Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пара генеральнай уборкі

Пара генеральнай уборкі

Навядзенне парадку на  вуліцах, прыдамавых і вытворчых тэрыторыях, у скверах актуальна на працягу ўсяго года. А пасля зімы работы асабліва шмат. Нездарма вясна лічыцца парой генеральнай уборкі на зямлі. Актывізавалася гэта работа падчас правядзення месячніка па добраўпарадкаванні. Будучы ў Варапаеве ў адзін з красавіцкіх дзён, убачыла людзей у мясцовым парку. На санітарную ўборку выйшлі работнікі сацыяльнай службы, дзіцячага садка на чале са старшынёй сельвыканкама Н. М. Се­дзюкевіч. Вось што расказала Наталля Мікалаеўна:

— Парадак у парку наводзім трэці дзень, але работы яшчэ шмат. Жах ахоплівае ад таго, як засмечана месца адпачынку. Парк за зіму ператварылі ў сметнік. Нагрэблі і вывезлі шэсць прычэпаў бутэлек, шклянак, памперсаў, рэшткаў сухой расліннасці з агародаў і многа іншага. Транспарт для вывазу прадастаўлялі кіраўніцтва дрэваапрацоўчага камбіната і жыхар пасёлка Леанід Кімбар. Паліва выдзеліла дыстанцыя пуці. З некаторых месцаў смецце вывозіў мотаблокам Мікалай Зазыба, які працуе ў нас на паўстаўкі рабочым па абслугоўванні будынка. Мотаблок сельсавет атрымаў у лютым бягучага года па праекце “Малыя рэкі — вялікія праблемы”.

За час месячніка толькі работнікі сельвыканкама прыбралі несанкцыянаваныя звалкі па вуліцах Пастаўскай, К. Маркса, навялі парадак каля помнікаў і абеліскаў у Полаве, Бельках, Варапаеве. Рашэннем сесіі сельскага Савета замацавалі за арганізацыямі і прадпрыемствамі канкрэтныя вуліцы, дзе для ліквідацыі звалак адных рабочых рук мала — патрэбна тэх­ніка. Вялікі аб’ём выкананы работнікамі камунальнай службы, філіяла “Пастаўскае ДРБУ-132”. Чыгуначнікі наводзілі парадак у прыдарожных палосах. Людзі самі вінаватыя, што жывуць сярод гор смецця, паколькі большасць усіх несанкцыянаваных звалак знаходзяцца ў бліжэйшых ад дамоў хмызняках, прыдарожных палосах. Гэтыя горы, на жаль, не знікаюць, а толькі разрастаюцца. Выдадзена 30 прадпісанняў, згодна з якімі пасялкоўцы абавязаны навесці парадак у вызначаных месцах. І ў будучым нядбайных гаспадароў і тых, хто засмечвае зямлю, бу­дзем прыцягваць да адказнасці.

Вываз смецця камунальнай службай у пасёлку наладжаны: чалавек заключае дагавор, і два разы ў месяц спецыяльная машына аб’язджае вуліцы. Паслуга недарагая. Тым не менш некаторыя жыхары яе ігнаруюць. Таму звяртаюся з просьбай да тых, хто не паспеў заключыць дагавор: не адкладвайце, як кажуць, у доўгую скрыню. Работнікі камунальнай службы дапамогуць вам жыць у чысціні. Устаноўлены ў пасёлку і кантэйнеры для смецця. На жаль, імі карыстаюцца не ўсе. Некаторыя гаспадары дбаюць толькі пра чысціню і парадак вакол сябе. А тое, што далей свайго двара і агарода, забруджваюць рознымі адходамі. Усё, што мы бачым на зямлі, паказвае нашы абыякавыя адно­сіны да прыроды, экалогіі, урэшце — адно да аднаго.

З прыходам вясны работы па навядзенні парадку разгортваюцца больш шырока. Пасялкоўцы імкнуцца ўпрыгожыць прыдамавыя тэрыторыі, насадзіць мноства кветак на клумбах. На тэрыторыі сельсавета каля 80 дамоў узорнага парадку. Але добры гаспадар той, хто і кветнік дагледзіць, і вуліцу прыбярэ. Хочацца, каб людзі не забывалі пра парадак увогуле ў пасёлку. Нездарма кажуць: чыста не там, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смецяць.

Добраўпарадкаваннем займаюцца і служба жыллёва-камунальнай гаспадаркі, і калектывы прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, якія знаходзяцца на тэрыторыі сельсавета. Значную дапамогу аказваюць школьнікі. Для таго каб пасёлак і іншыя населеныя пункты былі прыгожымі і дагледжанымі, патрабуецца штодзённая мэтанакіраваная праца. Ініцыятыва павінна зыходзіць як ад кіраўнікоў прадпрыемстваў, устаноў, так і асабіста ад кожнага гаспадара дома. Толькі разам можна навесці парадак.

Запісала Анна АНІШКЕВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой