Зрабілі асфальт каляровым
9 мая асфальт па вуліцы 17 Верасня (ад плошчы Леніна да Камсамольскай) ператварыўся ў сапраўдную карцінную галерэю. А зрабілі праезную частку яркай і маляўнічай навучэнцы школы мастацтваў імя А. Ромера.
Акцыя малюнка на асфальце праводзілася ў гонар 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Удзел у ёй прынялі ўсе педагогі і 46 навучэнцаў школы мастацтваў. Асноўная задача, якую ставілі перад сабой мастакі, — не вызначыць аўтара лепшай работы, а падзякаваць усім удзельнікам і ветэранам Вялікай Айчыннай, якія здабылі для нас права жыць у свабоднай краіне, не чуць зброевых стрэлаў, не бачыць палаючых у агні населеных пунктаў. Для правядзення акцыі цэнтралізавана закупілі каляровую крэйду.
Перад удзельнікамі не ўстанаўлівалася ні часавых рамак, ні іншых абмежаванняў, наадварот, палёт творчай думкі і яе адлюстраванне пры дапамозе выяўленчага мастацтва толькі віталіся. Напэўна, таму ні адзін малюнак не быў падобны на іншы. Асфальт упрыгожылі воіны-вызваліцелі, ваенная тэхніка, святочныя салюты, пяціканцовыя чырвоныя зоркі, сімвалы міру — галубы, патрыятычныя надпісы і многае іншае.
Самыя маленькія наведвальнікі школы мастацтваў — навучэнцы падрыхтоўчых груп — таксама прынялі ўдзел у акцыі: напярэдадні свята яны зрабілі маляўнічыя паштоўкі, якія падчас урачыстасцей уручылі ветэранам і вязням Вялікай Айчыннай вайны.
У гэты ж дзень на цэнтральнай плошчы горада, каля фантана, была арганізавана выстава работ навучэнцаў школы мастацтваў.
Складалася яна з трыццаці лепшых малюнкаў, зробленых дзецьмі напярэдадні свята. З аформленых у рамкі работ глядзелі поўныя слёз і смутку вочы дзяцей, мужныя твары салдат і партызан, нашчадкі ветэранаў. Са сцэнамі бітваў суседнічалі моманты падняцця сцяга над рэйхстагам, адпачынку паміж баямі, жыцця ў зямлянках, святкавання Перамогі, абеліскі, Вечны агонь… Не менш пранікнёнымі былі і назвы работ. Выстава выклікала жывую цікавасць у жыхароў горада, шматлікія гледачы падоўгу разглядалі кожны малюнак.
Тэкст і фота
Веранікі ФІЛАНОВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Злые дневники кастеляна
Подробнее Его мемуары — неисчерпаемый источник сведений об эпохе Великого княжества Литовского для историков и литераторов. В романе литовского писателя Витовтаса Мисявичюса «Мядзвежая


