Цэны ніжэй — пакупнік бліжэй
Сёння цяжка здзівіць людзей харчовай прадукцыяй. Вось і ў Паставах купіць яе, вобразна кажучы, можна на кожным кроку як у магазінах спажывецкай кааперацыі, так і іншых форм уласнасці. Тым не менш гараджане ахвотна наведваюць адкрыты рынак па вуліцы 17 Верасня. Адны ідуць па хатнія малочныя прадукты, яйкі, мёд, агародніну і садавіну, іншых прываблівае тое, што на рынку кааператары прадаюць шэраг відаў уласнай прадукцыі і вырабаў айчыннай вытворчасці па ніжэйшых, чым у магазінах, цэнах. Асабліва шмат пакупнікоў падчас сельскагаспадарчых асенніх і вясенніх кірмашоў. На чарговым, які адбыўся 18 красавіка, сваю прадукцыю — у асноўным фуражнае і насеннае зерне, харчовую бульбу, а таксама мяса — прапаноўвалі пакупнікам ААТ “Камайскі-агра”, “Хацілы-агра”, “Навасёлкі-Лучай”, “Ярэва-агра”, СВК “Андроны”, СП “Дунілавічы-агра”.
Адной з першых пакінула рынак аўтамашына з Навасёлак. За дзве гадзіны было прададзена каля 3 тон бульбы па 3 тысячы рублёў за кілаграм. Людзей задавальняла не толькі цана, але і чыстыя, ва ўпакоўцы, клубні.
— Рэалізацыю бульбы розным спажыўцам вядзём з восені, — расказвала галоўны аграном сельгаспрадпрыемства В. В. Мукель. — Кошт яе мяняецца ў залежнасці ад пары года. Сёлета з ранняй вясны ён не перавышае 3,5 тысячы рублёў за кілаграм. Бульбу сартоў “рагнеда”, “архідэя” і “кураж” жыхары Пастаў ахвотна купляюць у нашым фірменным магазіне “Натуральныя прадукты”, што ў мікрараёне пятага гарадка. Калі вага пакупкі перавышае больш за 50 кілаграмаў, можам даставіць яе дамоў.
З СВК “Андроны” ўпершыню за апошнія гады на рынак прывезлі сем ладных бычкоў вагой па 60 і крыху больш кілаграмаў. Дагледжаныя, чыстыя, яны лашчыліся да тых, хто прыцэньваўся да жывога тавару і шкадаваў, што пры сабе не аказалася патрэбнай сумы грошай. Тым не менш для двух бычкоў знайшліся гаспадары. Павінна разысціся і астатняя жывёла, бо патэнцыяльныя пакупнікі абяцалі самі прыехаць у гаспадарку.
На сваім пастаянным месцы з жывымі карпам і таўсталобікам, рыбнымі кансервамі размяшчаліся рыбгасаўцы. Вадзіцель і прадавец папярэджвалі пакупнікоў, што неўзабаве жывой рыбы ў продажы не будзе. Таму, маўляў, запасайцеся, тым больш што таўсталобік прадаецца па акцыі — цана на яго была на 7 тысяч рублёў ніжэйшая, чым у звычайныя дні. І гэта паўплывала на актыўнасць пакупнікоў — рэалізавана больш за паўтоны рыбы.
Большую частку рыначнай плошчы, адведзенай для ўдзельнікаў кірмашу, займалі гандлёвыя рады раённага спажывецкага таварыства. Нашы кааператары маюць багаты вопыт работы на рынках абласнога цэнтра і сталіцы, іншых гарадоў краіны і нават блізкага замежжа. Таму і ў Паставах яны дамінуюць па продажы амаль усіх без выключэння харчовых тавараў. А з улікам таго, што кірмаш сельскагаспадарчы, асноўная стаўка была зроблена на прадукцыю палёў і ферм, пасадачны матэрыял, рабочыя прылады і інструменты, угнаенні і сродкі аховы раслін.
Каля дзесяці месцаў на рынку было адведзена пад саджанцы пладовых дрэў, кусты маліны, парэчак, агрэсту і іншых садовых ягад. Аднак такая канкурэнцыя, як заўважыў пастаўскі садавод Сяргей Парангоўскі, ніколькі не перашкодзіла яму прадаць дзясяткі саджанцаў ранніх сартоў яблыкаў, чарэшні, вішні, слівы, ігруш.
На рынку, як звычайна, было шмат індывідуальных прадпрымальнікаў і тых, хто прадаваў лішкі ўласнай агародніны. Кожны знаходзіў сваіх пакупнікоў. Праўда, для гэтага даводзілася рэгуляваць цэны, прыбліжаць іх да тых, якія ўстанавілі буйныя вытворцы і прадаўцы.
Гандаль ішоў пад вясёлую музыку, песні і жарты. Са змястоўнай забаўляльнай праграмай выступілі народны ансамбль «Вітанне», самадзейныя артысты з Дунілавіч, Юнек, Парыжа, Варапаева, Камай, Навасёлак, цэнтра культуры і народнай творчасці раёна.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Как двуглавый орел лишился короны
Подробнее Сегодня разве только историки, специализирующиеся на вопросах возникновения советского государства, смогут поведать малоизвестную страницу существования Литбела – Литовско-Белорусской советской


