“Дакладна ведала: хачу стать журналістам”
Пастаўчанка Дар’я Пронька — студэнтка Інстытута журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. Пра свае мэты, мары і захапленні дзяўчына расказвае карэспандэнту “Пастаўскага краю”.
— Даша, як пачынаўся твой шлях у журналістыку?
— Мая мама, яна ж настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ №3 Наталія Алегаўна Пронька, бачыла мае задаткі, ведала, як я пішу сачыненні. Таму аднойчы прапанавала напісаць заметку пра адпачынак у АДРАЦ “Ветразь”. Я напісала і аднесла ў рэдакцыю раённай газеты. Пісьмо было надрукавана. Памятаю, перад гэтым мне пазванілі з рэдакцыі і азнаёмілі з унесенымі праўкамі. Я падумала: навошта мяне папярэджваюць, рэдактару ж лепш ведаць, што і як паправіць. Але пасля зразумела іншае: мяне ўспрынялі як сур’ёзнага аўтара і маё слова ацанілі.
І гэта прыдало ўпэўненасці, у мяне выраслі крылы. Потым было шмат іншых заметак, што дапамагло пры паступленні.
— І ты пасля заканчэння школы ўжо ведала, куды павязеш дакументы?
— Сярэднюю школу закончыла з залатым медалём. Я дакладна ведала: хачу стаць журналістам. А вось з навучальнай установай не вызначылася. Справа ў тым, што я вучылася на падрыхтоўчых курсах у Віцебскім дзяржаўным універсітэце, і як бы ўсё ішло да таго, што і паступаць паеду туды. Але мне вельмі хацелася ў БДУ, і мы з мамай адправіліся ў Мінск. Абмеркавалі ўсе нюансы. Калі ж засталася сам-насам перад выбарам спецыяльнасці, перавагу аддала міжнароднай журналістыцы, чым засмуціла маму: яна перажывала — а раптам балаў не хопіць. Хапіла! Я паступіла і ўжо вучуся на чацвёртым курсе.
— Па ўсім бачна: не шкадуеш, што выбрала журналістыку…
— Я шчаслівая тым, што паступіла менавіта ў Інстытут журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. Гадзінамі магу расказваць, як мне падабаецца вучыцца, і якое гэта шчасце, што мая будучая спецыяльнасць — міжнародная журналістыка. Ва ўніверсітэце штогод праводзяцца фестывалі факультэтаў, і мне заўсёды даручаюць прэзентаваць сваю спецыяльнасць. Кожны раз раблю гэта з вялікім задавальненнем. Як і кожную раніцу прачынаюся з радасцю ад таго, што наступіў новы дзень і я пайду на заняткі, убачу любімых выкладчыкаў, сваіх сяброў-студэнтаў.
— Раскажы, што ты ўжо ведаеш пра сваю будучую спецыяльнасць.
— Я паставіла перад сабой мэту як мага больш даведацца пра міжнародную журналістыку. На трэцім курсе мы вызначаліся са спецыялізацыяй, і я выбрала міжнародную палітыку. З міжнароднай медыйнай прасторай знаёмлюся не толькі тэарэтычна. На практыцы ўсе работы выконваем на падставе англійскай і амерыканскай прэсы, прытым чытаем усё ў арыгінале. Акрамя таго, падчас штогадовай практыкі імкнуся выбіраць кірунак, звязаны з міжнароднай прасторай.
— Можа, ужо і навуковай работай займаешся?
— Так, і адводжу ёй шмат часу. 13—17 красавіка ў Маскве праходзіў Міжнародны маладзёжны форум “Ламаносаў-15”, а ў яго рамках — ХХІІ міжнародная навуковая канферэнцыя студэнтаў, аспірантаў і маладых вучоных. Па прадстаўнічасці форум не меў аналагаў у свеце — яго ўдзельнікамі сталі прадстаўнікі з 42 краін свету. І мне пашчасціла папрысутнічаць і выступіць з дзвюма працамі. Першая — “Магчымасці медыйнай інфармацыйнай рэалізацыі праграмы Еўрапейскага саюза “Беларусь — Літва — Латвія” ў рамках еўрапейскага інструмента добрасуседства і партнёрства”. Асвятляла некалькі праектаў, і адзін з іх прысвячаўся супрацоўніцтву двух раёнаў — Пастаўскага і Рокішскага. Да гэтага сустракалася з намеснікам старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёвым, які мне расказваў пра работу, што праводзіцца ў гэтым напрамку. Карысталася публікацыямі, змешчанымі ў “Пастаўскім краі”, іншымі крыніцамі. Другую працу — “Перспектывы працаўладкавання выпускнікоў прыродазнаўчых і інжынерна-тэхнічных спецыяльнасцей ВНУ на атамнай станцыі за мяжой” — пісала са студэнткай-аднакурсніцай. Разам і ў Маскву ездзілі.
Уявіце, упершыню выступала перад такой прадстаўнічай аўдыторыяй. Мне задавалі пытанні, і я на іх адказвала. Хвалявалася, але ўсё цудоўна! Абедзве працы ацэнены высока. Акрамя сертыфікатаў, дамоў прывезла дыскі з навуковымі працамі, сувеніры. Мяне запрашалі прыняць удзел у форуме і ў наступным годзе.
Разумею, што газетная плошча не дазволіць, а то можна было б падзяліцца ўражаннямі ад Масквы і масквічоў і, вядома ж, Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава, дзе праходзіў форум і дзе я жыла, расказаць пра новыя знаёмствы.
Гутарыла Галіна ПІШЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Кого выберут белорусы: Бабарико, Тихановский, Лукашенко — неожиданные результаты опросов в интернете
Подробнее Известные белорусские СМИ и телеграм-каналы, запустили опросы для аудитории. Формулировки разные, но посыл один: за кого среди возможных кандидатов в президенты вы бы проголосовали.


