Каб ведаць — трэба чытаць
Дзень 70-ай гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў Паставах быў напоўнены святочнымі мерапрыемствамі. Адным з іх стала акцыя “Прачытай кнігу пра вайну — стань бліжэй да подзвігу”, якую ладзіла каля свайго будынка цэнтральная раённая бібліятэка.
Мэтай акцыі было як мага шырэй раскрыць кніжнае багацце бібліятэкі пра Вялікую Айчынную вайну і сфарміраваць актыўны чытацкі інтарэс да мастацкай, даведачнай, энцыклапедычнай літаратуры дадзенай тэматыкі, ваенных мемуараў, нарысаў і інш. Лепшыя іх узоры былі прадстаўлены на выставе, рэкламным слоганам якой сталі словы “Каб памятаць — трэба ведаць, каб ведаць — трэба чытаць”.
Як адзначыла адна з вядучых акцыі, бібліятэкар В. У. Гірвель, не толькі моладзь, але і людзі старэйшага пакалення, якія выраслі на ваенных кнігах і фільмах, не ўсё ведаюць пра вайну. Нешта замоўчвалася, некаторыя факты былі пад грыфам “Сакрэтна”, пра некаторых герояў мы даведваемся толькі зараз. Запоўніць гэты прабел можна, звярнуўшыся ў бібліятэку. Што датычыць падрыхтаванай выставы, то ўсю прадстаўленую на ёй літаратуру работнікі ўстановы размясцілі па раздзелах “Крэпасць над Бугам”, “Беларусь партызанская”, “Гады акупацыі”, “Гераізм у асобах”, “Змагары Віцебшчыны”, “Шляхі вызвалення”, а загадчыца аддзела абслугоўвання І. Р. Бандарэнка зрабіла для прысутных іх агляд. Яна не толькі расказала пра творы, прысвечаныя розным перыядам вайны, але і прывяла канкрэтныя прыклады мужнасці і гераізму савецкага народа ў барацьбе з ворагам, лічбы статыстыкі, зачытала вытрымкі з дакументальных крыніц.
Напэўна, не ўсе ведаюць, што на акупіраванай фашыстамі тэрыторыі было створана больш за 260 лагераў смерці, у якіх знішчана звыш 1,4 мільёна чалавек. У Беларусі за перыяд акупацыі немцы правялі 140 буйных карных аперацый. Падчас 28 з іх толькі ў 1942—1943 гадах было забіта 70 тысяч чалавек і 380 тысяч вывезена на прымусовыя работы ў Германію. За тры гады акупацыі наша краіна страціла каля трох мільёнаў насельніцтва, разам з жыхарамі былі спалены 628 вёсак, 186 з якіх не адноўлены.
Тэма Вялікай Айчыннай з’явілася ў творах мастацкай літаратуры з самага пачатку вайны і хвалюе чытачоў і пісьменнікаў да гэтага часу. Да яе звярталіся і звяртаюцца сотні аўтараў — празаікаў і паэтаў. Імёны многіх з іх бібліятэкары ўзгадалі падчас акцыі, прадэкламаваўшы некаторыя вершы. А затым патрэніраваць сваю памяць і прыгадаць самыя вядомыя творы пра вайну прапанавалі прысутным. Ім услед за загадчыцай аддзела маркетынгу Н. А. Балошка трэба было прадоўжыць іх назвы.
На выставе была адна экспазіцыя, на якой работнікі бібліятэкі засяродзілі ўвагу ўжо ў канцы мерапрыемства. На ёй размяшчаліся кнігі ваеннай тэматыкі, аб’яднаныя пад назвай “Буккросінг”, што ў перакладзе з англійскай мовы азначае “кнігазварот”. Гэта літаратура, патлумачылі арганізатары, не знаходзіцца на ўліку ў бібліятэцы. Яе можна ўзяць без запісу для чытання самому або перадаць сябрам. Тыя, прачытаўшы, могуць перадаць сваім знаёмым і г.д. А каб арыентавацца ў выбары кніг пра выйну было лягчэй, прысутным раздалі трохкутнічкі і зорачкі з назвамі рэкамендаваных для прачытання твораў.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Злые дневники кастеляна
Подробнее Его мемуары — неисчерпаемый источник сведений об эпохе Великого княжества Литовского для историков и литераторов. В романе литовского писателя Витовтаса Мисявичюса «Мядзвежая


