Актыўны адпачынак — працы памочнік
І ўсё ж, які хуткаплынны час, падумалася мне, калі днямі пераглядаў свой архіў і натрапіў на гэты даўні фотаздымак. Амаль трыццаць гадоў прайшло з таго часу, калі мы, тады яшчэ ў сваёй большасці маладыя супрацоўнікі тагачаснай Пастаўскай узбуйненай друкарні, разам з некаторымі работнікамі раённай газеты “Звязда” адправіліся ў чарговую турыстычную паездку па памятных мясцінах Беларусі. За савецкім часам такія паездкі арганізоўваліся рэгулярна, а вось за граніцу можна было трапіць з правінцыі выключна арганізавана, калі прапаноўваліся групавыя калектыўныя пуцёўкі пераважна ў краіны так званага “сацыялістычнага лагера”.
На прафсаюзным сходзе вырашылі пабываць у Брэсце. Мясцовае аўтатранспартнае прадпрыемства выдзеліла новенькі аўтобус распаўсюджанай тады маркі “ЛАЗ” і двух маладых кіроўцаў, з якімі мы так пасябравалі, што і ў далейшым прасілі менавіта Генадзя Красоўскага і Тадэвуша Міхневіча быць з намі ў новых выездах. Удалося загадзя дамовіцца і з адміністрацыяй цэнтральнай гасцініцы Брэста, замовіць патрэбную колькасць нумароў. Пэўную частку расходаў на паездку выдаткавалі з прыбытку друкарні, нешта ўзялі з прафсаюзнай касы, выдзелілі асабістыя грошы.
У такую далёкую паездку адправіліся маладыя супрацоўнікі, да якіх далучыўся паважаны ветэран журналістыкі Павел Парамонавіч Дзядзёнак (на здымку трэці справа). Побач з ім стаіць карэспандэнт Алесь Касцень. На жаль, абодва адышлі ў іншы свет, як і прыгожая і гарэзлівая ў маладосці наборшчыца машыннага набору Таццяна Жук’ян (на здымку яна стаіць побач з Касценем і Дзядзёнкам).
У той паездцы зрабіў шэраг здымкаў тагачасны фотакарэспандэнт Дзмітрый Курыловіч (крайні справа). Мы з ім здымалі нашу групу па чарзе, я асвоіў гэту справу падчас вучобы на журфаку Белдзяржуніверсітэта, дзе спецыяльны курс доўжыўся два гады. Гэты здымак зроблены на ўваходзе ў музей прыроды з заапаркам Белавежскай пушчы, дзе мы неўзабаве пабывалі на чарговай экскурсіі і пабачылі шмат жывёлін, уключаючы славутых беларускіх волатаў зуброў. Шмат уражанняў атрымалі ад знаёмства з крэпасцю-героем. Вельмі спадабаўся і сам Брэст. Падчас той памятнай паездкі наша група таксама пабывала на мемарыяльным комплексе “Хатынь”.
На зваротным шляху некалькі гадзін правялі ў беларускай сталіцы. Жанчыны зрабілі неабходныя пакупкі, а мужчыны пабывалі на чарговым футбольным матчы Усесаюзнага чэмпіянату, у якім адной з лепшых каманд з’яўлялася мінскае “Дынама”.
На здымку крайняя злева стаіць маладая інжынер-эканаміст друкарні Надзея Іванова. Неўзабаве яе мужа-ваеннаслужачага перавядуць у іх родны Ленінград. Надзея Іванаўна праз пару гадоў вельмі дапамагла нам пры арганізацыі новай турыстычнай паездкі ў найпрыгажэйшы горад над Нявой.
Увогуле, цікавы і змястоўны адпачынак толькі дапамагаў нам паспяхова спраўляцца з вытворчымі справамі, а калектывы газеты і друкарні сябравалі, бо нездарма ж працавалі пад адным дахам, і некалі гэта была адна дзяржустанова.
Уладзімір ШЫК.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Кого выберут белорусы: Бабарико, Тихановский, Лукашенко — неожиданные результаты опросов в интернете
Подробнее Известные белорусские СМИ и телеграм-каналы, запустили опросы для аудитории. Формулировки разные, но посыл один: за кого среди возможных кандидатов в президенты вы бы проголосовали.


