Капусцінскі і старшы тэхнік Валерый Зянонавіч Кухальскі.
У Дзень пагранічніка лепшыя супрацоўнікі атрымаюць медалі “За бездакорную службу ІІ і ІІІ ступені, граматы Дзяржпагранкамітэта і нашага аддзела. Яны будуць уручаны падчас урачыстага сходу Смаргонскай пагранічнай групы, які адбудзецца 28 мая.
— Раскажыце пра абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы ў аддзеле.
— Сёлета на пункце пропуску “Мольдзевічы” ўстаноўлены новы даглядавы бокс з усімі неабходнымі інструментамі. З улікам тэндэнцый набываем прыборы для назірання, пераносныя сігналізацыйныя ўстаноўкі, спецсродкі… Па магчымасці паляпшаем умовы пражывання салдат тэрміновай службы: накіроўваем сродкі на касметычны рамонт памяшканняў, набыццё спартыўнага інвентару. Увогуле дзяржава падтрымлівае ваеннаслужачых і расходуе немалыя сродкі, у тым ліку і на ахову граніцы.

Заняткі па агнявой падрыхтоўцы праводзіць намеснік начальніка аддзела пагранічнай службы “Паставы” па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні Аляксей Юр’евіч Кундро.

Ваеннаслужачыя тэрміновай службы Аляксандр Яўстраценка, Аляксандр Сяцько, Раман Нагель.
— З 23 ліпеня 2015 года ўступаюць у сілу змяненні і дапаўненні ў асобныя законы Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ў Закон “Аб Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь”. На што яны скіраваны?
— Змяненні ўзмацняюць адказнасць за парушэнне пагранічнага рэжыму, устанаўліваюць новыя правілы знаходжання транспартных сродкаў у пагранічнай зоне. Яны таксама закранулі парадак захавання і перамяшчэння тавараў у прыгранічнай зоне і прыгранічнай паласе. Прадугледжваецца адказнасць асоб, якія перавозяць парушальнікаў. Азнаёміцца з усімі змяненнямі можна на сайце райвыканкама postavy.vitebsk-region.gov.by. Не палянуйцеся зрабіць гэта, каб не трапіць у непрыемную сітуацыю.
На сайце райвыканкама ёсць і спіс населеных пунктаў, якія ўваходзяць у межы пагранічнай зоны і пагранічнай паласы. Раней яна была за 500 метраў непасрэдна ад граніцы. З 2014 года ўступіла ў сілу новае рашэнне Віцебскага аблвыканкама № 499, згодна з якім прыгранічная зона павялічана на 3-5 км. Як аказалася, пра гэта ведаюць яшчэ не ўсе. Толькі на лынтупскім участку сёлета затрыманы 9 парушальнікаў пагранічнага рэжыму. Наступствы правапарушэння могуць быць сур’ёзнымі: ад істотнага штрафу да крымінальнай адказнасці.
— Вашы пажаданні напярэдадні свята.
— Жадаю ўсім пагранічнікам здароўя і аптымізму, шчасця, дабрабыту, новых поспехаў у службе на карысць Рэспублікі Беларусь.
Гутарыла
Іна СНЯЖКОВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
В HostFly.by разработали карту «звездных» белорусских доменов
Подробнее Белорусская хостинговая компания HostFly.by решила покорить космос и заполнить его свободное пространство белорусскими доменами БЕЛ и BY. Специалисты компании нашли в «космосе» более 70 новых


