Перамаглі пастаўчане
Пераможца турніру — каманда “ПМЦ-1”
18—19 красавіка на футбольнай базе Пастаўскага мэблевага цэнтра адбыўся адкрыты абласны турнір каманд юнакоў 2002 года нараджэння, прысвечаны 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Каманды дзіцячых юнацкіх спартыўных школ з Маладзечна і Верхнядзвінска, а таксама гаспадароў — “ПМЦ-1” і “ПМЦ-2, за якую выступалі юныя футбалісты 2003—2004 гадоў нараджэння, — вітаў начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. Я. Кашырын. Ён пажадаў удзельнікам удалых гульняў, трапных галоў, настойлівасці і волі да перамогі. Усё гэта яны і паказалі падчас турніру.
Першая гульня паміж “ПМЦ-1” і ДЮСШ (Маладзечна) завяршылася ўнічыю — 0:0. Затым маладзечанцы з лікам 4:0 абыгралі сваіх аднагодкаў з Верхнядзвінска. У сустрэчы паміж дзвюма пастаўскімі камандамі быў зафіксаваны лік 1:0 на карысць старэйшых выхаванцаў трэнера Васілія Грантоўскага. З такім жа вынікам каманда “ПМЦ-2” саступіла і больш вопытным ігракам маладзечанскай ДЮСШ. Гэта дазволіла гасцям з Мінскай вобласці набраць у трох гульнях 7 ачкоў пры рознасці мячоў 5:0 і ўзначаліць турнірную табліцу.
Не губляла шансаў на перамогу і каманда “ПМЦ-1”, якая ў заключнай гульні сустракалася з верхнядзвінцамі. Але для гэтага нашым футбалістам трэба было выйграць з лікам 5:0 і не прапусціць у свае вароты ніводнага мяча. Задача выглядала вельмі складанай. Нягледзячы на няспынныя атакі гаспадароў, Валерыю Валодзьку ўсё ж удалося забіць гол у першым тайме. У другой палове гульні двойчы вызначыўся капітан каманды Герман Чалей, па мячу забілі Арцём Туронак, Павел Гутар, Віталій Гінько і Мікіта Багачоў. Канчатковы вынік 7:1 на карысць пастаўчан гаворыць сам за сябе.
Гэта перамога дазволіла камандзе “ПМЦ-1” таксама набраць 7 ачкоў і па лепшай розніцы забітых (8) і прапушчаных (1) мячоў апярэдзіць маладзечанцаў і заняць першае месца. Трэці радок у выніковай турнірнай табліцы ў верхнядзвінцаў, якія ва ўпартай барацьбе з лікам 3:2 перамаглі каманду “ПМЦ-2”.
Каманды-прызёры спаборніцтваў, іх трэнеры і ігракі ўзнагароджаны памятнымі кубкамі і дыпломамі дзяржаўнага аб’яднання “Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна”. Акрамя таго, па выніках турніру вызначаны лепшыя ігракі. Імі сталі: варатар Вадзім Мацкевіч (“ПМЦ-2”), абаронца Яўгеній Краўчанка (ДЮСШ, г. Маладзечна), паўабаронца Вадзім Гінько, нападаючы Герман Чалей (абодва — “ПМЦ-1”). Лепшым бамбардзірам прызнаны Глеб Гулецкі (ДЮСШ, г. Маладзечна), а лепшым тэхнічным іграком — Кірыл Чарнавок (ДЮСШ, г. Верхнядзвінск). Яны ўзнагароджаны дыпломамі і прызамі раённай арганізацыі ГА “БРСМ” і рэдакцыі раённай газеты “Пастаўскі край”.
Галоўны суддзя турніру В. М. Грантоўскі і дырэктар Пастаўскага фізкультурна-спартыўнага клуба С. У. Чымбург уручаюць узнагароды капітану каманды “ПМЦ-1” Герману Чалею.
— У наш нестабільны эканамічны час удзель-нічаць у футбольных ці іншых турнірах няпроста, — адзначыў галоўны арганізатар і суддзя спаборніцтваў В. М. Грантоўскі. — Па гэтай прычыне не змаглі прыехаць каманды з Расіі і некаторых гарадоў Беларусі. А ўвогуле ўдзельнікі задаволены, бо дзякуючы райвыканкаму, вышэйназваным спонсарам і асабліва дырэктару Пастаўскага мэблевага цэнтра А. М. Бабічаву гульні прайшлі на самым лепшым футбольным полі, усе пераможцы і прызёры атрымалі ўзнагароды. Шчырыя словы хочацца адрасаваць бацькам хлопчыкаў, балельшчыкам, якія падтрымалі юных футбалістаў.
В. М. Грантоўскі і госці аддалі належнае і малодшым рабятам з каманды “ПМЦ-2”, якія паказалі добрую гульню, не ўступалі без бою больш вопытным футбалістам. Для іх удзел у турніры стаў выдатнай хатняй падрыхтоўкай да спартакіяды Саюзнай дзяржавы, якая праходзіць у Брэсце з 28 красавіка па 3 мая сярод лепшых каманд хлопчыкаў 2003—2004 гадоў нараджэння з Беларусі і Расіі.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Галоўны суддзя турніру В. М. Грантоўскі і дырэктар Пастаўскага фізкультурна-спартыўнага клуба С. У. Чымбург уручаюць узнагароды капітану каманды “ПМЦ-1” Герману Чалею.
Лепшы варатар Вадзім Мацкевіч з каманды “ПМЦ-2”.
Пераможца турніру — каманда “ПМЦ-1”.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Как двуглавый орел лишился короны
Подробнее Сегодня разве только историки, специализирующиеся на вопросах возникновения советского государства, смогут поведать малоизвестную страницу существования Литбела – Литовско-Белорусской советской


