Калі матацыкл — стыль жыцця (+фота)
У нядзелю, 26 красавіка, у нашым райцэнтры можна было назіраць незвычайную карціну: па вуліцах горада, гучна сігналячы, рухалася калона больш чым з паўсотні матацыклаў. Такім чынам пастаўскія ўладальнікі “жалезных коней” сёлета вырашылі адкрыць новы мотасезон. Іх падтрымалі госці з сельскіх населеных пунктаў раёна, а таксама з Глыбокага і Рыгі. У выніку атрымалася запамінальнае свята, цікавае нават тым, хто не мае ніякага дачынення да двухколавага транспарту.
Першы за многія гады злёт быў прымеркаваны да 70-годдзя Вялікай Перамогі. Яго арганізатарамі выступілі раённая Дзяржаўтаінспекцыя, райкам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і пастаўскія ўдзельнікі байкерскага руху Уладзімір Мельчакоў, Іван Семянас, Аляксандр і Сяргей Захарычы і іншыя.
Мерапрыемства пачалося а пятнаццатай гадзіне на плошчы Леніна. Яе хутка запоўніў гул матораў, які можна было пачуць яшчэ здалёк. Усяго сабралася каля 55 непасрэдных удзельнікаў злёту самага рознага ўзросту і на самай разнастайнай тэхніцы. Сярод матацыклаў былі і дарагія, эксклюзіўныя, міма якіх нельга было прайсці і не спыніцца. Адзін з такіх у пастаўчаніна, індывідуальнага прадпрымальніка Івана Семянаса. Яго двухколавы “сябар” маркі “Honda”, як высветлілася падчас размовы, адзін з нямногіх у Беларусі .
— Матацыклы захапілі мяне яшчэ ў дзяцінстве, але тады я і думаць не мог пра такую магутную тэхніку, — расказваў Іван. — І вось тры гады назад мая мара здзейснілася. Праўда, абкатаць свайго “звера” ў поўнай меры яшчэ не ўдалося — пакуль праехаў на ім толькі 5 тысяч кіламетраў. Для сапраўднага байкера гэта не адлегласць — столькі можна праехаць і за сезон. Мы з сябрамі-пастаўчанамі (а прыхільнікаў матацыклаў у нашым горадзе нямала) часта ўдзельнічаем у шматлікіх фестывалях, у тым ліку і міжнародных. Летась, напрыклад, ездзілі ў Калінінград, заадно пакалясілі і па краінах Прыбалтыкі. Былі ў Крыме, у Адэсе. Перакананы: у нашым захапленні галоўнае не кошт транспартнага сродку, а адрэналін ад дарогі, хуткасці.
Эмоцыі, драйв патрэбна атрымліваць, не парушаючы правілаў дарожнага руху. Бяспека важней за ўсё. Пра гэта, адкрываючы злёт, гаварыў і начальнік аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі Пастаўскага РАУС Дзмітрый Мікалаевіч Андрон. Мэтай мерапрыемства было і нагадаць уладальнікам двухколавага транспарту правілы паводзін на дарозе, прадухіліць ДТЗ з іх удзелам. У вясенне-летні перыяд гэта пытанне асабліва актуальнае. Матацыклы — вельмі траўманебяспечны транспарт, і ў выпадку непрадбачаных сітуацый нават самая добрая амуніцыя не выратуе ад калецтва, а то і гібелі.
На жаль, многія аматары хуткай язды ў пагоні за адрэналінам пра гэта часта забываюць. Не пужаюць нават немалыя штрафы, якія “свецяць” парушальнікам правілаў дарожнага руху. Дзмітрый Мікалаевіч прывёў красамоўны прыклад: летась у Пастаўскім раёне затрымалі матацыкліста, які мчаў са скорасцю больш чым 200 (!) кіламетраў у гадзіну. Па прычыне такіх безадказных паводзін вадзіцеляў і прыходзяць сумныя навіны аб смерцях на дарогах. Статыстыка сведчыць: сёлёта ў Віцебскай вобласці ўжо загінуў адзін матацыкліст, яшчэ адзін атрымаў сур’ёзныя траўмы. Абодва ў момант дарожна-транспартнага здарэння знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.
Удзельнікі і арганізатары злёту ўсклалі кветкі да брацкай магілы на ўездзе ў мікрараён пятага гарадка. Калона, якая туды накіравалася праз вуліцы Савецкую, Кляра і Юбілейную, прыцягвала ўвагу прахожых, выклікала шмат здзіўлення і захаплення. Хіба часта ў нашым горадзе можна бачыць такую дзею?
Потым матацыклісты зноў вярнуліся на плошчу Леніна, дзе працягвалі знаёміцца, гутарыць, дзяліцца планамі на новы сезон. Сярод іх быў і госць з Рыгі Томаш Казлоўскі. Як прыбалт трапіў на мерапрыемства і якія яго ўражанні?
— Я прыехаў да сяброў у Глыбокае, — гаварыў Томаш. — Хутка мы збіраемся прыняць удзел у вялікім злёце байкераў у Гродне. Ад іх пачуў пра пастаўскую сустрэчу. Наогул, мне вельмі падабаецца Беларусь, ужо давялося пабываць у Віцебску, Бабруйску, Сянно… А вось у вашым горадзе — упершыню. Паставы прыемна здзівілі, прывабілі сваім гістарычным абліччам. Ведаю, што такая сустрэча праводзіцца ў вашым горадзе ўпершыню. Беларускі байкерскі рух з кожным годам становіцца ўсё больш папулярным. Леташні злёт у Брэсце сабраў больш за 14 тысяч удзельнікаў з амаль паўтара дзясятка краін — гэта было штосьці неверагоднае! Прычым захоплены матацыкламі не толькі мужчыны, ёсць і жанчыны. Мая жонка, з якой мы разам 33 гады, увесь час падтрымлівае маё захапленне, ездзіць разам са мной на буйныя фестывалі. Сын таксама байкер. І я лічу, што гэта нармальна. Маладым людзям сёння так важна мець захапленне для душы, каб не заставалася часу на такія шкодныя звычкі, як тытунь, алкаголь, наркотыкі.
Напрыканцы злёту пастаўчанін Дзмітрый Новікаў у сваім паказальным выступленні прадэманстраваў выключнае валоданне матацыклам, у тым ліку і язду на адным коле.
Мерапрыемства атрымалася. Гэта канстатавалі ўсе ўдзельнікі. Арганізатары ў сваю чаргу прызналіся: над яго праграмай яшчэ варта папрацаваць. У тым, што такія сустрэчы стануць традыцыйнымі, ніхто не сумняваецца.
Іна СНЯЖКОВА.
Фота Альфрэда Мікуса.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Кого выберут белорусы: Бабарико, Тихановский, Лукашенко — неожиданные результаты опросов в интернете
Подробнее Известные белорусские СМИ и телеграм-каналы, запустили опросы для аудитории. Формулировки разные, но посыл один: за кого среди возможных кандидатов в президенты вы бы проголосовали.


