Фігурнае ваджэнне плюс тэорыя
24 красавіка на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў Паставах прайшлі штогадовыя раённыя спаборніцтвы юных інспектараў дарожнага руху.
Сёлета яны былі асабліва прадстаўнічымі: на ФАК прыбылі ажно 12 каманд-удзельніц з усіх гарадскіх школ, гімназіі, Лынтупскай, Камайскай, Навасёлкаўскай, Варапаеўскай, Гуцкай і Дунілавіцкай СШ. У склад кожнай уваходзілі 8 навучэнцаў 5—9 класаў — у асноўным 4 хлопчыкі і 4 дзяўчынкі. Ім трэба было выканаць па тры конкурсныя заданні — здаць фігурнае ваджэнне веласіпеда на трэку і прадэманстраваць веданне правілаў дарожнага руху і аказання першай медыцынскай дапамогі пацярпелым. Асобна ацэньваліся выпушчаныя школьнікамі тэматычныя насценгазеты.
Пачаліся спаборніцтвы з традыцыйнага пастраення і жараб’ёўкі каманд, пасля чаго ў адпаведнасці з выцягнутым жэрабем адны адправіліся з веласіпедамі на трэк, іншыя — на ФАК здаваць правілы дарожнага руху і медпадрыхтоўку. Як на сапраўдных экзаменах, для вучняў былі падрыхтаваны білеты з 10 пытаннямі ў кожным. У першым выпадку яны датычылі правоў і абавязкаў пешаходаў і веласіпедыстаў, а таксама праезду апошнімі перакрыжаванняў. У другім — аказання першай медыцынскай дапамогі пры парушэннях дыхання, неадкладных сардэчна-сасудзістых і іншых станах, крывацёках, ранах, траўмах галавы, пазваночніка і апорна-рухальнага апарату.
Не ўсе пытанні аказаліся “па зубах” юным інспектарам. Няправільныя адказы на іх караліся штрафнымі баламі, таксама як і памылкі пры праездзе ўдзельнікамі веладыстанцыі з рознымі відамі перашкод. Сапраўднага майстэрства кіравання веласіпедам патрабавалі “змейка”, “купіны”, “масток”, “вузкі калідор” і іншыя. За правільнасцю выканання элементаў уважліва сачылі інспектары дарожна-патрульнай службы аддзялення ДАІ РАУС В. В. Лапыр і В. А. Гутар. Іншыя заданні ацэньвалі майстар вытворчага навучання кіраванню механічным транспартным сродкам РАС ДТСААФ М. М. Масінкевіч, фельчар педыятрычнага аддзялення паліклінікі ЦРБ Ж. А. Дунец і прадстаўнікі раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму. Яны ж падводзілі вынікі ў сваіх відах спаборніцтваў.
Так, лепшымі знаўцамі правілаў дарожнага руху сталі Алег Пяткевіч з Навасёлкаўскай СШ і Вераніка Аляхновіч з Гуцкай сярэдняй школы. У веданні аказання першай медыцынскай дапамогі не было роўных гімназістам Эдгару Унтану і Анастасіі Куталёвай. З фігурным ваджэннем веласіпеда найлепш справіліся Уладзіслаў Казлоў з Варапаеўскай СШ і Анастасія Кобзік з СШ №5. У конкурсе насценгазет першае месца прысуджана СШ №4, другое — пятай гарадской школе, трэцяе раздзялілі СШ №3 і Камайская сярэдняя школа. А вось у агульным заліку перамогу святкавалі юныя інспектары дарожнага руху з Дунілавіцкай СШ, якія з года ў год выходзяць пераможцамі гэтых спаборніцтваў. На другім месцы каманда СШ №4, на трэцім — СШ №5. Усе прызёры, акрамя грамат, атрымалі ад арганізатараў падарункі: наборы для тэніса, турыстычныя палаткі, акуляры для падводнага плавання, а таксама тарты і ліманад. Салодкія прызы дасталіся і астатнім камандам-удзельніцам.
Алена ШАПАВАЛАВА. Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Кого выберут белорусы: Бабарико, Тихановский, Лукашенко — неожиданные результаты опросов в интернете
Подробнее Известные белорусские СМИ и телеграм-каналы, запустили опросы для аудитории. Формулировки разные, но посыл один: за кого среди возможных кандидатов в президенты вы бы проголосовали.


