Як пасеюць, столькі і нажнуць
Сейбіты філіяла «Нафтазаводмантаж-агра» Георгій Зелянкевіч і Уладзімір Жойдзь.
Надвор’е ў 23 красавіка выдалася сонечным, але ветраным. Нам, гараджанам, яно было не даспадобы, а хлебаробы радаваліся: глеба хутка прасыхала пасля моцных дажджоў, якія спынілі сяўбу на некалькі дзён.
Спорылася работа і ва ўрочышчы Крывое філіяла “Нафтазаводмантаж-агра”. Палі ў гаспадарцы дробнаконтурныя, набраць тэмпы на іх складана. Тым не менш спрактыкаваныя механізатары дабіваюцца добрых штодзённых выпрацовак. З многімі з іх апошні раз сустракалася на мінулагоднім жніве. Збожжавыя і зернебабовыя тады парадавалі мясцовых хлебаробаў нядрэнным ураджаем — на круг выйшла па 26,2 цэнтнера з гектара, валавы намалот склаў больш за 3 тысячы тон. Сёлетняй вясной тут таксама прыкладваюць максімум намаганняў, каб быць з хлебам.
Запраўляць глебу тукамі даручана Валерыю Татуну. Яго МТЗ-1221 у счэпе з агрэгатам “РУМ” не ведае прастояў. На ўскрайку поля прыпыніўся Генадзій Казакевіч, які на МТЗ-1221 з чызелямі першым праходзіць па полі. За дзень ён рыхтуе па 35 гектараў глебы. Георгій Зелянкевіч і Уладзімір Жойдзь сеялі яравую пшаніцу. Абодва да драбніц ведаюць усе агратэхнічныя патрабаванні і строга іх выконваюць. Выпрацоўка за дзень у кожнага складае 30 і больш гектараў. Прадукцыйнасць іх працы ў многім залежыць ад своечасовай дастаўкі ў поле насення. Гэтай справай займаецца Дзмітрый Жалянцоў, у якога МАЗ абсталяваны загрузчыкам. Працуе спраўна, з-за падвозу насення прастояў не бывае.
Генадзь Казакевіч, які рыхтуе глебу да сяўбы.
Спорыцца работа на ўнясенні мінеральных угнаенняў у Валерыя Татуна.
— Калі работа даручана прафесійна падрыхтаваным людзям, якія сумленна выконваюць свае абавязкі і ўсведамляюць сваю адказнасць за будучы ўраджай, тады цалкам можна спадзявацца на поспех, — гаварыла галоўны аграном гаспадаркі Марына Мечыславаўна Галубёнак. — Дружна, зладжана і з выдатным веданнем сваёй справы працуюць усе, хто заняты на веснавых палявых работах. У нас усё падпарадкавана аднаму — пасеяць яравыя культуры ў аптымальныя тэрміны. Год на год не падобны. У кожнай вясны свае асаблівасці. Бывала, і за 20 дзён паспявалі з усімі веснавымі работамі, а здаралася, яны расцягваліся больш чым на месяц. Сёлета вясна ранняя, але зацяжная. А ўвогуле, лёгкай сяўбы не бывае.
У той дзень, калі мы былі ў гаспадарцы, тут вёўся ўвесь комплекс работ: падкармлівалі азімыя, баранавалі шматгадовыя травы, уносілі мінеральныя і арганічныя ўгнаенні. У ляхаўшчынскіх хлебаробаў ёсць усё для таго, каб пасяўную правесці ў сціслыя тэрміны. Набыты два новыя трактары “МТЗ-1221” і адзін “МТЗ-82”. Іх даверылі Генадзю Казакевічу, Сяргею Янковічу і Сяргею Счаснаму. Хапае пасяўнога матэрыялу, паліва для бесперабойнай работы тэхнікі, закуплена дастаткова ўгнаенняў, хімікатаў. Механізатары вопытныя, дысцыплінаваныя, адказныя. Яны добра разумеюць: упусціш зараз, восенню недаатрымаеш дзясяткі, а можа, і сотні тон хлеба. Таму і стараюцца закласці надзейную аснову будучаму ўраджаю.
Аб’ёмы веснавой сяўбы немалыя: 480 гектараў зойме ячмень, 120 — пшаніца, 300 — кукуруза. Восенню на 700 гектарах пасеялі азімыя збожжавыя, якія радуюць кусцістасцю. Іх ужо падкармілі. А вось тыя ўчасткі рапсу, якія засеялі восенню першымі, перазімавалі дрэнна. Прыйшлося перасяваць. Пад яравы рапс адведзена 100 гектараў.
— У сельскай гаспадарцы ёсць два галоўныя параметры: своечасовасць і якасць, — працягвала М. М. Галубёнак. — Калі іх не выконваць, плёну не будзе. З раніцы да вечара ў полі шчыруюць людзі, якія забяспечваюць высокія тэмпы і якасць сяўбы. Не падводзіць тэхніка.
Сяўба — гэта клопат не толькі механізатараў, але ў першую чаргу і спецыялістаў, у прыватнасці галоўнага агранома. Марына Мечыславаўна пастаянна ў полі. Яна арганізоўвае работу і правярае якасць, неадкладна вырашае тыя пытанні, якія непрадказальна ўзнікаюць. Кантакты агранома з механізатарамі адыгрываюць немалаважную ролю на карысць агульнага выніку.
Гаспадарчы падыход, дасканала адрэгуляваны працэс правядзення пасяўной кампаніі заўсёды вызначалі ляхаўшчынскіх земляробаў. І сёлета яны максімальна эфектыўна выкарыстоўваюць кожны рабочы дзень і пагодлівы час. Таму і поспех спадарожнічае: на ўчарашні дзень зерневыя і зернебабовыя тут пасеяны на 87,6 працэнта планавай плошчы. Гаспадарка лідзіруе ў раёне па тэмпах і якасці палявых работ.
Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Как двуглавый орел лишился короны
Подробнее Сегодня разве только историки, специализирующиеся на вопросах возникновения советского государства, смогут поведать малоизвестную страницу существования Литбела – Литовско-Белорусской советской


