Яны вядуць да перамог
Уладзімір Казелька, Генадзій Савосін, Аляксандр Вавінскі, Станіслаў Чымбург, Леанід Жук. Валейбольная каманда г. п. Варапаева.
16 мая на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу па вуліцы Савецкай у Паставах прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню работнікаў фізічнай культуры і спорту.
Яго ўдзельнікаў з прафесійным святам павіншавалі намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. Я. Кашырын, генеральны дырэктар дзяржаўнага аб’яднання “Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна” М. С. Рамейка.
Яны адзначылі, што на Пастаўшчыне побач з традыцыйным валейболам шырокае распаўсюджванне атрымалі такія віды спорту, як футбол, лёгкая атлетыка, стралковы спорт, плаванне. Пра гэта сведчаць шматлікія дасягненні на абласным і рэспубліканскім узроўнях. Вось толькі некаторыя з іх. Пастаўскаму фізкультурна-спартыўнаму клубу прысуджана першае месца ў абласным аглядзе-конкурсе за лепшую арганізацыю спартыўна- масавай работы ў 2014 годзе. У круглагадовай спартакіядзе ўстаноў прафтэхадукацыі Віцебшчыны летась упершыню перамагла каманда нашага каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці. І сёлета спартсмены гэтай установы ідуць на першым месцы. У абласным фестывалі плавання “Залатая рыбка” перамогу святкавалі юныя плыўцы і сямейныя каманды, якія займаюцца на фізкультурна-аздараўленчым комплексе па вул. Станкевіча. Славяцца дасягненнямі юныя валейбалісты дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы і іншыя. Вядома, заслуга ў гэтым у першую чаргу саміх спартсменаў. А вядуць іх да перамог трэнеры, настаўнікі фізічнай культуры, арганізатары спартыўна-масавых мерапрыемстваў. Лепшым з іх былі ўручаны ўзнагароды.
Падзякі старшыні раённага выканаўчага камітэта атрымалі дырэктар Пастаўскага фізкультурна-спартыўнага клуба Станіслаў Чымбург і кіраўнік фізічнага выхавання прафтэхкаледжа Юрый Трафімаў. Ганаровымі граматамі ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама адзначана плённая праца настаўніка фізічнай культуры гімназіі Аляксандра Вавінскага, намесніка дырэктара па асноўнай дзейнасці Пастаўскага фізкультурна-спартыўнага клуба Леаніда Жука і інжынера гэтай установы Уладзіміра Казелькі. Трэнеру-выкладчыку дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Генадзію Савосіну ўручана Ганаровая грамата дзяржаб’яднання “Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна”.
Намеснік старшыні райвыканкама Ю.М. Кісялёў уручае Па¬дзяку старшыні раённага выканаўчага камітэта кіраўніку фізвыхавання прафтэхкаледжа Юрыю Трафімаву.
Пасля ўрачыстай часткі пачаўся святочны валейбольны турнір з удзелам каманд суседніх раёнаў. Перамогу атрымалі глыбачане, на другім месцы каманда з г. п. Варапаева, на трэцім — з г. Астравец Гродзенскай вобласці. На жаль, на гэты раз дзве каманды гаспадароў аказаліся за мяжой прызёраў.
Тэкст і фота
Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Злые дневники кастеляна
Подробнее Его мемуары — неисчерпаемый источник сведений об эпохе Великого княжества Литовского для историков и литераторов. В романе литовского писателя Витовтаса Мисявичюса «Мядзвежая


