Зноў кліча стадыён
Пасля даволі працяглага перапынку, да радасці аматараў спорту, у Паставах напрыканцы мая зноў пачынаецца футбольны сезон і стартуе чэмпіянат Віцебскай вобласці ў абноўленым фармаце. Выканкам абласной федэрацыі футбола прыняў днямі рашэнне аб рэарганізацыі першынства: замест ранейшага дзялення на 1-ю і 2-ю лігі ўтвораны дзве зоны — заходняя “А” і ўсходняя “Б”. Дарэчы, сёлета спаўняецца 10 гадоў, як пасля рэканструкцыі адкрыўся абноўлены гарадскі стадыён і пачалося станаўленне пастаўскага футбола. Наша тагачасная каманда “Атлант” стала гуляць у абласным першынстве і адразу заняла ганаровае 5-е месца. Потым 3 гады запар футбалісты з Пастаў з пераменным поспехам гулялі і ў чэмпіянаце Беларусі, дзе былі сярод лідараў, а юнакі ПМЦ ва ўзросце 17 гадоў выйгралі сярэбраныя медалі нацыянальнага першынства.
У далейшым дарослыя пастаўскія каманды тройчы былі пераможцамі такіх абласных турніраў у 2-й лізе, гулялі ў пераходным турніры. У сезоне 2010 года тагачаснай камандзе “Паставы-ПМЦ” не ўдалося замацавацца ў эліце і яна фінішавала на апошнім 10-м месцы. І вось для абноўленай каманды горада, якую па-ранейшаму трэніруе вядомы спецыяліст В. М. Грантоўскі, пачынаюцца новыя выпрабаванні. У гэтым сезоне сапернікамі нашых футбалістаў стануць 8 каманд, сярод якіх сярэбраны медаліст 1-й лігі каманда “Азярцы” (Глыбокае), моцныя клубы “Полацкгаз”, “Ветразь” (Докшыцы), “Дзвіна-Барс” (Верхнядзвінск), «Лепелька» (Лепель) а таксама каманды з Шаркаўшчыны, Міёр, Шуміліна. На папярэднім этапе каманды згуляюць паміж сабой двойчы, пасля чаго вызначыцца чацвёрка мацнейшых, якая прадоўжыць барацьбу ў наступным раўндзе, падобным на розыгрыш хакейнага першынства свету.
Аднак гэта будзе наперадзе, а ўвогуле саперніцтва сёлета чакаецца вельмі напружанае і цікавае. У параўнанні з мінулым сезонам касцяк нашай маладой каманды ў асноўным захаваўся. Да ўдзелу ў чэмпіянаце вобласці за каманду “ПМЦ-Паставы” сёлета заявілі 27 ігракоў, у тым ліку трох 16-гадовых выхаванцаў былой футбольнай акадэміі: Сяргея Місніка, Мікіту Прыходзьку і Ілью Чавусава. Большую частку калектыву таксама складаюць маладыя хлопцы, якія прайшлі курсы падрыхтоўкі футбольнай школы ПМЦ. А павядуць іх у бой найвопытнейшыя лідары Уладзімір Карага, Яўген Грантоўскі, Руслан Зелянкевіч, Аляксандр Жарскі і іншыя. Для паспяховага выступлення пастаўчанам спатрэбіцца актыўная падтрымка іх прыхільнікаў, а ў першым матчы каманда “ПМЦ-Паставы” згуляе ў суботу, 30 мая, на выездзе ў Шаркаўшчыне. Нашы футбалісты актыўна рыхтаваліся да новага сезона і пастараюцца парадаваць аматараў спорту ўдалымі выступленнямі на стадыёнах вобласці.
Уладзімір ШЫК.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
В HostFly.by разработали карту «звездных» белорусских доменов
Подробнее Белорусская хостинговая компания HostFly.by решила покорить космос и заполнить его свободное пространство белорусскими доменами БЕЛ и BY. Специалисты компании нашли в «космосе» более 70 новых


